74. Абнаўленне ў эканамічным модулі

Day 1,532, 10:56 Published in Belarus Belarus by ljFOX






Магычма, гэта ўжо не першы артыкул з такой назвай, які Вы бачыце за сённяшні дзень, бо падзея гэтая і праўда маштабная: адбылося абнаўленне эканамічнага модуля, а менавіта "працоўнага" модуля.

Як толькі Вы зойдзеце на старонку для працы Вы напатакаеце наступную таблічку:



Канешне, Вы яе пабачыце не на Беларускай Мове 🙂

Ужо тут да Вас даходзіць, што адбылося нешта значнае - Вы бачыце шмат усяго новага і тут жа з'яўляецца прыкрае падчуццё, што як заўсёды абнаўленне будзе дрэнным, у духу Платона (у вобразе рудмінаў). Але тут жа ўзгадваецца, што ўсе хорам у апытанні тых жа рудмінаў пра нашае гульнявое меркаванне пісалі: "Вярніце назад былы эканамічны модуль!".

І надзея вяртаецца.

Далей Вы назіраеце наступную старонку:



Тут жа ў вочы кідаецца, што пункт меню "My land" змяніўся на былы "My places".

Зверху Вы бачыце чатыры ўкладкі: Кампаніі, Трэніроўкі, Склад і Будынкі жыцця.

Цяпер, каб папрацаваць як кіроўца (мэнэджэр) трэба націснуць на сілуэт пад калонкай "Work as Manager" насупраць вызначанай кампаніі. Націснуўшы, сілуэт выдзеліцца, але Вы яшчэ не папрацуеце. Вы можаце націснуць на сілуэты насупраць любой колькасці кампаній і знізу паназіраць за зямненнямі лікаў (колькасці здароўя, колькасці рэсурсаў і г.д.). Далей, калі ўсе лікі падыходзяць, можаце проста націснуць кнопку справа знізу "Start production" і атрымаеце наступнае вакно:



З гэтага боку працаваць стала значна прасцей - значыць абнаўленне добрае!

Але ёсць і іншыя рэчы, якія закранае абнаўленне. Правей ад сілуэтаў кіроўцы насупраць некаторых кампаній Вы можаце пабачыць па некалькі сілуэтаў працаўнікоў (employees). Цяпер, працаўнікі наймаюцца не на вызначаныя кампнаіі, а на Ваш "канцэрн", а дакладней проста, да Вас:



У выніку на рынку працы Вы бачыце толькі працадаўцу і зарплату:



Непрыкрытая рэклама 😉

Калі працаўнік папрацаваў, Вы можаце самі выбраць кампанію, на якой бы Вы хацелі, каб гэты працаўнік папрацаваў. Understand? Тыя сілуэты, што пад калонкай "employees" і ёсць тыя працаўнікі. Знізу пішацца колькі вольных , але пры гэтым папрацаваўшых працаўнікоў у Вас засталося. Далей выбіраеце на якіх кампаніях яны павінны папрацаваць і націскаеце "Start production".

Колькасць такіх даступных на кампанію працаўнікоў залежыць ад узроўня кампаніі:



Альбо:



Даволі нелагічнае размеркаванне, здаецца 🙂

Абнаўленне ніяк не кранула трэніроўку, толькі змяніла яе стандартны выгляд, пад новы:



Вось неяк так... Прывыкайце да новага распарадку, і пішыце, што думаеце па гэтаму поваду: добрае абнаўленне ці дрэннае?

На мой погляд ДОБРАЕ!



Галоўны рэдактар: Ян Лысы.