[Congress] Ізноў.

Day 1,707, 03:28 Published in Belarus Belarus by Tadeush Kosciushko

Вітаю вас, шаноўнае спадарства. Спяшаюся дакласці аб тым, што я іду ў кангэс ад партыі "Нацыянальны фронт". У мінулым месяцы я быў не вельмі актыўны (лета як-ніяк), але ж добрасумленна ціскаў на кнопачкі і маніторыў сітуацыю ў краіне.
Вось некаторыя пункты, якія я бы хацеў увасобіць у жыццё ў наступным месяцы:
1. Палепшыць адносіны з Летувой і Украінай. Але ў той жа час не адварочвацца ад Расей, бо як-ніяк яны вельмі шмат дапамагалі нам, і за гэта ім вялікі дзякуй.
2. Адкрыць сумесныя праекты з Летувой і Украінай. Пакуль яшчэ не ведаю якіх, але с цягам часу што-небудзь ды прыдумаю.
3. Закласці фундамент для новага альянсу, у які будуць уваходзіць наступныя краіны: Беларусь, Украіна, Летува, Латвія (?), Эстонія (?). Многія з вас скажуць, што гэта немагчыма, але ж я вельмі ганаруся мінулым сваёй краіны, і вельмі б хацеў аднавіць моц ВКЛ у межах гульні.

На гэтым, я спадзяюся, усё не скончыцца, і мяне асвяцяць новыя ідэі.
Спадарства, на выбарах я чакаю вашых галасоў за мяне ў Гродзеншчыне. Усяго найлепшага! 🙂

Viva Belarus!
Viva Ukraine!
Viva Lithuania!