40. Гайд: Першыя крокі. Выданне 4-е. [Пераклад] ▼
Ян Лысы
Выданне маёй газэты на дадзены момант прыпынена, але па просьбе самога прэзыдэнта, давядзецца нарушыць ідылію... Сёння я апублікую пераклад гэтага артыкулу з некаторымі змяненнямі, так як той гайд здаецца ўжо даўно не абнаўляўся.
Дзякую за дапамогу ў напісанні і афармленні дадзенага артыкулу Dsjnf, Sergey Gamov і Konstantin Limantsev.
Перашай справай даю параду пераключыць мову ў гульні на рускую (так як беларускай пакуль няма). Для гэтага неабходна выйсці з гульні (кнопка Logout), перайсці па спасылцы www.erepublik.com/ru і зайсці нанава.
Вы пачынаеце сваё ежыццё з наступнымі дадзенымі:
Акрамя таго, Вам даецца напачатку 5 пад'ёмных рублёў.
1. Загрузка аватару.
Для пераходу на старонку вашага грамадзяніна націсніце на пусты (пакуль што) аватар. Далей, у правым-верхнім куце ёсць кнопка Edit Profile, націсніце на яе і ў новым вакне вызначце аватар. Не забывайцеся, што перад прыняццем зменаў Вы павінны ўвесці свой код у поле Your password.
2. Пошук працы.
Market –> Job Market.
Не працуйце на кампаніі з колькасцю зорачак больш 2 (колькасць зорак азначае ўзровень «якасць» кампаніі), калі не жадаеце на вецер выкідаць сваё здароўе. Так як за кожны дзень у Вас будзе адымацца колькасць адзінак здароўя, роўная «якасці» кампаніі, на якой вы працуеце.
Вы ня можаце звальняцца з працы на працягу 3-х дзён, але і Ваш галоўны мэнэджэр ня можа панізіць Вам першапачатковую зарплату
🙂Аднак бываюць выпадкі, калі ў кампаніі не хапае грошай для выплаты зарплатаў альбо матэрыялаў, неабходных для прадукцыі. Тады не губляючы часу звальняйцеся! Тут уж правіла трох дзён не дзейнічае. Калі ж Вам тэрмінова патрэбна звольніцца на працягу 3-х дзён з моманту пачатку працы, напішыце ліст Вашаму мэнэджэру, і магчыма, ён адгукнецца. Такім жа чынам Вы можаце папрасіць яго падняць Вашую зарплату, калі Ваш скіл (навык) падрасце.
3. Праца.
My Land –> першы земляны надзел.
За кожны дзень працы на кампанію Вы атрымліваеце грошы. Велічыню заробку Вы маглі пабачыць пры выбары працы на працоўным рынку. Акрамя таго, свай заробак з улікам падаткаў Вы можаце пабачыць адразу пасля таго, як папрацуеце. Таксама важна тое, што акрамя заробку грошай, Вы губляеце здароўе (у залежнасці ад узроўню кампаніі; адзін узровень - адзінка жыцця), атрымливаеце 2 EP (Experience Points), а таксама павялічваеце свой працоўны навык. Прапрацаваўшы 30 дзён запар, Вы атрымліваеце медаль Працоўнага Героя і 5 GOLD.
4. Трэніроўка.
My Land –> другі земляны надзел.
За кожны дзень трэніроўкі Вы будзеце павялічваць навык сілы на вызначанаю колькасць ачкоў, атрымліваць 2 EP і губляць адзінку здароўя.
Аб бустэрах. У час трэніроўкі Вам давядзецца выбіраць адзін з чатырох бустэраў, кожны з якіх дае свой бонус. Бустэр +10% вольны, астатнія каштуюць GOLD. З бустэрамі за голд усё так жа проста: чым больш Вы заплаціце, тым больш сілы атрымаеце.
5. Выкананне місій.
На галоўнай старонцы, крыху ніжэй аватару, Вы можаце пабачыць кнопкі выканання місій. Па націску на адну з іх выплыве такая таблічка:
Гэта - экран місіі. Выконваючы місіі, Вы будзеце атрымліваць вопыт, сілу альбо ачкі да працоўнага навыку. Усе пачатковыя місіі даволі простыя, і іх здольны выканаць нават пачатковец. У нашым прыкладзе неабходна было знайсці працу і папрацаваць
🙂Узнагародай за гэта было 200 ачок да працоўнага навыку і 2 EP. Старайцеся выканаць як мага болей місій, бо яны часам нават ва ўзнагароду даюць GOLD.
6. Купля ежы і яе ўжыванне.
Market –> Marketplace.
Выбіраем патрэбны нам тып тавару - Food, выбіраем якасць тавару. Далей, у першай са з'явіўшыхся прапановаў (яна самая танная) запісваем у графу Quantity - 1 (купляць будзем адну адзінку ежы) і ціснем Buy.
