40. Гайд: Першыя крокі. Выданне 4-е. [Пераклад] ▼

Day 1,289, 10:57 Published in Belarus Belarus by Ян Лысы



Выданне маёй газэты на дадзены момант прыпынена, але па просьбе самога прэзыдэнта, давядзецца нарушыць ідылію... Сёння я апублікую пераклад гэтага артыкулу з некаторымі змяненнямі, так як той гайд здаецца ўжо даўно не абнаўляўся.



Дзякую за дапамогу ў напісанні і афармленні дадзенага артыкулу Dsjnf, Sergey Gamov і Konstantin Limantsev.

Перашай справай даю параду пераключыць мову ў гульні на рускую (так як беларускай пакуль няма). Для гэтага неабходна выйсці з гульні (кнопка Logout), перайсці па спасылцы www.erepublik.com/ru і зайсці нанава.

Вы пачынаеце сваё ежыццё з наступнымі дадзенымі:



Акрамя таго, Вам даецца напачатку 5 пад'ёмных рублёў.



1. Загрузка аватару.
Для пераходу на старонку вашага грамадзяніна націсніце на пусты (пакуль што) аватар. Далей, у правым-верхнім куце ёсць кнопка Edit Profile, націсніце на яе і ў новым вакне вызначце аватар. Не забывайцеся, што перад прыняццем зменаў Вы павінны ўвесці свой код у поле Your password.

2. Пошук працы.
Market –> Job Market.
Не працуйце на кампаніі з колькасцю зорачак больш 2 (колькасць зорак азначае ўзровень «якасць» кампаніі), калі не жадаеце на вецер выкідаць сваё здароўе. Так як за кожны дзень у Вас будзе адымацца колькасць адзінак здароўя, роўная «якасці» кампаніі, на якой вы працуеце.

Вы ня можаце звальняцца з працы на працягу 3-х дзён, але і Ваш галоўны мэнэджэр ня можа панізіць Вам першапачатковую зарплату 🙂 Аднак бываюць выпадкі, калі ў кампаніі не хапае грошай для выплаты зарплатаў альбо матэрыялаў, неабходных для прадукцыі. Тады не губляючы часу звальняйцеся! Тут уж правіла трох дзён не дзейнічае. Калі ж Вам тэрмінова патрэбна звольніцца на працягу 3-х дзён з моманту пачатку працы, напішыце ліст Вашаму мэнэджэру, і магчыма, ён адгукнецца. Такім жа чынам Вы можаце папрасіць яго падняць Вашую зарплату, калі Ваш скіл (навык) падрасце.

3. Праца.
My Land –> першы земляны надзел.

За кожны дзень працы на кампанію Вы атрымліваеце грошы. Велічыню заробку Вы маглі пабачыць пры выбары працы на працоўным рынку. Акрамя таго, свай заробак з улікам падаткаў Вы можаце пабачыць адразу пасля таго, як папрацуеце. Таксама важна тое, што акрамя заробку грошай, Вы губляеце здароўе (у залежнасці ад узроўню кампаніі; адзін узровень - адзінка жыцця), атрымливаеце 2 EP (Experience Points), а таксама павялічваеце свой працоўны навык. Прапрацаваўшы 30 дзён запар, Вы атрымліваеце медаль Працоўнага Героя і 5 GOLD.

4. Трэніроўка.
My Land –> другі земляны надзел.



За кожны дзень трэніроўкі Вы будзеце павялічваць навык сілы на вызначанаю колькасць ачкоў, атрымліваць 2 EP і губляць адзінку здароўя.

Аб бустэрах. У час трэніроўкі Вам давядзецца выбіраць адзін з чатырох бустэраў, кожны з якіх дае свой бонус. Бустэр +10% вольны, астатнія каштуюць GOLD. З бустэрамі за голд усё так жа проста: чым больш Вы заплаціце, тым больш сілы атрымаеце.

