[TWO] Healing is required [Пераклад] [BE]

Day 2,206, 17:41 Published in Belarus Belarus by Ministry of Foreign Affairs BY


Оригинал здесь.

Пераклад:

Прывітанне ўсім TWO, ACT і proTWO грамадзянам.

Прайшоў ужо некаторы час з той пары, як быў апубликаваны мой апошні артыкул. Я ведаю, гэта было 3 тыдні таму.

З таго часу, як СоТ быў распушчаны, TWO застаецца адзіным альянсам і працягвае лiдзiраваць у гульнi.

Каля 2 тыдняў таму адмiны вырашылi дадаць статус «Імперыя», а таксама “рашучасць”. Апошняе змяненне было як землятрус для ўсіх. Некаторыя з нашых чальцоў, якія мелі калоніі, страцілі іх (вы не можаце зрабіць штосьцi ў RW з 6-кратнай “рашучасцю”). Некаторыя краіны хацелi такiх змяненняў, некаторыя - не. Гэта, відавочна, немагчыма, каб усе былі шчаслівыя, калі адміны вырашаюць нешта падобнае.

Нягледзячы на ​​гэта, такiя змены робяць гульню больш цікавай. Нават калі мы не абмяркоўвалi шмат памiж сабой нашыя крокi, мы працавалі над стратэгіяй, але, як вы можаце зразумець, нашыя планы трымаюцца ў сакрэце. Перад рэалізацыяй «Імперыi» ў нас было некалькі краін з поўнымі рэсурсамi. Яны бязумоўна здалi пазiцыi з-за гэтых адмiнскiх змяненняў, але мы атрымаем рэсурсы назад.

Мы ў штаб-кватэры TWO працуем для нашых чальцоў, і мы не ўтойваем, што пасля перамогі ў вайне некаторыя людзі сталi лiчыць гульню сумнай (TWO лiдзiруе, перамагчы TWO ня проста). Гэтае змяненне дало нам добры стымул. Яшчэ адзін спосаб убачыць карту поля бiтвы.







Зараз час пагаварыць пра падзеi папярэдняга вечару. Шмат чаго было сказана: чтосьцi з гэтага сапраўднае, штосьцi - хлусьня.

Перш за ўсё сустрэча была запланаваная. Асноўная тэма была аб членстве Іспаніі.
Згодна з Cookies Crisps, некалькі краін прапанавалi правесці галасаванне, але яны хацелі застацца ананiмнымi. Толькі прэзiдэнты TWO мелі права галасаваць, і іх голас таксама павінен быць ананімным.

У ноч сустрэчы некаторыя краіны папрасілі аб адкрытым галасаваннi, і яно было прынята. Былі 6 краін TWO, якія маглі б галасаваць (Калі Іспанія хацела сысці, яны павінны былі паведаміць нам і не прапанаваць правесці галасаванне). Вынік гэтага галасавання быў ясны, і велізарная большасць (5 краін) вырашыла на карысць Іспаніі.

Пасля гэтага было прапанавана яшчэ адно галасаванне. Яно было пра iмпiчмент SG. У вынiку Cookies прайграў галасаванне (4-3), і такiм чынам, ён ужо не SG TWO. Howly (dSG) страцiў сваю пасаду ў той жа час. Гэта азначае, што абодва SG і яго намеснік пазбаўлены паўнамоцтваў.

Апошняе, але не менш значнае. Мы адмоўна ставiмся да падзей, якiя адбылiся. Cookies Crisps вырашыў пачаць унутрагульнявое галасаванне, каб выдаліць Іспанію з TWO, і запрасіў некалькі краін (Аргенціна, Калумбія, Партугалія,...) далучыцца да альянсу.

Гэтыя прапановы не былі ўзгодненыя нашымі чальцамі, і было загадана, што цяперашнiя CP павінны галасаваць на карысць Іспаніі і супраць любой новай краіны ў альянсе. Гэта не азначае, што мы супраць іх. Гэтыя краіны не жадаюць ствараць нейкiя праблемы, таму яны далучацца толькі праз афіцыйнае запрашэнне, калі ўсе чальцы будуць згодныя. У любым выпадку Іспанія не будзе выдалена з нашых IRC-каналаў (і не будзе дададзена ні адна з краін).

На жаль, праблемы на гэтым не спынiлiся. Cookies вырашыў змяніць статус кожнай краіны (на старонцы Альянсa), і ён пачысціў канал TWO.
Для вырашэння гэтай праблемы mwcerberus (CP Вялікабрытаніі) прапанаваў цяперашняга SC (Aradjanski Branko) на пасаду новага лідэра.
У той жа час я звязаўся з прэзідэнтамi кожнай краіны, каб сказаць ім, што рабіць з бягучымi прапановамi і што было запушчана новае масавае паведамленне.

Орга TWO бяспечна: пароль быў зменены і былы SG не мае туды доступу.

Я не утойваю, што ўчорашнi вечар быў даволі інтэнсіўным. Ён паказаў некаторыя траўмы, і наша праца (HQ і членаў) будзе працягвацца, каб разам вылечыць iх. Акрамя таго, мы надзвычай асуджаем тое, што зрабіў Cookies. Мы лічым, што ён пашкодзіў наш саюз, калі ён убачыў, што ён страціў вотум даверу. Мы ведаем, што гэта не тое, што лёгка прыняць, але мы ўсё жадалі больш сталых паводзін.



Жыве Польшча
Жыве Сербія
Жыве Іспанія
Жыве Венгрыя
Жыве Вялікабрытанія
Жыве Славенія
Жыве Грэцыя
Жыве Эстонія
Жыве Латвія
Жыве Венесуэла
Жыве Тайланд
Жыве Чарнагорыя
Жыве Славакія
Жыве Літва
Жыве Кітайская Рэспубліка (Тайвань)
Жыве Аўстрыя
Жыве Беларусь
Жыве Аўстралія
Жыве Новая Зеландыя

Жыве TWO и ACT!


З павагай,
Міністэрства замежных спраў еБеларусі