90. ЗАЛАТАЯ ГАЗЭТА Траўня

Day 1,662, 05:40 Published in Belarus Belarus by Ян Лысы






Вось і настаў час для выбару ЗАЛАТОЙ ГАЗЭТЫ траўня (мая) 2012 году ў еБеларусі!

Не ведаю, ці ёсць аналагі такіх вось прэмій за мяжой, але гэта толькі робіць нашую краіну лепей за іншыя: мы займаемся развіццём прэсы, хаця наўрад Вы бачыце вялікіх зрухаў у яе актыўнасці. І наўрадці нехта піша артыкулы з мэтай атрымаць прыз, хаця я буду вельмі рады, калі такія знойдуцца 🙂

У любым выпадку, ад прыза памерамі 5000 я думаю ніхто не адмовіцца!

І так... Прывілы будуць прасцей чым у "Залатых Артыкулах". Вы заходзіце сюды і запаўняеце форму. У ёй тры не абавязковыя пытанні (у намінацыях "Беларуская мова", "Дызайн" і "Змест"), і адно абавязковае ("Лепшая Газэта"). Просім запаўняць усе формы, але калі ўвогуле не ведаеце што выбраць, і метад тыка не ахвота прымяняць, можаце ў першых трох пытаннях адказы прапускаць.

Далей выбіраеце Лепшую Газэту, націскаеце "Адаслаць" (ці нешта ў гэтым родзе) і ідзеце адпачываць 😉 Праз дні два-тры (10-11.06.2012) я ў асобным артыкуле аб'яўлю пераможцаў і пайду спакойна сам адпачываць (замарыўся, болей пакуль гэтым займацца не буду).

Што датычыцца варыянтаў адказаў на пытанні намінацый, то выбраныя назвы газэтаў узятыя з пераможцаў намінацый у папярэдніх конкурсах (Залатыя Артыкулы №1-4). Але я Вас ні чым не абмяжоўваю! Вы можаце напісаць знізу пад кожнай намінацыяй свой варыянт (галоўнае, каб адносіўся ён у поўнай меры да гэтай намінацыі), і тады ён будзе залічаны! І яшчэ не малаважна, каб я пазнаў назву, што напішаце Вы, і зразумеў, якую газэту Вы маеце на ўвазе... Калі хочаце, можаце нават замест назвы проста спасылку кінуць :/

КАРАЦЕЙ, УСЕ ІДЗЕМ СЮДЫ І ГАЛАСУЕМ!!!

(Галасаваць можна і за сваю (і нават (за маю)))!

Што тычыцца ўзнагарод за тыя ці іншыя перамогі ў тых ці іншых прэміях:

Лепшая Газэта на Беларускай Мове: 3000.
Лепшы Дызайн Газэты: 3000.
Лепшы Змест Газэты: 3000.
ЛЕПШАЯ ГАЗЭТА: 5000!

Дзякую за ўвагу! Да хуткай сустрэчы!




Усталёўвайце Бел-Чырвона-Белы Сцяг!




Галоўны рэдактар: Ян Лысы.