[Nacyjanalny Front] Афiцыйны кандыдат - Tadeush Kosciushko

Day 2,002, 15:09 Published in Belarus Belarus by Kobby88


Музычны Фон

Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у НФ адбыўся здрадніцкі ўчынак - прэзідэнт партыі, якая абвясціла сябе дэмакратычнай, адзначыў сябе як дыктатар. Атрымалася наступнае - супраць рашэння кіруючага органа партыі - Рады НФ - ён вылучыў у кандыдаты ад партыі зусім іншую асобу.

А пачыналася гэта гісторыя дастаткова мірна. Малады гулец ZmicierU двойчы спрабаваў свае сілы ў выбарах ПП НФ, але двойчы запар пазітыўнага выніку не было. І вось чарговы раз ён вырашыў вылучыцца кандыдатам у ПП. І гэтым разам Рада партыі вырашыла абвесціць яго афіцыйным кандыдатам на пасаду прэзідэнта партыі. Здавалася б, юнак, амбіцыйны, ды і не першы дзень гуляе. Пасля шматлікіх просьбаў і падзенняў на калені перад Tadeush Kosciushko, апошні здымаецца з выбараў і ZmicerU выйграе без сур’ёзнай канкурэнцыі.


Вось та к малады гулец ZmicerU атрымаў доступ да кнопак. Ужо з першых яго выбараў пачаліся незрумелыя прыматаўскія рухі (хто ведае - зразумее) - ноччу, перад гадзінай Х, “цудоўным” чынам змяніўся спіс кандыдатаў у кангрэс (“Хто быў вышэй - той стаў ніжэй”, і наадварот). Хоць вышэйзгаданая Рада НФ узгадніла зусім іншы спіс.

На гэтым таталітарныя амбіцыі не скончыліся. Наперадзе - выбары прэзідэнта краіны і, зноў жа, выбары кандыдата ад партыі. Кандыдатам быў абраны zMensk, была дасягнута дамова аб падтрымцы нашага кандыдата партыяй Narodnaja Hramada, быў створаны КабМін і рыхтавалася перадвыбарка.

Але, прачнуўшыся раніцай 4-га (апошні дзень рэгістрацыі на выбары), у кандыдатах быў ValdemarButor. Напярэдадні, увечары, абмяркоўвалася кандыдатура Бутара на пасаду прэзідэнта, аднак з вялікім адрывам перамог zMensk. Аднак, наш партыйны “лідар” ноччу вырашыў асабіста абраць кандыдатуру.



Выкарыстаўшы гэтую сітуацыю, ад НБ зноў ідзе green4x і, нават без перадвыбарчай праграмы, перамагае. Вынік - чарговы месяц “стабільнасці” і праКоТ”нейтралітэту”.

Асабіста Бутар тут мала вінаваты, ён ішоў на выбары з цікавай ідэяй і праграмай, аднак сама яго кандыдатура была праблемнай, шмат хто галасаваў за green4x`а толькі каб прэзідэнтам не стаў Бутар. Менавіта таму рада НФ абрала кандыдатам zMensk`а.

Пра БРСМ:

Ні для каго не сакрэт, што у РЛ наш ЗміцерУ з’яўляецца актыўным чальцом БРСМ. Гэта нас некалькі пужала , паколькі гулец тусіць у мякка кажучы нацыяналістычнай партыі, у якой зусім іншыя каштоўнасці і ідэалы. Сам ЗміцерУ не раз казаў, што БРСМ гэта толькі фармальнасць, якое, аднак, дасць яму нешта ў жыцці (і ён у гэта верыць). Пры гэтым у чатах ад яго мы чулі слова “оппы”, якім ён прыніжальна называў людзей, не згодных з палітыкай ТНП у РЛ. Неабходнасць быць прэзідэнтам партыі ён тлумачыў таксама цікава - “мне гэта неабходна для кар’еры у гульні”. Зараз зразумела, чаму сябра БРСМ уступіў у партыю з варожымі для яго ідэаламі - таму, што яна топ 1.

Нягледзячы на гэта, яму быў дадзены яшчэ адзін шанец. Але вы можаце пабачыць, чым гэта скончылася.


Самая дэмакратычная партыя ў гульне, кіруемая Радай, ператварылася ў звычайную дыктатуру.

Заклікаем усіх сябраў партыі галасаваць за Tadeush`а Kosciushko, афіцыйнага кандыдата ад партыі.


Рада НФ:

KittyKet
Alies Bu
ZmicierKK
Hyena Black
Tadeush Kosciushko
Kobby88
incertidumbre
zMensk