92. [M&U] Ваенны Модуль

Day 1,665, 09:57 Published in Belarus Belarus by Ян Лысы




Першы раз са мной такое: два артыкулы ў адзін дзень.

Я не думаў раней, што буду апісваць сённяшняе абнаўленне, але мне настолькі складана было зразумець яго сутнасць, што я вырашыў разабрацца разам з Вамі!

Сустракайце новы артыкул з рубрыкі [M&U] - "Maintenances & Upgrades"!



Заходжу я ў гульню, чакаючы, што ўсё яшчэ будзе курыца (яны абяццалі 4 гадзіны працаваць, таму я думаў зайсці праз 5, але зайшоў праз 3, і наглядзеўся ўдосталь ерунды...) Карацей, усё ўжо было гатова 🙂

Хаця, глянуўшы сюды, так і не скажаш у чым жа абнаўленне:


Затое тут, усярэдзіне, ёсць два абнаўленні, аб якіх варта сказаць...

Першае:


Націскаючы на гэтую кнопку, вы бачыце наступнае:


Але што тут што значыць?

Трэба набраць аднаму з бакоў 83 ачкі... Вось там, зверху, іх зараз 11 на баку Фінляндыі і 0 на баку Эстоніі (Hail EDEN!). Яны даюцца краіне па заканчэнні бітвы. Калі выігрывае I дэвізія, то даецца адно ачко, калі II - 2, III - 3, а IV - 5. Што такое дэвізіі? Гэта групы байцоў, у якія нельга ўступіць, а якія вызначаюцца па Вашаму ўзроўню. Калі Вы ад 1 да 24 узроўня, то трапляеце ў I дывізію, калі ад 25 да 29, то ў II, калі ад 30 да 36, то ў III, а калі ад 37 і болей, то ў IV. Вось, скажам мой узровень 32 - я трапляю ў III дэвізію. Вось так... І цяпер я б'юся з ворагамі, якія таксама б'юцца за III дэвізію сваёй краіны (Эстоніі). Такім чынам у кожнай дэвізіі свая бітва.

Згодна са старымі правіламі, наліку дамінантных ачкоў (я тлумачыць не буду, бо і сам у гэтым дрэнна разбіраюся), набраўшы 1800 такіх ачкоў, перамагае адна дэвізія другую:


(На гэтым малюнку перамагчы засталося толькі I дэвізіі.)

Калі паміж усімі дэвізіямі вызначаны пераможцы і прайграўшыя (а яны могуць быць з розных бакоў адначасова, скажам за Фінляндыю 1 і 3 дэвізіі, а за Эстонію 2 і 4), бітва закнчваецца:


(Тут нашым пашанцавала - выйгралі ўсе, і атрымалі 1+2+3+5=11 ачкоў)

Такім чынам, калі адзін з бакоў набярэ 83 ачкі, кампанія закончана! Макімум можа быць 15 бітваў (інфаомацыя Wiki).

БХ (Героя бітвы) атрымліваюць лепшыя байцы з кожнай дэвізіі. Толькі золата яны атрымліваюць рознае: з I - 2 GOLD, II - 3 GOLD, III - 4 GOLD, IV - 5 GOLD! Вось і яшчэ адзін падзел Платона! (Хаця цяпер, скажам, не прыйдзецца з Ромперам змагацца за БХ 😉)

А вось КХ атрымліваюць па старым правілам.

Гэта першае абнаўленне.

А другое не такое маштабнае:


Цяпер, па націску на гэтую кнопку, Вы забіваеце ворага адразу ж. Не трэба ціснуць шмат разоў. Усе ачкі дадаюцца як і раней, усё здароўе і зброя адбіраюцца так сама як і раней.

Вось кароткі агляд абнаўлення. Выказвайце свае меркаванні! Дзякую за ўвагу!




Усталёўвайце Бел-Чырвона-Белы Сцяг!




Галоўны рэдактар: Ян Лысы.