[МЗС] Конкурс (прызавы фонд павялічаны)

Day 2,152, 09:35 Published in Belarus Belarus by Ministry of Foreign Affairs BY


Паважанае спадарства!

Міністэрства замежных спраў еБеларусі абвяшчае конкурс на напісанне лепшых аналітычных артыкулаў, прысвечаных міжнародным стасункам .

Конкурс праводзіцца ў трох катэгорыях. У кожнай з катэгорый будуць вызначаны тры прызавыя месцы. Па выніках конкурса аднаму з аўтараў, якія занялі першыя месцы ў катэгорыях, дастанецца гран -пры конкурса.

Конкурс праводзіцца ў наступных катэгорыях:

1) Міжнародны агляд.

Артыкул мусіць быць прысвечаным найбольш поўнаму апісанню і глыбокаму аналізу актуальнай сітуацыі ў еСьвеце.

Абавязковай умовай з'яўляецца наяўнасць у аглядзе вывучэння ўплыву розных падзей у есьвеце на еБеларусь.

2) Геапалітычны прагноз.

Артыкул мусіць змяшчаць аргументаваны прагноз развіцця сітуацыі ў есьвеце.

У дадзеным выпадку прагноз можа канцэнтравацца як на сітуацыі на мапе есьвета ў цэлым, так і на магчымым развіцці падзей у дачыненні да канкрэтнай краіны (краін), рэгіёна, альянсу (альянсаў) і г.д.

Абавязковай умовай з'яўляецца наяўнасць у артыкуле інфармацыі аб магчымым уплыве прагназуемых падзей на еБеларусь.

3) Аглядны артыкул.

Артыкул мусіць быць прысвечаным дэталёваму агляду аднай з наступных едзяржаў:
Тайвань, Тайланд, Венесуэла, Чэхія, Аўстрыя, Уругвай, Балівія, Ізраэль, Румынія, Калумбія, Паўднёва-афрыканская Рэспубліка, Егіпет, Іран.

Абавязковай умовай з'яўляецца апісанне ўзаемаадносін еБеларусі з абранай краінай і/або аргументаванае апісанне перспектыў развіцця двухбаковых стасункаў.





Прыняць удзел у конкурсе могуць усе грамадзяне еБеларусі , акрамя сябраў журы конкурсу.

Лічыцца, што грамадзянін прыняў удзел у конкурсе, у выпадку публікацыі ім у сваёй газеце артыкула, загаловак якога ўтрымлівае згадку пра конкурс у фармаце [ МЗС - конкурс ] і назву катэгорыі, у якой грамадзянін вырашыў прыняць удзел.

Напрыклад : " [ МЗС - конкурс ] Міжнародны агляд " , "[ МЗС - конкурс ] Геапалітычны прагноз" або "[ МЗС - конкурс ] Аглядны артыкул. Аўстрыя" .

Кожны грамадзянін можа прыняць удзел ва ўсіх катэгорыях, але не больш як адзін раз у кожнай катэгорыі. Такім чынам, у рамках конкурсу адзін удзельнік не можа напісаць больш аднаго артыкула ў адной катэгорыі і больш за тры артыкула ў сукупнасці.

Прызавы фонд сфарміраваны з прыватных сродкаў і будзе размеркаваны наступным чынам:

*у сувязі з новымі ахвяраваннямі прызавы фонд павялічаны

Гран -пры = 10 голд

1 месца у катэгорыі = 5 голд
2 месца у катэгорыі = 3 голд
3 месца у катэгорыі = 1 голд

Арганізатары пакідаюць за сабой права змяніць прызавы фонд у выпадку недастатковай колькасці ўдзельнікаў, але толькі ў бок павелічэння шляхам пераразмеркавання прызоў, прадугледжаных за незанятыя месцы.

Арганізатары пакідаюць за сабой права ўвядзення дадатковых прызоў у асаблівых намінацыях у выпадку наяўнасці артыкулаў, якія заслугоўваюць увядзення такіх намінацый і дадатковага заахвочвання.

Артыкулы, якія ўдзельнічаюць у конкурсе, не павінны ўтрымліваць нецэнзурнай лексікі, а таксама абраз у адрас асобных асоб, дзяржаў або альянсаў. У выпадку парушэння гэтага правіла, а таксама ў выпадку выдалення публікацыі адміністрацыяй гульні або самім аўтарам да заканчэння тэрміну правядзення конкурсу аўтар будзе дыскваліфікаваны.

Тэрмін публікацыі артыкулаў для ўдзелу ў конкурсе - 2 тыдні з моманту публікацыі дадзенай аб'явы. Апошні дзень для публікацыі артыкулаў - гульнявой дзень 2166 .

Вынікі конкурсу будуць падведзены пасля заканчэння тэрміну публікацыі артыкулаў.
Вызначаць пераможцаў і прызёраў будзе журы, якое складаецца з прэзідэнта краіны, міністра замежных спраў і намесніка міністра замежных спраў.

Пры ацэнцы работ будуць улічвацца меркаванні грамадзян еБеларусі аб кожным артыкуле, якія будуць пакідаць у каментарах да яго .

Пры неабходнасці журы пакідае за сабой права прыцягваць да ацэнкі артыкулаў трэцяе асоб, якія валодаюць дастатковай кампетэнцыяй, вопытам і ведамі.
Артыкулы будуць ацэньвацца зыходзячы з такіх крытэрыяў як змястоўнасць, аб'ём, аргументаванасць, навізна і г.д.

Артыкулы могуць публікавацца на любой зразумелай журы мове . У выпадку наяўнасці сумнёваў адносна валодання журы той ці іншай мовай, а таксама пры наяўнасці іншых пытанняў просьба задаваць пытанні ў каментарах або звязацца з МЗС краіны з дапамогай асабістага паведамлення.

Жадаем вам поспехаў!



З павагай,
Міністэрства замежных спраў еБеларусі