21. Воля народу! ▼

Day 1,266, 03:40 Published in Belarus Belarus by Ян Лысы
Народная Воля of New World... Не здарма так называецца мая газэта, таму што яна абараняе волю нацыяналістычнага Беларускага народу... Але сёння я раскажу пра волю ў матэрыяльным сэнсе: вызваленне еБеларусі.



Як еУкраіна і абяццала, яна аддасць нам нашыя землі, і што мы бачым? Ня ведаю яшчэ, на колькі можна верыць еРасіі, але еУкраіне можна верыць дакладна! Яна абараняе нас на працягу ўжо паў-месяца і працягвае ахоўваць нас. Прыкладам з'яўляецца абарона на тэрыторыі Гродзенскай вобласці.

Тым часам, еЛітва пачынае вызваляць свае землі (тое, аб чым я і папярэджваў). Але ў гэты складаны для еУкраіны час, яна стрымлівае сваё слова і Брэст пераходзіць да нас!.. Выдатна! Насельніцтва краіны павялічваецца на 69 чалавек, і гэта толькі палова краіны. Думаю, не заўважым як праляціць тры месяцы, ад якіх ужо практычна два з паловай засталося, і ўся наша краіна вернецца на мапу.

У той час у нас могуць з'явіцца і новыя ворагі, але і цяперашнія яшчэ не да канца аслабелі, таму мы павінны быць гатовымі да любых раптоўнасцяў. Жыве Беларусь - Жыве еБеларусь!

Галоўны рэдактар: Ян Лысы.