[Карчма "Зламаны рог"] Кажуць людзі: "Не з багоў, мы зь Бягомля!"

Day 2,186, 23:25 Published in Belarus Belarus by Michal Czorny

Каму дабрыдзень, каму шалом, а каму здравствуйте, ягамосьці!

Ладна лабаюць майстры дуды й гармоніку на інструмэнтах, атрыманых ад пані Музы.

Пан карчмар толькі пасьпеў разьзявіць рот, каб распавесьці ў свабодныя вушы легенду "Зламанага рогу", як гучным, нібы гром перуновы, голасам, пан Begoml перахапіў імкненьне гаспадара ды распачаў прачуленую гаворку пра родны ягонаму сэрцу кут Беларусі:

Пасьля тыдня ў працы, маральны стамiўшысь,
Iдзе пан Бягомель, ля крамы спынiўшысь.
Ён вырашыў узяць дужа смачнага пiва,
Што зьзяе ў бутэльцы надзвычай красiва.

Зайшоўшы ў краму, лядзіць – небарака,
Якi выпiць хоча, нажрацца ў сраку.
Праблема стаiць: як набрацца таньней?
- Гарэлка… Каньяк, мо?.. Чарнiла?! Акэй!!!

- Вазьмi лепей, хлопец, чароўнага пiва,
Што вабіць ахвочых, як шлёндра, гульлiва.
Ліецца ў рот быццам зерне ў гумно…
Пабудзь чалавекам – ня будзь як гаўно!

Прыдбаў пан Бягомель дзівосны напой
Ды стаў на прыпынку, каб трапіць дамой.
Вось бачыць, што з крамы ідзе й небарака,
Зь кішэні тырчыць шклянка нейкага шлака.

- Ну што ты, гаротнік, хоць піва купіў?, -
Спытаў пан Бягомель і той як застыў.
- Навошта мне піва? Не, узяў я чарнiла!
- Чарніла хлябае апошні пядр..ла!!!

Працуюць у Бягомлі лясгас, ляспармгас,
Начальства ў іх, як адзін під…ас.
З бутэлькі хлябаюць чарніла ў два горлы,
Хоць ляснуць ім трэба аглобляй па горбе.

Такі прыйшоў пяты дзень гэтага блаславёнага панам Богам тыдню. Пятніца - дзень, калі нашая карчма, прытулак для тых, хто ўжо пасьпеў прапіцца ўшчэнт й тых, хто толькі зьбіраецца надрацца ў сьвіную цыцку, ветліва адчыняе панам ды паненкам свае дзьверы, а дужа спрытным й вокны. Працавацімем ажно да сьвітанку альбо да разьвітальнага высьпятка апошняму госьцю.


Ные ды стогне сэрцайка ў пакутах за родны край? Душа ірвецца ў грудзёх нібы ў клетцы празь несправядлівасьць, што робіцца ў гэтым сьвеце? Не сумуй, пане, бо існуе мейсца, дзе цябе заўжды выслухаюць ды падставяць плячо ў сьвежаадпранай камізэльцы. У карчме півавараў донца куфлю, поўнага найсмачным півам, сьвеціць ярчэй за Соцна! З намі добра, у нас весела! Налівай пуза півам як наліваецца сьпеласьцю колас на жніве!


Прысьпеў час адпачынку й весялосьці! Наш захмялелы карчмар наліе табе і кожнаму, хто прагарланіць нешта пад гэтым артыкулам, 1 кухаль піва памерам ва ўлюблёны ўсімі шчырымі беларусамі памер папіццот (500хп) задарма, а сябраў Партыі аматараў піва й ваяроў атраду Beerserkers ды сябрукоў з атраду Lisowczyki пачастуе чатырма кухлямі на 2,000хп!


З намі Піўны Бог!