[Diariusz] Важнае пра кампаніі

Day 3,104, 01:36 Published in Belarus Lithuania by Schrodingers Nun

Вітаю вас, шаноўныя сябры. Так, нягледзячы на маё памкненьне разьвіваць іншы сродак данясеньня інфармацыі да насельніцтва, то бок аўдыёпадкаст, менавіта гэты артыкул я апублікую ў тэкставым выглядзе. Прычынаў на гэта некалькі: па-першае я ўсьведамляю, што патэнцыйных слухачоў у разы меней за верагодную колькасьць чытачоў і якім бы салаўём я ні заліваўся ў этэры сытуацыю гэта ня зьменіць; па-другое, інфармацыя насамрэч важная і чуць потым папрокі ад тых, хто палянуецца яе прыняць выдаткаваньнем 15 хвілінаў на праслухоўваньне аўдыёзапісу мне ня надта карціць. Такім чынам, гаворка пойдзе пра вашыя кампаніі.

Больш-менш актыўныя гульцы маглі заўважыць, што цягам гэтага месяца адбываецца мерапрыемства (ivent) "Рэсурсныя войны" (ох ужо гэты навязьлівы банэр!) па пераразьмеркаваньні рэгіянальных рэсурсаў.  Мерапрыемства скончыцца 6-га чэрвеня, то бок праз два тыдні, і ад гэтага моманту рэсурсная мапа сьвету будзе зьмененая - нехта атрымае горшыя рэсурсы, нехта лепшыя, што ўрэшце будзе адбівацца на выніковасьці вытворчасьці кампаніяў, якія маюць шэраговыя гульцы. Гэтаксама будзе зьменены прынцып, па якім гэтая выніковасьць вызначалася: калі раней бонусы залежылі выключна ад набору рэсурсаў у пэўнай краіне і любы гулец-уласьнік кампаніяў мог проста прыняць грамадзянства гэтай краіны N, каб скарыстацца імі, то ад 6-га чэрвеня сыстэма пачне працаваць інакш. Ніжэй я буду даваць вытрымкі з абнаўленьня ад 3,089 дня і свае тлумачэньні да ніх. Часам думка стваральнікаў гульні нагадвае саплю, якую пакрыўжданае дзіцё размазвае па расчырванелым твары, таму некаторыя высновы могуць адрозьнівацца ад таго, што мы будзем мець насамрэч. Тым ня менш, папярэджаны значыць узброены.


Company Placement (Дысьлякацыя кампаніі)
You will be able to place your Companies in one or more Regions of your choice, after the event ends. Once a Company is established in a Region, the Company can be relocated for a cost (relocation is subject to constraints that will be announced later on).

Вы атрымаеце магчымасьць зьмясьціць свае кампаніі ў адным альбо некалькіх рэгіёнах па выбары па сканчэньні мерапрыемства. Пасьля таго, як кампанія будзе ўсталяваная ў рэгіёне, яна можа быць перадысьлякаваная за пэўны кошт (удакладненьне працэса перадысьлякацыі зьявіцца неўзабаве).


Дадзены пункт гаворыць пра тое, што любая вашая кампанія пасьля часу Х атрымае магчымасьць быць перасунутай у любы рэгіён будзь-якой краіны сьвету, як з поўным наборам рэсурсам, так і безь яго. У выніку перасунутая кампанія будзе карыстацца тымі бонусамі да вытворчасьці, якія будзе мець краіна канчатковае дысьлякацыі. Зьмена мейсца знаходжаньня кампаніі будзе даступная за дадатковыя грошы, а дакладней нам распавядуць пра гэта аднойчы і, зразумела, абавязкова.

Country Productivity (Прадуктыўнасьць краіны)
The Country productivity will be calculated using the current formula, as the sum of resources bonuses for each industry. If the region is not linked to the Country capital, half of its resources productivity bonuses will be used in the formula. If the Country has 2 or more Resources of the same type, only one will be used in the formula.

