[Партыя Аматараў Піва] Хлеба! Солі! Піва болей!

Day 2,195, 08:00 Published in Belarus Belarus by Michal Czorny

Ляпис Трубецкой - Буревестник (Песня Строителей Нового Мира)

Палымяны прывіт паспалітаму люду Ненькі-Білорусі!

Не марнуй час, чытаючы агітацыйныя артыкулы іншых партыяў! Чытай толькі гэты! Толькі артыкул Партыі Аматараў Піва зараджаны на хуткае й лёгкае атрыманьне мэдалёў, залаты дождж з залатых і рубляцкую залеву з рублёў!

Для канкрэтных пацаноў ды дзевак пішам коратка ды ясна:

1. Беларусь, свабода, піва!
2. Выпі піва - будзе лепей!
3. Пі з правымі пакуль не палявеюць, пі зь левымі пакуль не паправеюць!
4. 2+2=4



Мы за канкрэтныя прапановы!

Нізкія падаткі. Ня трэба плаціць дзяржаве таго, што яна не зарабіла. Заможныя гульцы - заможная краіна, а заможная краіна заўжды будзе моцнаю. Мы не дамо абдзіраць як ліпку жыхароў еБеларусі!

ПАП выступае супраць дзяржаўнае рэгуляцыі мінімальнага заробку ды якога заўгодна іншага дырэктыўнага кіраваньня эканомікай. Не перашкаджайма нябачнай руцэ рынку калупацца ў патрэбных й непатрэбных мейсцах!

Мы супраць ботаў, мультоў і іхных хітрамудрых уласьнікаў. Мультаводу ў лычыну з нагі дай зубатычыну!

Нашыя людзі штодня й штоночы стаяць на абароне нацыянальных інтарэсаў!

Вайна ад сьвітаньня да заходу! Ваюй да апошняга ўздыху! Ня можаш ваяваць? Гастры касу!

Зьнешняя палітыка: еБеларусь ад мора да мора! Нашая звышмэта. Наш паходны зьніч. Аднойчы і назаўжды!

Унутрыпартыйная палітыка: транспарэнтнасьць, калегіяльнасьць прыняцьця рашэньняў, фінансавая падтрымка шэраговых сябраў партыі піўнымі магнатамі.

Хочаш і маўчыш? Гэта не пра нас!

Беларуская мова - найвышэйшая каштоўнасьць нацыі. Хто ня згодны - той грамадзянін Расейскай Федэрацыі!

Мы за адчыненнае грамадзтва, зразумелую й сумленную палітыку. ПАП супраць хамаў й хамства ў гульні. Ня можаш паводзіць сябе па-людзку? Дык прапісвайся ў хлеве!

Півавары даюць адлуп ворагам й нядобразычліўцам.

Пашпартны кантроль. Адчыняем дзьверы для этнічных ебеларусаў і ўсіх замежнікаў, хто гатовы працаваць разам з намі поплеч на карысьць еАйчыны. Лупім дзвярыма па пысе тым, хто лезе "дапамагаць" нам з выбарам "адзіна правільнага курсу".

І галоўнае, панове...

З намі Піўны бог!