[МЗС] Пагадненне паміж еБеларуссю і еВугоршчынай [BLR + ENG]

Day 2,158, 02:47 Published in Belarus Belarus by Ministry of Foreign Affairs BY


*for English version, please, scroll down


Паважанае спадарства!

Міністэрства замежных спраў Беларусі паведамляе:

У сувязі са змяненнем сітуацыі ў свеце і ў адказ на просьбу кіраўніцтва альянсу TWO аб аказанні дапамогі Беларусь падпісала пагадненне з нашым саюзнікам - еВугоршчынай.

У адпаведнасці з дадзеным пагадненнем Беларусь прымае на сябе абавязацельствы па перадачы расейскіх рэгіёнаў, якія знаходзяцца ў цяперашні час пад нашым кіраваннем, еВугоршчыне.

Кіраўніцтва еВугоршчыны запэўніла нас, што працягне прыязную палітыку Беларусі ў адносінах да насельніцтва расейскіх рэгіёнаў. Такім чынам, расейцы не страцяць магчымасць для выбудоўвання канструктыўных узаемаадносін з альянсам TWO.

Такім чынам, Беларусь пакідае тэрыторыю Расеі, пры гэтым захоўваючы за сабой Усходнюю Фінляндыю.

Кіраўніцтва еБеларусі пацвярджае той факт, што нашыя геапалітычныя інтарэсы ў іншых рэгіёнах ніякім чынам не будуць закрануты.

Ніякіх іншых умоў або абавязацельстваў пагадненне паміж Вугоршчынай і Беларуссю не прадугледжвае.

Рэалізацыя пагаднення будзе праводзіцца пад кантролем і пры падтрымцы нашага альянсу.

Беларусь хоча запэўніць сваіх сяброў і ворагаў у тым, што наша краіна праводзіць паслядоўную палітыку і застаецца вернай усім заключаным раней дамовам, якія не страцілі сваю сілу.

Мы таксама хочам папярэдзіць нашых нядобразычліўцаў пра недапушчальнасць спекуляцый і распаўсюду чутак, заснаваных на неправераных дадзеных.

З павагай,

vadzimir
Міністр замежных спраў еБеларусі






The Agreement between eBelarus and eHungary.

Dear sirs,

The Ministry of the Foreign Affairs informs you of the following:

Due to the changing situation in the eWorld and in response to the assistance request of the TWO alliance, Belarus has signed an agreement with our ally - eHungary.

In accordance with this agreement, Belarus takes on the obligation to transfer Russian regions, which are currently under our control, to eHungary.

eHungary has assured us that it would continue the friendly policy of Belarus towards the population of the Russian regions. Thus, the Russian people will not lose the opportunity for building constructive relations with the TWO alliance.

Thus, Belarus leaves the territory of Russia, while retaining Eastern Finland. eBelarus confirms the fact that our geopolitical interests in other regions are not affected in any way.

The agreement between Hungary and Belarus does not imply any other conditions or obligations.

The implementation of the agreement will be carried out under the supervision and with the support of the TWO alliance.

Belarus wants to assure its friends and enemies that our country pursues a consistent policy and remains committed to all the previous agreements which have not lost their power.

We also want to warn our enemies on the inadmissibility of spreading rumors based on unverified data.

Sincerely,

vadzimir
eBelarus MoFA