Прадуктыўнасьць пэўнае краіны будзе вылічвацца адпаведна дзейнай формуле як вынік складаньня рэсурсных бонусаў для кожнай індустрыі. Калі рэгіён ня мае злучэньня са сталіцай, то палова ягонае прадуктыўнасьці будзе зьменшаная згодна з формулай. Калі краіна мае два альбо болей рэсурсаў аднаго тыпу, то толькі адзін зь іх будзе ўлічвацца.


Тут усё даволі прадказальна: адзін рэсурс, напрыклад рыба, атрыманы адной краінай хоць колькі разоў, будзе дадавацца да канчатковых адсоткаў прадуктыўнасьці толькі адзін раз, а розныя бонусы ад розных рэсурсаў аднае індустрыі плюсуюцца. Калі рэгіён, дзе вы будзеце трымаць сваю кампанію, страціць транспартны шлях да сталіцы краіны дысьлякацыі, то падчас наступнае адпрацоўкі вы рызыкуеце ўбачыць толькі палову ад звычайнай колькасьці вырабляемых тавараў.

Company Productivity (Прадуктыўнасьць кампаніі)
The productivity of a Company will be computed as the sum of Country productivity bonus and a percentage of the productivity bonus of the Region where the Company is located. Regions will be affected by a pollution factor that is based on the number of “works” done in the Region in the previous day. Basic formula : productivity_bonus = country_productivity_bonus + % of region_productivity_bonus - pollution

Прадуктыўнасьць кампаніяў будзе вылічвацца як сума прадуктыўнасьці краіны (глядзі вышэй) і адсоткаў бонуса прадуктыўнасьці пэўнага рэгіёну, дзе кампанія будзе зьмешчаная. На рэгіёны будзе ўзьдзейнічаць фактар забруджваньня, што базуецца на лічбе адпрацовак, зьдзейсьненых ў пэўным рэгіёне цягам папярэдняга дня. Базавая формула: бонус прадуктыўнасьці = бонус прадуктыўнасьці краіны + % бонуса прадуктыўнасьці рэгіёна - забруджваньне


Хітрыя адміны вырашылі ўвесьці панятак "забруджваньня", які будзе падразаць залішне высокія бонусы вытворчасьці, што завязана на колькасьць кампаніяў, зьмешчаных у пэўным рэгіёне. Такім чынам, не атрымаецца проста піхнуць сваю кампанію ў найлепшы па бонусах рэгіён наймацнейшай краіны, бо з-за празьмернай колькасьці кампаніяў ты рызыкуеш ізноў-такі атрымаць нізкую агульную выніковасьць вытворчасьці. Мяркую, што гэткім спосабам адміны спрабуюць больш-менш раўнамерна разьмеркаваць вытворцаў па сьвеце, каб ніхто зь вялікіх краінаў не атрымаў дадатковай эканамічнай перавагі, дзякуючы прыдбаным падаткам.


Working as Manager (Адпрацоўка мэнэджэрам)
You will be able to work as manager in a Company only if you are located in the Region where the Company is established.
If the Company is in a Region (historical or under occupation) of a country that has an open War with your Citizenship Country, your productivity as manager will drop.
The Work Tax percentage for WAM (Work as Manager) will be the one of the Country where the Company is located. The tax income will be split unevenly between the Country where the Company is located and the the Country of Citizenship of the manager.


Вы атрымаеце магчымасьць адпрацоўваць як мэнэджэр на ўласнай кампаніі толькі калі фізычна будзеце знаходзіцца ў рэгіёне дысьлякацыі кампаніі. Калі кампанія знаходзіцца ў рэгіёне (гістарычным альбо часова акупаваным) краіны, што вядзе актыўную вайну з краінай вашага грамадзянства, то вашая прыдуктыўнасьць як мэнэджэра будзе абнуленая. Адсотак працоўнага падатку за працу мэнэджэрам будзе такім, які мае краіна зьмяшчэньня кампаніі. Прыбытак ад падатку будзе няроўна падзелены паміж краінай дысьлякацыі кампаніі і краінай грамадзянства мэнэджэра.


