Вызвалім вязня!

Day 1,984, 14:27 Published in Belarus USA by Herne the Hunter

Паважаныя суайчыннікі! Добравядомы вам актыўны гулец і мой паплечнік па Беларускай Ваеннай Акадэміі, неаднаразовы кангрэсмэн, удзельнік каманды перакладчыкаў гульні на беларускую мову і ўвогуле добры хлопец з нікам plovets быў неапраўдана забанены. Прычынай гэтаму стала сяброўская дапамога іншаму гульцу ў выглядзе схрона нейкай колькасці грошай, пераданай праз рынак. Як аказалася -- з розных аккаўнтаў. Ніякіх падставаў папракаць plovets у нядобрасумленнасці памкненняў няма. Зноў жа падкрэслю, што ён заўсёды браў актыўны ўдзел у жыцці нашае краіны, у прыватнасці пісаў артыкулы ў прэссу ды праводзіў раздачы. Ці хочаце вы этнацыду нашае краіны адмінамі або павялічэння колькасці актыўных гульцоў? Калі вам не напляваць на будучыню еРадзімы, вы можаце дапамагчы вярнуць сябра у нашыя шыхты. Kожны, каму неабыякавы яго лёс, можа напісаць ліст адміну з пажаданнем разблякавання нашага суайчынніка, аргументуючы гэта актыўнасцю і добрасумленнасцю.


Для шаўту:
Вызвалім вязня!
http://www.erepublik.com/be/article/-1-2251810/1/20