а хто ты такі, адкуль ты ўзяўся?

Day 2,005, 02:21 Published in Belarus Czech Republic by b0rmann

прывітаньне, шаноўныя аднапівапартыйцы і іншыя добрыя людзі і нелюдзі!

ў сёняшній публікацыі новым удзельнікам гульні распавяду троху аб партыі аматараў піва і яе гісторыі.

партыя аматараў піва існавала ў рэальнай палітычнай прасторе беларусі на пачатку дзевяностых гадоў мінулага стагодьдзя. і яшчэ вернецца. я - адзін з мала людзей што можа с поўным правам выкарыстоўваць яе імя на прасторах eRepublik, таму раблю гэта. рэшта альбо ўжо не жыве, альбо ёй пофіг, альбо іх тут няма. хаця з радасьцю б іх яшчэ пабачыў.

праграмная арыентацыя рэальнай партыі была нацыянал-ліберальнай с вялікім ухілам у бок анархізму, але да разумных межаў. ну, зразумела ўсё гэта с добрым настроем і півам. тут пляную праводзіць тую ж лінію с карэктыроўкай на тутэйшую спэцыфіку.

на сапраўдных выбарах партыя аматараў піва ніколі не перамагла, хаця й актыўна удзельнічала. тут бярэм рэванш 😉

"новы чарнобыльскі вожык" - афіцыйнае выданьне партыі аматараў піа
праграмныя тэзісы й лёзунгі
аб справах унутрыпартыйных
яшчэ троху гісторыі


прыходзьце да нас!