19. Вайна была заўсёды! ▼

Day 1,264, 03:50 Published in Belarus Belarus by Ян Лысы

"Вайна была заўсёды! Вайна наш правадыр! Мы гінем за Свабоду! Змагаемся за мір!" - так спяваецца ў адной песні вядомага Беларускага гурта NRM. Ці ведалі яны, што гэтыя словы могуць перайсці і ў якую-та інтэрнэт гульню?

А наша становішча ў eRepublik не суцяшальнае. Кругом вайна, кругом пажар... Кожны дзень абавязак нас кліча ваяваць за Радзіму, дапамагаць нашым братам украінцам у вызваленні самой еБеларусі... Калі закончыцца гэтая вайна, і які сэнс у захопе еЛітвы? У мяне асабіста такое прадчуванне, што калі еУкраіна і захопіць яе, то не доўга там пратрымаецца, бо там таксама ёсць свае патрыёты і абаронцы "Радзімы", якія ярасна будуць падымаць паўстанні... Ня ведаю наколькі гэта патрэбна, быць можа еУкраіна проста хоча іх наказаць? А потым, еЛітва падыме сваё паўстанне, вызваліць сабе рэгіёны і пойдзе "наказваць" еУкраіну? Ці не здаецца Вам, што гэта вечная вайна? Канешне, вінаватыя ў гэтай вайне ABC'эшнікі, але ня думаю, што варта даходзіць да такіх крайнасцяў. Мы ж бачым, што еЛітва з еЛатвіяй паступілі не правільна: яны падумалі, што народ так лёгка падпарадкаваць сабе, і што ўсе змірацца жыць з іхнім грамадзянствам і там пачнуць нанава будаваць сваё жыццё, але яны памыліліся... Можа не каштуе паўтараць іхнія памылкі?..

Хаця, згодны: так ім і трэба, за ўсё, што яны нарабілі! Таму сам, не магу не дапамагаць у бітвах за еУкраіну, і Вас заклікаю таксама гэта рабіць. Я паставіў пытанне да саміх арганізатараў гэтых бітваў, а мы проста павінны выконваць свой абавязак і дапамагаць нашым братам!



Галоўны рэдактар: Ян Лысы.