У старажытнасці Свальбард быў заселены беларусамі!

Day 2,070, 05:57 Published in Belarus Sweden by Anarkisto


Паважаныя сябры! Да нас у рэдакцыю патрапіў без перабольшвання сенсацыйны матэрыял!
Як паведаміў нам адзін з удзельнікаў навуковый экспедыцыі на Шпіцберген (аб якой мы ўзгадвалі ў папярэдніх нумарах), у апошні час сваяго знаходжання на выспах, літаральна пад кулямі і шквальным артэлерыйскім агнём крывадушнага ворага, нашыя гераічныя археолагі здолелі адкапаць унікальны дакумент, які, дарэчы, падцвярджае абгрунтаванасць прэтэнзій е-Беларусі на гэты архіпелаг. Далей жа мы распавядзём гаворку не пра што-небудзь, а пра самае сапраўднае рукапіснае "Лукангеліе"* наццатага стагоддзя! Да-да, не трэба здзіўляцца і падаць у непрытомнасці, нашыя гераічныя навукоўцы сапраўды адкапалі на Шпіцбергене менавіта гэты кананінічны рэлігійны тэкст старажытных беларусаў.

*Навук. спраўка: Лукангеліе (са старатрасяначнага можна перакласць у залежнасці ад кантэксту як "добрая вестка", "пан прыехаў", "хавайся ў бульбу" альбо "салектарная нарада") - асноўны кананічны рэлігійны тэкст Праваслаўнай Атэістычнай Царквы Аляксандра - Вялікага, Архімудрага, Цнатлівага ды Асцярожнага (скароч. ПАЦА-ВАЦА), які змяшчае дадзеныя аб сусьвеце (у тым выглядзе, у якім яго сабе ўяўляюць веруючыя) пачынаючы ад яго стварэння тым, хто вышэй Бога і да сённяшняга часу (гл. таксама "Панарама").



Канешне, наш урад хацеў бы ўтаіць ад простага паспалітага люду гэтую праўду, бо "абасраўшыся" (выбачайце за крэпкае слаўцо) пад час міратворчай аперацыі ў Нарвежскім моры, кіраўніцтва еБеларусі не жадае, каб простыя беларусы даведаліся, што былі згублены не проста заморскія калоніі, а сапраўдныя этнічныя тэрыторыі. Аднак е-беларускі ўрад не ўлічыў, што нашыя мужныя навукоўцы, якія пад тапарамі дзікіх вікінгаў жыццём рызыкавалі дзеля таго, каб свет дазнаўся праўды, не спужаюцца і нейкага там е-беларускага КДБ (нават калі на чале яго будзе Мураш і паўстане сапраўдная пагроза разбіцця твару ў кроў!). Таму копія рукапісу досыць хутка трапіла ў рэдакцыю "Чорнай ПраЎды" (самага праўдзівага перыядычнага выдання еБеларусі). Чалавек, які прынёс яе нам, празрыста намякнуў, што аўтарам гэтага артэфакту мог быць не хто-небудзь іншы, а сам Скарына Піцерскі! Ну, сапраўды, хто ж яшчэ з беларусаў мог бы дабрацца да далёкага Шпіцбергену, калі не мужны доктар медыцыны, які не пабаяўся на працягу доўгіх год жыць і працаваць у балотах дзікай Інгерманландыі?
Ніжэй, каб не быць галаслоўнымі, мы публікуем некаторыя найбольш цікавыя месцы з гэтага сенсацыйнага рукапісу.



1. Уначале было слова и слова была "жэстчайшэ!"
2. Еуропа жэ была невидна и пуста и падобна мору бушуящаму, и тольки прызрак камунизма насился над Еуропай.
3. У этай первароднай тьме Бацька сидел и думал о судьбах Родины.
4. И встал он и воздел руки угару и поднялся из пучын бурлящай Еуропы астравок мира и стабильнасти!
5. И рёк он жэстчайшэ: "Вот он - хрустальный сасут, и имя ему - Беларусь"
6. И увидел Бацька, што эта - харашо. И увидел Бацька, што Бацька - маладец. И была утра, и был вечар - год адна тысяча девятсот девяноста чатвёртый.
7. И была Беларусь безлюдна и пуста. И никто не работал на Бацьку и на увеличэние экспарта. И создал тогда Бацька славян: и русских, и казахау, и киргизау, и таджыкау, и другие дружэственныя славянския народы.
8. И увидел он, што усё у созданных им народах харашо, но нет на них знака качэства. И создал он тогда русских сызнова, но на этот раз на каждом поставил знак качэства в том месте, которое не видно под одеждою. И назвал он русских со знаком качэства беларусами.
9. И дал он каждаму народу язык по роду его: русским - русский, казахам - русский, таджыкам - тожа русский, но с жэстчайшым таджыкским акцэнтам. Беларусам жэ он дал русский со знаком качэства и назвал его трасянкой. И большэ всего этот язык любил Бацька, потому што других не знал.
10. И рёк он тогда беларусам: "Пладицися и размножайцися, и населяйте землю мою собой. И два первых рэбёнка в семьях вашых будуць вашыя, а трэций - ужэ мой."
11. "Трудицися на земле маёй и увеличывайте ВВП маё. Вы - мой бацькаизбранный народ, и я поведу вас чэрэз пустыню новым сацыяльна-арыентираванным пуцём. И буду вадить вас па пустыне 40 лет, а патом каждый палучыт па пиццот!"
12. И увидел Бацька, што жэстчайшэ он потрудился у день этат, и понял Бацька, што заслужыл он отпуск. И уехал он в Сочы катацца на лыжах.


