У 1913 годзе Янка Купала піша верш «Кажух і вата»

Day 2,618, 14:33 Published in Belarus USA by Herne the Hunter

Заспрачаўся кажух з ватай,
Адагнаўшы згоду,
Хто зь іх лепшы, карысьнейшы,
Хто якога роду.

Вата кажа: «Што ты значыш
Мне, кажух касматы?
Я чужыя знаю землі —
Ты ж — сяло ды хату!»

«Праўда, праўда, — тут гаворыць
Ёй кажух-маруда, —
Я жыхар зусім тутэйшы,
Ты ж адно — прыблуда!»