Уставай, Беларусь!

Day 1,934, 06:01 Published in Belarus Belarus by Tadeush Kosciushko

Музычны фон.
Вітаю вас, шаноўнае спадарства! Як вы ведаеце, нашыя польскія браты аб'яўляюць вайну маскалям, і мы з вамі, несумненна, павінны дапамагчы Польшчы. Аднойчы ў РЖ Польска-Літоўскае войска перамагло маскалёў пад Оршай, пры Клушыне, даказаўшы тое, што мы мацней. Дык давайце ж, браце, дакажам гэта і ў гульні. Хопіць цярпець шавінісцкія выказванні ў наш адрас, хопіць хавацца і маўчаць!

Менавіта таму Беларускія Гусары заклікаюць вас выйсці на поле боя разам з Польшчай! Кожнаму беларусу, які будзе біць супраць Расеі, будзе выдадзена столькі танкаў, колькі ён затраціў на поле бітвы. Для гэтага трэба пакінуць у камэнтарах да гэтага артыкулу скрыншот, на якім бачна, колькі страт вы нанеслі Расеі на старане Польшчы.

З павагай, Генерал Тадэвуш Касцюшка.

Жыве Беларусь!
Chwała Polsce!