[Правы Альянс] Кааліцыя з Партыяй Аматараў Піва
Pan Alhierd
Дабрыдзень, шаноўныя суайчыньнікі!
"Правы Альянс" пакрысе ўзмацняецца новымі сябрамі ды паплечнікамі. За апошнія некалькі дзён колькасьць партыйцаў узрасла ад 3 да 19 чалавек, што, безумоўна, не зьяўляецца верхняй мяжой. Вітаем усіх, хто далучыўся да нас, а таксама заклікаем прыяднацца ахвотнікаў стаць датычным да стварэньня й разьвіцьця партыі правых беларускіх патрыётаў!
Мы адкрытыя да перамоваў з усімі палітычнымі сіламі, якія падзяляюць нашыя погляды і вызнаюць нацыянальныя інтарэсы Айчыны найвышэйшай каштоўнасьцю. Мы шчыра ўдзячныя сяброўскай Партыі Аматараў Піва за прапанову распачаць супрацу з "Правым Альянсам" і таму гэтым артыкулам абвяшчаем пра стварэньне новае кааліцыі:
Я, старшыня "Правага Альянсу" Begoml, з аднаго боку, і старшыня Партыі Аматараў Піва KevinLaland зь іншага, кіруючыся супольнымі інтарэсамі на палітычнай ніве, падпісваем гэтае пагадненьне аб супрацы і далейшай узаемадапамозе між нашымі партыямі. Абавязуемся дапамагаць адно адному ў працы на карысьць беларускае дзяржавы, падтрымліваць любыя іншыя ідэі й прапановы, што не пярэчаць духу сумленнай гульні і не парушаюць нормаў маралі. Абавязуемся спрыяць пашырэньню таварыскіх стасункаў між сябрамі нашых партыяў і дапамагаць ва ўрэгуляваньні канфліктаў. Пагадненьне пачынае дзейнічаць ад 2,253 дня і да ягонае дэнансацыі старшынямі партыяў.
Сябры, паплечнікі, мінула зусім крыху часу ад заснаваньня "Правага Альянсу". Усё толькі пачынаецца, але час мае здольнасць хутка ляцець і неўзабаве мы адзначацімем нашую першую перамогу альбо смуткавацімем з нагоды паразы. Падзеі, што чакаюць на нас будуць розныя: зь перамогамі і паразамі, надзеямі і расчараваньнямі, амбіцыямі і роспаччу, але галоўнае, што мы пройдзем гэты шлях разам. Мы разам зробім гісторыю!
Заснавальнікі "Правага Альянсу" Begoml і Chorny Wojna
Comments
vvv
Правы Альянс + ПАП = Браты назаўжды 🙂
Ў! Дзякуй за працу! НФ з вамі!
Одобрено Кевином Лаландом
А праграма партыі ПА будзе?
"Праграма партыі пакуль яшчэ не акрэсьленая, бо яна мусіць выкрышталізавацца праз зацятыя спрэчкі й выпакутаваныя пагадненьні, але мы дакладна ведаем якім ”Правы Альянс” ніколі ня будзе:
— нашую партыю ніколі не ачоліць чалавек, які ў рэальным жыцьці трымаецца супрацьлеглых палітычных поглядаў і лезе на старшынства толькі каб задаволіць свае ўласныя амбіцыі,
— памкненьні альянсаўцаў ніколі ня будуць накіраваныя супраць Бацькаўшчыны — беларусафоб ніколі ня трапіць у наш выбарчы сьпіс,
— у шэрагах Альянсу не затрымаюцца надоўга выпадковыя людзі, якія зьмяняюць партыі як пальчаткі ў шалёнай пагоні за мэдалямі."
Ну, файна. Жадаю поспехаў і надалей!
Ўра!
1038
Ў!
V
Ў
V
\o
ў
правильно, слить недопитки в один стакан, остальную посуду уже и помыть можно.
Рубон!