З пастановы мясцовага камбеду

Day 1,994, 09:49 Published in Belarus Sweden by Anarkisto


Музычны фон

Но пасаран, паважаныя чытачы!
На пачатку хочу звярнуцца да сяброў незарэгістраванай партыі ппЎмз і зарэгістраванай ПАП

П'янкі не будзе!



А зараз бліжэй да сутнасьці. Добрых два тыдні таму рэдакцыя "Чорнай ПраЎды" пад эгідай партыі памяркоўнага прагрэсу Ў межах закону правяла святочную экспрапрыяцыю звязаную з гадавінай дня нараджэння нейкага лысага чалавека з кепкай. Нехта, магчыма, падумаў, што гэтым усё і скончыцца, бо канчатковы сэнс любой экспрапрыяцыі - пераразмеркаванне дабротаў - здавалася б быў дасягнуты. Аднак не ўсё так проста - мала назбіраць танкаў, іх цяпер яшчэ трэба кудысці патраціць. Да-да, не здзіўляйціся, з гэтым таксама могуць быць праблемы, бо тупа прапіць усё экспрапрыяванае азначае ні атрымаць добрага фану, ні захаваць даверу электарату.

Традыцыйна ў такіх выпадках сродкі падзяляюцца на тры часткі: адна ідзе на патрэбу партыі (прапіваецца!? Фу, як груба! Але па сутнасці правільна), адна адкладаецца на сакрэтны рахунак у швейцарскім банку (бо мы ж не жадаем, каб нашыя лідэры памерлі ад голаду ў чарговай эміграцыі без вустрыц ды лобстэраў), а трэцяя частка раздаецца галечы і спачуваючым.



Нажаль, несвядомы элемент скарыстаўся тым, што экпрапрыяцыя праводзілася не жыўцом, а праз гэты іхні тырнет, і палічыўшы, што таварыш маўзер не здолее дабрацца да іх праз манітор, злачынна прыхаваў такія неабходныя для перамогі е-сусветнай рэвалюцыі танкі. Тым буржуям і кулакам, хто ўсё ж такі паўдзельнічаў у экспрапрыяцыі - маё пралетарскае дзякуй. Абяцаю, што ў выпадку перамогі рэвалюцыі вы не будзеце арыштаваны, а калі і будзіце арыштаваны, то ўжо дакладна не будзіце расстраляны. За ўсімі жа астатнімі мы яшчэ вернемся крыху пазней, на гэты раз з матросамі і Аўрорай😉
Тым не менш сабранага відавочна не хопіць на ўсе тры "клясічных" артыкулы расходаў і таму мы вымушаны адмовіцца ад партыйнай п'янкі і абмежавацца невялікім рахункам на каморскіх выспах і (УВАГА) такой жа невялікай раздачай танкаў для галечы пралетарскага ды сялянскага паходжання!



Раздача выпадкова прыпадае на 255-ю гадавіну з дня нараджэння другога (а дакладней першага) вялікага рэвалюцыянера і экспрапрыятара Максімільяна Рабесп'ера (\о/) і акрамя таго на гадавіну шырока вядомага ў вузкіх колах навукоўца з-пад Ліды Станіслава Баніфацыя Юндзіла (якога нашыя летувіскія сябры прадказальна называюць Станіславас Баніфацыс Юндзілас😁. Можаце лічыць, што раздача прымеркавана да адной з гэтых дзьвух падзей (альбо да абедзьвух адразу), хаця насамрэч гэта з большага выпадковае супадзенне.



Як бы там ні было ўсе жадаючыя могуць паўдзельнічаць у раздачы. Што для гэтага патрэбна? Усяго-та пакінуць у каментарах доказы вашага рабоча-сялянскае паходжання, а таксама таго, што вы адносіцеся да галечы. Што гэта будуць за доказы, вырашаць вам і, спадзяюся, з гэтам не будзе цяжкасцей, бо як вядома "галота на выдумкі хітрая", калі ж вам нічога не прыходзіць у галаву, то вы напэўна зажраўшыся буржуй.
Пяцёра самых хуткіх і вынаходлівых атрымаюць па 4ку7 танкаў. Вынікі будуць падведзены праз два дні.
І памятайце - рэвалюцыя будзе!