Эпізод I: Атака клоўнаў

Day 2,102, 13:09 Published in Belarus Sweden by Anarkisto


Вітаю, паважаныя сябры! Дзіўнае здарэнне надарылася не так даўно з нашым галоўным рэдактарам (то бок са мной).
Сяджу я, значыцца, нікога не чапаю, заняты жыццёва важнымі справамі - п'ю піўко і думаю. Тут у хату ўвальваецца дзіўнага выгляду ўзброены клоўн і з парогу выдае такую тыраду:
- Хэндэ хох! Матка, курка, яйка! Упороты нацик, пуф-пуф!

Я быў вымушаны патлумачыць, што маткі яго тутака няма, а што тычацца яек, то хай будзе задаволены тым, што хаця свае два ў цэласці здолее вынесці. Але клоўн не супакойваўся:
- Я есть прийти с миром спосайть наш белоруССкий брат от упоротый нацик! Ми ноучим вас орбайтэн и приведём к процветанию! Ви есть перестать быть польский подстилка и вступайт в КОТ! Ви есть счастливы, мы есть думать о вашем счостливом совместном будущем с мазай Рашей, в ваш белоруССкий конгрес!



- Ды адкуль ты такі ўзяўся? - здзівіўся я. - Няўжо вядомы доктар псіхіатрыі вырашыў зрабіць "выпускны" у сваёй установе?
- Ми есть истинно провославный ТО! - ізноў завёў тую ж шарманку блазан. - Наш мудрый руководств забросил нас в ваш несчастный стран, что бы спосайтен вас от фошиствующей мрази! Где есть это мразь? Я буду убивать её, во имя счастья, правды и добра! По нашей информации ностоящие белоруССы в БелоруССии стонут под гнётом польских подстилок!



Пасля нядоўгай размовы высвятлілася, што ўсе ўпэўненасці залётнага клоўна ляжаць у плоскасці веры і не маюць да яго разумовай дзейнасці (калі такая сапраўды мае месца быць) ніякага дачынення, таму і пераканаць яго ў чым бы та ні было немагчыма. Ён паведаміў мне на ламанай мардоўска-татарскай мове, што яму загадалi сесці ў самалёт і ляцець вызваляць родную нашу еБеларусь ад "няправільных" беларусаў, а потым скінулі дзесці над еПалессем з грузам лістовак, балалайкай, лыжамі і бутэлькай "водкі" з парашутам, паабяцаўшы папярэдне афігенны фан і магчымасць стаць героямі.

Лістоўкі мелі наступны змест:
"Граждоне дружественной БелоруССии! Мы прийти спости вас от многовекового унижения и гнёта польских подстилок! Ваш язык и ваша культура не настоящие! Их придумать вроги, что бы отделить вас от могучей русской нации и истинно провославного сталиноугодного альянса КОТ!!11 Наш язык и культура - вот настоящий ваш язык и культура! На протяжении истории вас унижали то литовские паны, то польские паны и только мы будем вас почти чуть-чуть не унижать! Возрадуйтесь, братья наши меньшие и начинайт бить против TWO прямо сейчас! Не будь подстилка! Будь свободный меньший брат в добровольный и гордый подчинении у старший русский брат!!!11 Это есть наш новый порядок! А ещё мы научайт правильно и активно работать ваш конгресс!!!11 Аве нам! Хайл славик бразерхуд!!!11!1"



Ну, што тут скажаш? Рука не паднялася ў мяне на юродзівага. Ласкава пахлопаўшы яго па спіне і, па магчымасці, не нервуючы хворага, я праводзіў яго ў дальні шлях і паказаў найкарацейшую дарогу да Афрыкі, нават не адарыўшы заслужаным развітальным кухталём...

Мір вам і блаславенне Аллаха, як кажуць беларускія татары, і няхай вашыя Багі, кім бы яны не былі, даруюць вам мудрасці не хадзіць у чужы манастыр са сваем уставам і рознымі там турысцкімі прыбамбасамі...