Пачатак пачаткаў. Будзе сіла - будзе сілас!

Day 1,991, 04:24 Published in Belarus Hungary by Danatelus

Вітаем паважанае спадарства!
Гэтым артыкулам мы распачынаем нашае выданне (хаця пакуль гэта хутчэй баявы лісток 😁.
З Вамі BLB Life, а дакладней ЖББЖ - "Жыццё і барацьба беларускага жаўнера"!

Сення мы прымаем віншаванні, вось ўжо роўна тыдзень, як рэдактар нашага паважанага выдання з'явіўся ў е-свете і ўсяго пару дзен як стаў сталым і поўнавартасным грамадзянінам сваей краіны на радасць і карысць усім нам!



Піва не налівавем - не зарабіла пакуль рэдакцыя на піва, только на сок бярозавы!


Па гарачых слядах мусім даць пару невялічкіх парад пачаткоўца пачаткоўцу, каб хоць як-небудзь прадухіліць памылкі, якіх на першых кроках можа нарабіць кожны...
Па-першае, адразу чытаем скарочаны Артыкул для пачаткоўцаў, а па мажлівасці адразу ўсю Бібліятэку пачаткоўца. Апошнее асабліва раю тым, хто лічыць сябе вельмі разумным (як наш паважаны рэдактар), каб нешта там чытаць, маўляў лепш паспрабаваць паціскаць на кнопачкі... Потым шкадаваць будзеце!
Бо як бывае, у першы ж дзень, Радзіма і камандаванне могуць паслаць Цябе, як якое малое кацяня, пад град куль у Афганістан, Пакістан ці іншы Гандруас...

І ежы, як заўседы, ну як кот наплакаў, і вяртаючыся з пяскоў дахаты, думаеш Ты, а што, калі і заўтра вайна?
Дык трэба там... вялікая зямлянка, запасы ежы, вытворчасць якую наладзіць (агародзік-фабрыка і г.д.)?... Не, і яшчэ раз не!
Галоўнае - штодзень трэніруйся, павольна пяляпшай свае трэніровачныя залі (!sic), працуй, выконвай квэсты і станеш мужным жаўнерам!

Здабудзеш шмат славы і золата, на якое скупіш усе багацці гэтага свету.
Эпоха індустрыалізацыі паспяхова пройдзеная (дзякуй мінулым пакаленням), больш не трэба закопваць грошы ў зямлю і жалеза, можна пайсці на рынак і амаль задарам усе набыць!
Бо Беларусь ўжо адна з найлепшых краін у свеце, і ўсе астатнія краіны (няхай там маленечкая на мапе Нямеччына ці акупаваная інсургентамі Украіна) нам зайздросцяць...

Заўседы Ваш,
BLB Life - [ЖББЖ] - "Жыццё і барацьба беларускага жаўнера"