[Карчма "Зламаны рог"] Піва пі! Вясельлю слава!
Michal Czorny
Каму дабрыдзень, каму шалом, а каму здравствуйте, ягамосьці!
Гэй ня будзем сумаваці, кінь сваю жалейку, браце!
Самавіты пан карчмар, навісаючы над бондай піва нібы сасьпелы яблык у дзедаўскім садзе, апавядае новым наведнікам, а таксама ўсім ахвочым пачуць, легенду "Зламанага рогу":
"Неяк кіраваўся сабе кудысьці па сваіх чортавых справах адзін калматы, смаляны нібы крумкач чорт. Ішоў ён то подбегам па лясных сьцежках, то ўпрысядкі па хмызах, то зьнянацку кідаўся галопам па палёх ня горш за найлепшых арабскіх жарабцоў. І вось, каб узяла яго трасца, завёў шлях тога чорта да маляўнічага ўзгорку, дзе з аднаго боку мурам стаяў стогадовы лес, а зь іншага — бегла імклівая рака, назва якой зьмянялася з той жа хуткасьцю, зь якой гналі тапляк з далечыні ў далячынь яе срэбныя хвалі. Прабег бы нягоднік валацужным сабакам той маляўнічы ўзгорак міма, але ж трапілася яму на вочы зусім навюткая, ладна збудаваная карчма. Карчма высілася над узгоркам, граючы на сонцы пералівамі шкла ў шыбах, а кволы ветрык разганяў па прасторах пах сьвежага зрубу, смачнейшае ежы ды ледзь улоўныя хмяльныя водары. Смаляны чорт мусіць стаў яшчэ смалянейшым, калі пабачыў гэткі цуд. Чорныя думкі завіравалі ў рагатай галаве, як бы нарабіць мацнейшае шкоды людзям. Схаваўшыся ў бліжэйшым лесе злодзей стаў чакаць заходу, каб уначы, калі гаспадары паснуць, разбурыць карчму, што гэтак мыліла ягонае хцівае вока. Калі апошнія праменьчыкі згаслі чорт падхапіў буду за кут ды й пачаў штурхаць у розныя бакі, каб ненавісныя сьцены разбурыць, пахаваўшы пад іхным цяжарам і гаспадароў, і іхных госьцяў. Але ж ня ведаў паскуднік каму карчма тая належыла. Раптам чорт, які зацята хістаў бярвеньні, зьнерухомеў — схапілі яго за рогі дзьве дужыя рукі: за адзін чортавы рог трымаўся барадач з паголенай галавой, а за другі — маладзейшы ваяр зь сякерай на баку. “Хто вы? Адпусьіце мяне!”, — завіскатаў пранізьлівым голасам смаляны злодзей. “Глядзі, яно яшчэ й па-нашаму балбоча!”, — зарагатаў барадач. “Мы бірсэркі й карчма гэтая нашая”, — адказаў нячысьціку маладзейшы ваяр ды так даў мярзотніку пад сраку, што чорт пакаціўся з узгорку, мільгаючы ў паветры хвастом ды капытамі, а ў руцэ барадатага бірсэрка застаўся зламаны чортавы рог. Ад тых часоў вісіць здабыты трафэй па-над уваходам “Зламанага рогу”, адганяючы розных нячысьцікаў ад нашае карчмы."
Такі прыйшоў пяты дзень гэтага блаславёнага панам Богам тыдню. Пятніца - дзень, калі нашая карчма, прытулак для тых, хто ўжо пасьпеў прапіцца ўшчэнт й тых, хто толькі зьбіраецца надрацца ў сьвіную цыцку, ветліва адчыняе панам ды паненкам свае дзьверы, а дужа спрытным й вокны. Працавацімем ажно да сьвітанку альбо да разьвітальнага высьпятка апошняму госьцю.
Калі пацукі бягуць з карабля значыць пачынаецца вясельле й для карабельнага ката. А тоўстага ката зь вялікім мамонам й пагладзіць прыемней! У карчме півавараў донца куфлю, поўнага найсмачным півам, сьвеціць ярчэй за Соцна! З намі добра, у нас весела! Налівай пуза півам як наліваецца сьпеласьцю колас на жніве!
Ня стой убаку, мілы госьцейка! Наш захмялелы карчмар наліе табе і кожнаму, хто прагарланіць нешта пад гэтым артыкулам, 1 кухаль піва памерам ва ўлюблёны ўсімі шчырымі беларусамі памер папіццот (500хп) задарма, а сябраў Партыі аматараў піва й ваяроў атраду Beerserkers ды сябрукоў з атраду Lisowczyki пачастуе двума кухлямі на 1,000хп!
З намі Піўны Бог!
Comments
First
Ў, цяпніца, налівай!
V
V
Ў, не шкадуй, падымі настрой!
V, пару куфляў разам!
V
ў
vvv
О, сёння ж сапраўды пятніца
V
V
V
Ў
V! Пятница-тяпница!!!
Пятница-развратница
цыцкi
Налiвай!
ў
Маленькую, калі ласка... 🙂
Дзякую. Напрыканцы рабочага тыдню не пашкодзіць ячменнага напоя.
V!отаю трыдцатым
Налівай, спадар карчмар! ...Першы тост звычайна п'ецца за ўсіх тых, хто тут зьбярэцца, п'ем другі, каб волю меці, за жыцьцё падымем трэйці! Чацьверты за Царкву Хрыстову, пяты за моц Князёву! Шосты - за людзей вольных! А потым п'е той, хто здольны! УУУууууууууууўўўЎЎЎЎЎхххххх!!!!!!
Справаздача першай народнай апытанкі! http://www.erepublik.com/ru/article/-11-2343990/1/20 Шаўціце, падпісвайцеся!
v
v, мне таксама
V
Ў
v