[Партыя аматараў піва] Конкурс піўное паэзыі

Day 2,182, 05:58 Published in Belarus Belarus by Michal Czorny

Разьбітае Сэрца Пацана - Аграгарадок

Дабрыдзень, яснавяльможныя паненкі ды панове!

Паколькі восеньскі дождж вырашыў апанаваць наваколье, пакідаючы нам толькі процьму кропляў на шкле, самы час крыху падразьмяць зьвіліны й дазволіць творчаму парыву пазабаўляць сябе ды й іншы люд паспаліты.

Найвесялейшая партыя еБеларусі, Партыя аматараў піва, не дазволіць вам сядзець у маркоце, а нібы добры фокусьнік, які заўжды мае ў запасе чым зьдзівіць гледачоў, запрашае паўдзельнічаць ў невялічкім конкурсе піўное паэзыі.


Што патрэбна рабіць? Расшпіліць пашырэй кішэні ды атрымаць узнагароду - 100 рублікаў за любы вершык пра піва. Аўтары арыгінальных вершаваных радкоў, то бок, тых, што нельга знайсьці праз пошукавыя сэрвісы, павялічаць свой прызавы капітал удвая, ажно да 200 рублікаў. Ад аднаго ўдзельніка прымаюцца 3 варыянты рыфмаванага адказу, то бок маецца шанец павялічыць уласны рахунак на 600 рублікаў.

А вось гэты вершык заклікае натхненьне вам на дапамогу:

Ліся піва быццам песьня
Па куфляных сьценках у рот,
Каб усю зіму да прадвесьня
Расьпіваў цябе народ!



З намі Піўны Бог!