Працаваць мэнэджэрам значыць адпрацоўваць самому на ўласных кампаніях. Калі вашая кампанія будзе знаходзіцца, напрыклад, у рэгіёне Румыніі, зь якой мы часьцяком маем адкрытыя войны, то падчас гэтай вайны самастойная адпрацоўка на сваіх кампаніях будзе даваць вам чароўны 0. Рэшта, здаецца, тлумачэньня не патрабуе.

Working as Employee (Адпрацоўка работнікам)
You will be able to hire employees on the job market of each Country where you have Companies established.
You will be able to assign “works” between your Companies no matter where the work was acquired or the company is located. This is subject to change in the future.
The productivity of an employee whose citizenship country has an open war with the country of citizenship of the owner of the company will be affected, and the salary received will be based on that productivity.


Вы будзеце мець магчымасьць наймаць супрацоўнікаў на біржы працы кожнае краіны, дзе будуць усталяваныя вашыя кампаніі. Вы зможаце разьмяркоўваць атрыманыя адпрацоўкі для выкарыстоўваньня на любой вашай кампаніі, незалежна ад яе дысьлякацыі. Гэты пункт можа быць зьменены ў будучыні. Прадуктыўнасьць супрацоўніка, калі краіна ягонага грамадзянства мае актыўную вайну з краінай грамадзянства ўласьніка кампаніі, будзе зьмяняцца, і сплочваемы заробак будзе вылічвацца зыходзячы з гэтай прадуктыўнасьці.


Найбольш значная інфармацыя ў гэтым пункце гучыць як "гэты пункт можа быць зьменены ў будучыні". У прынцыпе, усё вышэй згаданае таксама можа быць у нейкай ступені перакручана і ня раз, але нейкая агульная ідэя будзе захоўвацца, таму чытайце і рабіце высновы.


А для беларускага грамадзяніна высновы будуць прыблізна такімі. Нашая краіна абрала сабе 6 новых рэсурсаў, зь якіх 4 будуць зьмешчаныя на Гомельшчыне (рыба, садавіна, кароўкі і дрэва) і 2 на Магілёўшчыне (пясок і гліна). У сфэрычным вакууме, калі Беларусь будзе вольная ад усіх арандатараў і акупантаў, сукупнасьць гэтых рэсурсаў будзе даваць 45% да харчовай і энэргетычнай вытворчасьці (10%+15%+20😵. Аднак, упіхнуць у вакуум нашую тэрыторыю праблематычна, хіба толькі зьявіцца гульнявы Ілон Маск і забацае па пэрымэтры нейкі канструкт, сабраны па той жа тэхналёгіі, якую ён зьбіраецца выкарыстоўваць у будаўніцтве хуткасных транспартных шляхоў з дапамогай вакуумных трубаў. А гэта значыць, што неўзабаве вы ўбачыце новую арэндную дамову паміж Беларусьсю і Румыніяй, што ўрэшце вызваліць параўнальна большую тэрыторыю нашае краіны, але пры гэтым пазбавіць бонусаў да вытворчасьці.


Неяк журыцца з гэтае нагоды не даводзіцца, бо мы гэтымі бонусамі і так ня ў стане карыстацца проста з-за таго, што без прыкрыцьця моцным арандатарам нас тупа выпільваюць усе, каму не лянота, таму гайда насалоджвацца падвышанай арэнднай платай і вырашаць у якую краіну перанесьці свае вытворчыя магутнасьці. Пакуль даваць канкрэтныя парады якую краіну для якой вытворчасьці абраць не магу, але як мінімум гэта не павінны быць нашыя суседзі, то бок краіны, зь якімі мы часьцяком вядзем войны, а таксама гульнявыя сярэднякі з рэдкімі рэсурсамі, кшталту Расеі ці Партугаліі, што рызыкуюць стаць ахвярамі добраахвотна-прымусовай акупацыі. Прынамсі тым, хто з вас мае праапгрэйджаныя вытворчыя кампаніі, я буду рады адказаць на адпаведныя пытаньні ў прыват пасьля таго, як сытуацыя па новым рэсурсным падзеле стане больш відавочнай. Каму цікава разабрацца самастойна, то таксама можаце наведаць гульнявы форум...
...і дзякуй за праслухоўваньне! 🙂