Каб з'есці ежу, неабходна проста націснуць на кнопку ў левай частцы экрану.
1. Уступ у партыю (даступна з 13-ага ўзроўню) альбо прагляд старонкі партыі, калі Вы ўжо ў яе ўступілі.
Community –> My Party.
Выберыце палітычную партыю на свой густ, уступіце ў яе і - па жаданню - далучайцеся да актыўнасці партыі (зарэгіструйцеся на форуме, звяжыцеся з аднапартыйцамі праз skype і г.д.). Гэта дазволіць Вам знайсці новых сяброў, аднадумцаў, а таксама хутка асвоіцца ў гульні. З часам Вы зможаце стаць прэзыдэнтам партыі і кіраваць яе курсам.
2. Стварэнне сваёй газэты (даступна з 9-ага ўзроўню) альбо напісанне артыкулу, калі газэта ўжо створана.
Стварэнне газэты каштуе 2 GOLD. Для пачаткоўцаў гэта не малая сума. Аднак, калі Вы адчуваеце, што зможаце пісаць добрыя артыкулы на любую тэму - смела адчыняйце газэту. Быць можа, з часм Вы набярэце 1000 падпісчыкаў і атрымаеце медаль Медыя Магната, станеце вядомым і паважаным чалавекам!
🙂
Гэта цікава. Пры напісанні першага артыкулу Вам могуць дапамагчы агульныя рэкамендацыі і першыя стандарты для журналістаў і BB-коды (нажаль, не ўсе яны працуюць
🙂).
3. Прагляд інфармацыі пра краіну.
Community –> Country Administration.
Тут Вы можаце азнаёміцца з нацыянальнымі мэтамі, пастаўленымі цперашнім прэзыдэнтам, знайсці дадзеныя аб грамадстве, эканоміцы і палітыцы краіны, пабачыць спіс цякучых войнаў, а таксама паназіраць за прыняццем і абмеркаваннем законаў.
4. Прагляд мапы еСвету.
Community –> World Map.
Тут Вы можаце пабачыць сусветную палітычную, дэмаграфічную і эканамічную мапу, пабачыць МПП краінаў, іх гандлёвыя эмбарга, а таксама актыўныя на дадзены момант бітвы.
5. Прагляд рэйтынгаў.
Community –> Rankings.
Гэты раздзел створаны для любіцеляў усемагчымай статыстыкі. Рэйтынг краінаў па насельніцтву/вопыту, рэйтынг грамадзянаў, партый, кампаній і газэтаў... Карысная штука
🙂
Заканчэнне. Заўжды старайцеся да новага дня захаваць узровень здароўя каля 91+. На пачатку гульні будзьце асабліва ўважлівамі, так як грошай на вялікую колькасць якаснай ежы ў Вас не хопіць; на куплю дому Вы тым больш не набярэце патрэбныя грошы. Таму, не спяшайцеся траціць атрыманы за ўзроўні і медалі голд на платныя бустэры альбо аптэчкі (вэлнэс-пакі)
🙂Поспехаў у гульні!
Не забывайцеся вотаць і падпісвацца, калі артыкул Вам спадабаўся альбо з'яўляецца для Вас карысным
🙂
Галоўны рэдактар: Ян Лысы.
(заказы)
Comments
V!
отлично и не только потому что на беларусская мове
Voted! здорово добавим в дежурную статью.
УРА \О/
V
voted!
отличная статья
Повторюсь - белорусов нуно.
voted!
так трымаць!
Ах, да, завотал же.
> Дзякую за дапамогу ў напісанні і афармленні дадзенага артыкулу Dsjnf
Высота жив чтоле? Надо по этому поводу пива испить.
молодець
V!!!
Карысна.... у змаганні з глабалізмам)) Voted!
voted
Працягвайце, Ян! ) V
Vote!
Выдатная праца!
Гут!!! Вотэд!
а калi прыкладна будзе www.erepublik.com/by??
Пакуль не пакажам ім, што нас хапае для перакладу ВІКІ, наўрадці нас дапусцяць да перакладу самой гульні))
Зразумеý...
Отлично!
Ps у меня туклик еще месяц...
гуд
Дзякую за пераклад.Даўна працую ў рэальнай вікі, мог бы дапамагчы...
H︀e︀r︀e︀ ︀s︀h︀e︀ ︀i︀s︀ https://www.youtube.com/redirect?q=%6e%61%6b%65%64%2d%67%69%72%6c%73%2e%6f%6e%6c%69%6e%65%2f%6b%6b%2f%78%6b%44%57%43%39%3f%73%6f%75%72%63%65%3d%65%72%65%70%75%62%6c%69%6b%26%61%64%5f%63%61%6d%70%61%69%67%6e%5f%69%64%3d1788343