Ignis Nativus. Шляхам перамогі.

Day 2,267, 07:32 Published in Belarus Ukraine by Paval Gawa



Ня самыя лепшыя часы наступілі зараз для Беларусі. Замежнікі ва ўрадзе, непатрэбная вайна з Балгарыяй - усё гэта аказала негатыўны ўплыў на нашую е-Краіну. Моцная нацыя немагчыма без жывой гістарычнай памяці, таму надыходзіць час нацыянальнага адраджэньня!

Што плянуецца зрабіць у гэтым месяцы:

1) Вяртаньне павагі да нацыянальных каштоўнасьцяў.
У цяперашні час існуе непатрэбны нам раскол у грамадзстве. Для таго, каб пераадолець крызіс, трэба з павагай ставіцца да нашае мовы і культуры. Галоўнай задачай стаўлю для сябе вяртанне беларусаў ва ўрад. Гэта прадугледжвае пошук зацікаўленых асобаў сярод пачаткоўцаў, падвышэнне прэстыжу працы ва ўрадзе. Пры міністэрствах будуць адчыненыя курсы для ўсіх жадаючых.

2) Будаваньне новага альянсу.
Ужо хутка нам прыйдзецца зрабіць выбар, з кім мы. Наш дапляматычны корпус будзе весці актыўныя перамовы з краінамі-суседзямі, каб у будучым стварыць моцнае зьадзіночаньне і ўплываць на падзеі ў е-сьвеце.

3) Зьдзяйсьненьне палітыкі “Вялікіх геаграфічных адкрыцьцяў”

Па ўсяму е-свету йдзе вайна, якая вядзецца па-за межамі сваіх краін. Павялічваюцца калёніі, выбухаюць паўстанні, зьяўляюцца барацьбіты за волю. Гэта значыць - пашыраецца захоп супернікаў шляхам эйрстрайку. Мы не можам проста знаходзіцца побач ды назіраць. Што тычыцца грошай, то поўную адказнасць будзе несці Міністэрства фінансаў ды Міністэрства абароны.

4) Заснаваньне мабільнага вайсковага атраду.

Так званая “Першая дзяржаўная харугва”, якая будзе атрымоўваць поўны снаб зброяй ды ежай ды падпарадкоўвацца наўпрост прэзыдэнту.

5) Новы ўзровень узаемаадносін з нашымі саюзнікамі.
Падпісанне МПП - гэта добра, але разлічваць на сур’ёзную дапамогу ў такім выпадку не прыходзіцца. Чаму? Ва ўсіх буйных краінах усе вайсковыя аперацыі здяйсняе не туклік, які б’е па МПП, а камандзіры найбуйнейшых МЮ. Таму ад зараз будуць весціся перамовы не толькі ў выглядзе ўрад-прэзідэнт прэзідэнт-урад, а таксама з буйнымі МЮ.

Усе мае дзеяньні будуць накіраваныя на разьвіцьцё новай еБеларусі - сапраўднай беларускай нацыяналістычнай дзяржавы, а не марыянэткі ў руках чужаземцаў. Толькі РАЗАМ мы пабудуем свой, беларускі шлях. Цяпер ТЫ маеш шанец зьмяніць нашу будучыню.

Галасуй за шчырага ды сумленнага патрыёта, дзеючага губернатара Ignis Nativus!

Працяг тут