[Lisowczyki] Дзень Герояў

Day 2,199, 03:04 Published in Belarus Belarus by Michal Czorny

Дабрыдзень, нашчадкі мужных і няскораных!

Лявон Вольскі - Калі ідуць на абардаж

Сёньня мілая сэрцу Айчына сьвяткуе Дзень Герояў. У гэты дзень 1920 году адбыўся Слуцкі збройны чын. Тыя падзеі нагадваюць, што беларус можа ня толькі моўчкі трываць любую несправядлівасьць да апошняга, але й здольны ўзяць свой лёс і лёс сваёй краіны ў рукі ды пераехаць аглобляй па горбе шматлікіх й разнастайных акупантаў, якія нібы вошы заскокваюць на ягоную шыю. Узброенае паўстаньне супраць бальшавікоў мела на мэце барацьбу за сапраўдную беларускую дзяржаву - Беларускую Народную Рэспубліку.


Паўстанцы-случакі не чакалі ні ад каго дапамогі. Яны паклалі свае жыцьці за Беларусь, за кожнага з нас.

27 лістапада 1920 года у бой рушылі Слуцкі і Грозаўскі палкі Першай Слуцкай Брыгады Стралкоў БНР. Да іх далучыліся беларускія часткі арміі Генерала Станіслава Булак-Балаховіча, якія раней біліся пад Мазыром — Беластоцкі батальён і Смаленскі полк, а таксама партызанскія атрады «Зялёнага Дуба».


Некалькі тысяч паўстанцаў на працягу месяца давалі адпор бальшавіцкай навале. Апошнія атрады сышлі з поля бітвы толькі ў студзені 1921 года. Партызанскія атрады прадаўжалі змаганьне яшчэ некалькі гадоў.

Героі Слуцкага збройнагу чыну назаўжды пакінулі свае імёны на сэрцы Маці-Айчыны. Не забываймася ж пра ніх! А каб гэтае сьвята было прыемнейшым для ўсіх жыхароў еБеларусі атрад Lisowczyki ладзіць раздачу ежы. Кожны, хто адпішацца пад гэтым артыкулам атрымае ежы на 500хп.

Жыве Беларусь!