[SCGG] Маё меркаванне аб набалелым.

Day 1,728, 12:20 Published in Belarus Russia by Avers II
Дабрага часу, паньства.

Я не магу не далучыцца да таго “славабруду” на тэму нацыяналізму, які адбываецца ў нашай краіне, і хачу распавесці вам пра свой пункт гледжання на гэта.

Пачнем. Я абсалютна шчаслівы, что еБеларусь нарэшце пачала вызваленне ад прыгнёту расійскага ТО і становіцца незалежнай.Аднак працэс гэты можа быць выкаранены тым, хто цяпер знаходзіцца на чале краіны. Усё гэта з-за таго, што пачатковец, які выдаў артыкул, што прывёў нас да ББ, абраў не тых людзей для адказаў на свае пытанні. Гэтыя людзі далі яму неправільныя адказы, але разам з тым яны былі патрэбныя гэтым людзям. Як вынік - у новых гульцоў склалася загадзя памылковае ўражанне пра сітуацыю ў свеце ды ў краіне.

Гэтыя людзі не любяць расійскую мову і ўсё, што з ёй звязана. Я не ведаю чаму, ды й не хачу ведаць. Але яны хочуць, каб усе не любілі. А гэта ужо дрэнна. Гэта нацыяналізм. Я не люблю, калі мне навязваюць чужыя погляды сітуацыю. Дзякуй божа, што сярод тых, хто прыйшоў, ёсць тыя, хто не стаў слепа пераймаць напісанага. І дзякуй божа, што іх не так і мала. Яны любяць сваю родную мову, і ім гэтага дастаткова. Ім не патрэбна доказаў, што гэтая мова лепшая толькі таму, што яна родная. І гэта добра. Гэта патрыятызм.

Я шчыра спадзяюся, што яны не пакінуць РЖ праз тыдзень. Бо за такімі людзьмі будучыня. Менавіта яны павінны кіраваць дзяржавай.

Як заснавальнік і прэзідэнт Нейтральнай Партыі, я запрашаю вас далучыцца да нас. Тут вы зможаце засцерагчыся ад тон бруду, што выліваюцца як з боку нацыяналістаў, так і з боку тых рускіх і ўкраінцаў, каму чамусьці важней, каб беларусы любілі іх, а не ўкраінцаў і рускіх адпаведна. У нас вы зможаце ўбачыць становішча быццам бы здаля, зможаце даведацца пра мінулыя падзеі з розных крыніц і акрэсліць сваю ўласную думку. А мы параім, дапаможам ежай і вопытам.