Угадай імя - атрымай золата!

Day 2,163, 23:54 Published in Belarus Belarus by Michal Czorny

Дабрыдзень, панове!

Сёньня мы сьвяткуем дужа важную падзею ў жыцьці кожнага мужчыны - у нашага аднапартыйца, грамадзяніна еБеларусі Begoml нарадзіўся сын! Ад шчырага піўнога сэрца віншуем цябе, браце!


Каб да сьвяткаваньня маглі далучыцца ўсе ахвочыя кульнуць кухаль-другі карчмянога піва абвяшчаецца конкурс!

Умовы простыя: першыя трое ўдзельнiкаў, якiя дакладна назавуць імя немаўляткі, атрымаюць па 10 залатых. Дазваляецца пазначаць у камэнтах толькі адзін варыянт імя адным удзельнікам. У выпадку, калі да моманту заканчэння конкурсу пераможца будзе адзін, то ён атрымае ўвесь прызавы фонд, то бок 30 залатых. Калі пераможцаў будзе двое, то яны, адпаведна, атрымаюць па 15 залатых.

Дзякуй, сяброве, за ўдзел! Конкурс завершаны!

Прагучала шмат прыгожых імёнаў, аднак маладыя бацькі абралі для свайго першынца імя Ян. Як толькі ў Begoml зьявіцца крыху вольнага часу ён шчодра ўзнагародзіць як пераможцаў, а гэта шаноўныя паны Hyena Black і Mikita22, кожны зь якіх атрымае па 15 залатых, так і ўсіх ўдзельнікаў, каб яны не сумавалі, а весела прагулялі халяўныя 20 талераў!

У межах сумленнай гульні да конкурсу не дапускаецца сябар Begoml грамадзянiн Chorny Wojna.