Гэты ідал таксама быў адшуканы нашымі навукоўцамі на Свальбардзе. Лічыцца, што ён выкарыстоўваўся старажытнымі беларусамі, каб ухваліць Таго Хто Вышэй Бога за тое, што ён даў не толькі дождж, але і сьнег. (На выяве малодшы навуковы супрацоўнік паказвае, як у старажытнасці з дапамогай гэтага ідалу выконваўся святы рытуал пошуку вошай)



13. Вернулся на следующий день Бацька из отпуска и увидел, что народ его возлюбленный подводит его. Во-первых, нихто нихрена не работает, а тыняюцца все по территории заводов и в рабочее время крутят какие-то гайки, видать бомбы мастерят. А во-вторых, скупили всю валюту в обмениках и жэстчайшэ абвалили ненагибаемый беларусский рубль с помощью богомерзкого западного металлолома.
14. Осерчал тут Бацька и создал идеалагичэских работникау, которые стали учыть остальных как правильно жить, думать и галасавать на всячэских выбарах и плебесцытах. А чтобы идеалагичэския работники учили правильно и не сбились с пути истинного, создал он чэкистов и жэстчайшае белоруское КГБ.
15. И повелел он КГБ надзирать за тем, как надзирают идеологичэские работники за бацькоизбранным народом его.
16, А что бы КГБ не осталось без надзора его, создал Бацька ОАЦ. И повелел он ОАЦу надзирать за тем, как КГБ надзирает за тем, как надзирают идеологичэские работники за бацькоизбранным народом его.
16. А что бы народу самому тоже было не скучно, не обидно да не завидно, и что бы было куда вступить на досуге, создал он КПСС, комсомол и пионерию.
17. И увидел Бацька, што очэнь харашо у него палучылась. И была утра, и был вечар - год адна тысяча девятсот васемнаццаты.
18. И усё харашо было на земле беларускай - люди трудились, идеолаги получали зарплату, а КГБ проводило прэвентивные учэния по борьбе с плюшевай воздушной угрозой, но устал народ от войн, что шли по всей земле и особенно в Еуропе.
19. И пришли люди к Бацьке на гору Дзержинскую и сказали так: "Устали мы от войн и насилия, а пуще всего устали от великай атечэственнай вайны, на которой погиб дажэ Бацька Бацьки. Даруй, нам Бацька 50 мирных лет, что бы могли мы урожай собрать и тебя восславить!"
20. И воздел Бацька руки угору и сказал:"Да, будет так!" И создал он 50 мирных лет и вручил он их людям трепетною своей рукой, дланью своей трудолюбивой и мозолистой.
21. И как залог тех дарованных людям Бацькой мирных лет с той поры кожну восень проводиться рэспубликанский фестивал "Дажынки", на котором народ смотрит на салюты разные да показательные выступления ОМОНа и жэстчайшэ васхваляет Бацьку...



Магчыма ў далейшым (у тым выпадку, калі мы зможам пазбегнуць пераследу з боку е-беларускага КДБ і нам не паразбіваюць твары ў кроў) мы працягнем публікаваць урыўкі са шпіцбергенаўскага Лукангелія, а пакуль гэта ўсё.

Напрыканцы зазначу хіба, што рэдакцы "Чорнай ПраЎды" і незарэгістраваная партыя памяркоўнага прагрэсу Ў межах закону (ппЎмз) патрабуюць ад фашысцкай еНарвегіі ў найкарацейшыя тэрміны звярнуць усе землі еШпіцберганаўскага каганату пад еБеларускі пратэктарат і не перашкаджаць навуковай працы ў рэгіёне, а таксама, крый Божа, не чапаць панаехаўшых маскавітаў з мясцовай рэзервацыі (бо смярдзець будзе на ўвесь е-сьвет).



P.S.: Адчыненым застаецца пытанне: а ці не ў сакрэтных тайніках Свальдбарда схаваны і тыя самыя таямнічыя вершы Васіля Быкава? Магчыма, у недалёкай будучыні мы зможам даць адказ і на гэтае пытанне

P.P.S.: Дарэчы, перад вамі юбілейны 10 нумар нашага выдання і рэдакцыя ў гонар гэтай падзеі з задавальненнем прыме падарункі ад багатых мецэнатаў.