[CP] Зварот

Day 2,100, 14:40 Published in Belarus Belarus by Valentinych

Што ж, можа, і праўда твая, Аленка. Мы як бы пачынаем ужо адплюшчваць вочы і паўставаць проці тэй паганай маны, што мы не ёсць мы. Але яшчэ хістаемся то управа, то улева. Яшчэ ясна азначанай мэты не можам сабе ўявіць. А мэта у нас адна: калісь амэрыканцы, змагаючыся з Англіяй за сваю незалежнасць, напісалі на сваім сцягу несмяротныя словы: «Амэрыка для амэрыканцаў». I гэта памагло: сягоння Амэрыка вольная. Павінны пайсці і мы па яе слядох і напісаць агністымі рунамі на сваім сцягу: «Беларусь...»
Я. Купала "Тутэйшыя"


Вітаю вас, паважанае спадарства.
Дзесьці год таму у нас прайшоў ББ пад лозунгамі на падтрымку "лягера бел-чырвона-белых" супраць "лягеру чырвона-зялёных". Мяне гэта вельмі абурала, але ББ быў правездены, і мэты праводзіўшых яго былі дасягнуты. Раскол, які быў у грамадстве амаль год, ледзьве зацягнуўся да жніўня гэтага году, і мне ўжо падалося, што наша грамадства, наша еБеларусь, паспелі для таго, каб пакрочыць па гэтай гульні разам, без расколу. Пераход ад краіны, якая заўжды абараняецца, да краіны, якая лятае ў страйкі як апантаная - ці не гэта крок, якога мы чакалі?

У кожнага з нас адзіная мэта, якую мы імкнемся дасягнуць, толькі сродкі розныя. І калі чалавек гуляе ў гэтыя пікселі, то яму не ўсё роўна, што адбываецца тут, у яго еКраіне. Можна змяніць пашпарт, можна змяніць аватарку, але нельга змяніць менталітэт. Не верце усім тым, хто кажа, што прыйшоў да нас з мірам, але душою не з намі, а з краінай, якая знаходзіцца зараз у варожым альянсе. Я не лічу асабіста еРассію ворагам. Шмат, вельмі шмат гульцоў з еРассіі з'являюцца нашымі сябрамі, шмат гульцоў з RL расейскімі пашпартамі зрабілі для еБеларусі гісторыю, якую мы маем. Але ж гэта ўсё разам руйнуецца імкненнем усходняга суседа (а менавіта купкай гульцоў, якія не лічаць нас раунапраўнымі саюзнікамі) дыктаваць нам, што патрэбна рабіць. Уся гэтая рыторыка, якую зараз распачалі ў прэсе абаронцы расейскага ТО, мабыць і накіравана на тое, каб паказаць, што еРассія і гульцы з еРассіі не з'яўляюцца нам ворагамі. Але ж не ў становішчы, калі нас ізноўку імкнуцца вучыць, як трэба жыць.

Велімі добра вучыцца ў таго, на каго хочаш быць падобным. Ці не адстойваем мы сваю самастойнасць і незалежнасть у жыцці і ў гульні? Ці не заклікалі мы і нашыя продкі змагацца з усімі тымі, хто прыходзіў да нас без спросу і вучыў як жыць: здрадніцкі, знянацку, ноччу? еБеларусь для еБеларусаў! Спадарства! Ні ў якую часіну мы не павінны губляць асабістай годнасці і гонару за сваё еГрамадзянства. Ні ў лютую, ні ў пераможную часіну мы не павінны сварыцца і лаяцца. еБеларусь можа стаць праз колькі месяцаў краінай пераможцаў, краінай для пераможцаў, калі мы аб'яднаемся ў адно.Калі ты слабы еДухам і еЦелам, калі ты мяркуеш, што ў еБеларусі няма нічога станоўчага, а за мяжой, ці то ў еЎкраіне, ці то ў еРасіі, ці то ў еПольшчы надзвычай добра, і ты лічыш сябе іх і толькі іх часткай, то цябе ніхто не мусіць затрымліваць. А наша гісторыя робіцца толькі тымі, хто еБеларусь любіць шчыра, без усялякай там рыторыкі. Такія людзі імкнуцца да аб'яднання і мэты ў іх аднолькавыя - дабрабыт еБеларусі. Толькі разам, толькі наперад!

CP of eBelarus,
Valentinych