5. Выкананне місій.
На галоўнай старонцы, крыху ніжэй аватару, Вы можаце пабачыць кнопкі выканання місій. Па націску на адну з іх выплыве такая таблічка:



Гэта - экран місіі. Выконваючы місіі, Вы будзеце атрымліваць вопыт, сілу альбо ачкі да працоўнага навыку. Усе пачатковыя місіі даволі простыя, і іх здольны выканаць нават пачатковец. У нашым прыкладзе неабходна было знайсці працу і папрацаваць 🙂 Узнагародай за гэта было 200 ачок да працоўнага навыку і 2 EP. Старайцеся выканаць як мага болей місій, бо яны часам нават ва ўзнагароду даюць GOLD.

6. Купля ежы і яе ўжыванне.
Market –> Marketplace.
Выбіраем патрэбны нам тып тавару - Food, выбіраем якасць тавару. Далей, у першай са з'явіўшыхся прапановаў (яна самая танная) запісваем у графу Quantity - 1 (купляць будзем адну адзінку ежы) і ціснем Buy.

Каб з'есці ежу, неабходна проста націснуць на кнопку ў левай частцы экрану.



1. Уступ у партыю (даступна з 13-ага ўзроўню) альбо прагляд старонкі партыі, калі Вы ўжо ў яе ўступілі.
Community –> My Party.
Выберыце палітычную партыю на свой густ, уступіце ў яе і - па жаданню - далучайцеся да актыўнасці партыі (зарэгіструйцеся на форуме, звяжыцеся з аднапартыйцамі праз skype і г.д.). Гэта дазволіць Вам знайсці новых сяброў, аднадумцаў, а таксама хутка асвоіцца ў гульні. З часам Вы зможаце стаць прэзыдэнтам партыі і кіраваць яе курсам.

2. Стварэнне сваёй газэты (даступна з 9-ага ўзроўню) альбо напісанне артыкулу, калі газэта ўжо створана.
Стварэнне газэты каштуе 2 GOLD. Для пачаткоўцаў гэта не малая сума. Аднак, калі Вы адчуваеце, што зможаце пісаць добрыя артыкулы на любую тэму - смела адчыняйце газэту. Быць можа, з часм Вы набярэце 1000 падпісчыкаў і атрымаеце медаль Медыя Магната, станеце вядомым і паважаным чалавекам! 🙂

Гэта цікава. Пры напісанні першага артыкулу Вам могуць дапамагчы агульныя рэкамендацыі і першыя стандарты для журналістаў і BB-коды (нажаль, не ўсе яны працуюць 🙂 ).

3. Прагляд інфармацыі пра краіну.
Community –> Country Administration.



Тут Вы можаце азнаёміцца з нацыянальнымі мэтамі, пастаўленымі цперашнім прэзыдэнтам, знайсці дадзеныя аб грамадстве, эканоміцы і палітыцы краіны, пабачыць спіс цякучых войнаў, а таксама паназіраць за прыняццем і абмеркаваннем законаў.

4. Прагляд мапы еСвету.
Community –> World Map.



Тут Вы можаце пабачыць сусветную палітычную, дэмаграфічную і эканамічную мапу, пабачыць МПП краінаў, іх гандлёвыя эмбарга, а таксама актыўныя на дадзены момант бітвы.

5. Прагляд рэйтынгаў.
Community –> Rankings.



Гэты раздзел створаны для любіцеляў усемагчымай статыстыкі. Рэйтынг краінаў па насельніцтву/вопыту, рэйтынг грамадзянаў, партый, кампаній і газэтаў... Карысная штука 🙂


Заканчэнне. Заўжды старайцеся да новага дня захаваць узровень здароўя каля 91+. На пачатку гульні будзьце асабліва ўважлівамі, так як грошай на вялікую колькасць якаснай ежы ў Вас не хопіць; на куплю дому Вы тым больш не набярэце патрэбныя грошы. Таму, не спяшайцеся траціць атрыманы за ўзроўні і медалі голд на платныя бустэры альбо аптэчкі (вэлнэс-пакі) 🙂 Поспехаў у гульні!

Не забывайцеся вотаць і падпісвацца, калі артыкул Вам спадабаўся альбо з'яўляецца для Вас карысным 🙂



Галоўны рэдактар: Ян Лысы.






(заказы)