Людзьмі звацца...

Day 1,923, 02:18 Published in Belarus Sweden by Anarkisto


Прывітанне паважаныя чытачы!
Шэраг дзіўных падзей, якія маглі назіраць грамадзяне еБеларусі некалькі дзён таму, патрабуюць нашага неадкладнага тлумачэння і выкрыцця ўсёй праЎды.



Вечар 1918 дня абяцаў быць на Гомельшчыне ціхім і прыгожым, якімі былі звычайна ўсе вечары ў гэтай мясцовасьці. Салдаты вугорскіх акупацыйных войскаў, павячэраўшы гуляшом з гомельскай жа аленіны і перакінуўшыся раз-другі ў дурня, рыхтаваліся да сну. Хіба мог хто з іх хаця падумаць аб тым, што гэтая ноч можа стацца для іх апошняй?
У той час калі 1918 дзень Новага Свету ішоў да свайго завяршэння, а ў РЛ Беларусі і Вугоршчыне стаяла глыбокая ноч, з цёмных забалочанных палескіх лясоў пачалі выходзіць барадатыя мужыкі з сур'ёзнымі пахмурнымі тварамі ды дзяўчыны, прыгожыя нібы русалкі альбо зазоўкі з паганскіх казак. Узброенныя віламі, косамі ды бязьменамі, кіраваліся яны да мясцовых камендатур, дзе без залішніх размоў рэзалі спячых мадзьярскіх жаўнераў нібы тых свіней напярэдадні Каляд. Зрэдку дзе чуліся стрэлы, заспетыя знянацку вугорцы гінулі нібы мухі, прайгрываючы суровым палешукам адну бойку за адной...
Размоў амаль не вялося, аднак у парадку метадычнага выразання акупантаў паўстанцы абменьваліся скупымі фразамі і дзяліліся адзін з адным небагатым сваім узбраеннем. Адна з такіх раздач вялася нават пад сьцягамі еГВАРДЫІ.



Калі ж раніцой мадзьярскі гаўляйтар Гомельскай зямлі прадраў вочы пасля сну, то акрамя полымя разгараючагася світанку там і тут ён заўважыў водсветы дагараючых вугорскіх камендатур ды казармаў - ноч 1918 дня сталася шмат для каго ночкай доўгіх кінжалаў.



Застаўшыяся ў жывых мадзьяры кінуліся да тэлеграфу. Закіпела праца. Слаліся панічныя тэлеграмы ў еБудапешт з просьбамі аб дапамозе і не меньш панічныя тэлеграмы ў еМенск з патрабаваннем тлумачэнняў на конт таго, чаму здадзеная ў арэнду насельніцтва гомельскага краю паводзіць сябе зусім не так, як належыць паводзіць сябе здадзеным у арэнду.
Высланныя з Вугоршчыны карнікі амаль імгненна раздавілі ўсе спробы супраціву, якіх, трэба адзначыць, амаль што й не было - палешукі, як ні ў чым не бывала вярнуліся назад у свае пушчы і балоты, дзе заняліся звыклай паўсядзённай працай.



Запозненнае здзіўленне еМенскай адміністрацыі, якая актыўна спадзявалася на дапамогу арэндаваных палешукоў у ТВ з Літвой, сутыкнулася з неадольным мурам маўчання. Узнікла пытанне: "Ці можна было папярэдзіць трагедыю (ну, гэта з якога боку гледзючы - заўвага рэд.)?" Але ж сапраўды, цень гэтых падзей пільны назіральнік мог заўважыць яшчэ за некалькі дзён - пад час абмеркавання афіцыйнай дамовы аб ТВ паміж еЛетувой і еБеларуссю. Па ходу разгарнуўшайся дыскусіі нехта Baba Jagodka і нехта Anarkisto абмяняліся парай быццам бы та не істотных рэплікаў:

Мабыць далёка не кожны заўважыў за гэтым дыялогам пэўную ўцечку інфармацыі з вышэйшых уладных эшалонаў, але пасля непрацяглага разважання можна было б здагацца, што словы Baba Jagodka ёсць выпадкова (ці хутчэй наўмысна) "зліты" у эфір сакрэтны плян еЛетувісскай адміністрацыі, адпаведна словы Anarkisto маглі бы быць сакрэтным плянам еМенскай адміністрацыі, але ж у справу ўмяшалася трэцяя сіла...
Што ж гэта за сіла такая і што за людзі білі за еГомель а 1918 дня ўначы? На нашых вачах з цёмных пракураных хат і яшчэ больш цёмных зямлянак, з непралазнай пушчы і непраходнай багны паўстае новая Незалежная еПалеская Рэспубліка! Мы кажам аб гэтым не баючыся, бо прыспеў час адкрыць карты. Пэўны час ужо існуе Палеская Рада Нацыянальнага Выратавання (а куды ж без рады?), якой зацверджаны ў якасьці нацыянальнага сімбаля бел-зялёна-белы сьцяг. Між іншым вядомы паэт ужо паспеў напісаць пра гэты сьцяг адмыслову верш, тым самым падтрымаўшы ідэю палесскага сепаратызму:


Таксама падрыхтавана ажно два праекты дзяржаўнага гербу.


Першы герб дае спасылку на сучаснае жыццё гомельшчыны, другі - з'яўляецца гістарычным. Справа ў тым, што на Палессі здаўна не існавалі дараг (дастаткова праехаць ад Калінкавіч да Жыткавіч, каб упэўніцца, што з тых часоў не шмат, што змянілася), таму выкарыстанне конніцы было амаль немагчымае ў такіх умовах. З гэтай нагоды мясцовая шляхта прызвычаілася аб'язджаць дзікіх лясных баброў. Пэўным чынам падрыхтаваны баявы бабёр быў сапраўднай ваеннай машынай сярэднявечча, аналагам лёгкага танку. Ён валіў вялізныя дрэвы, якія давілі пехтуру праціўніка нібы мурашоў, а калі тыя асмельваліся падыйсці да рыцара на бабры залішне блізка, той (не рыцар, а бабёр) наўпрост кідаўся на супраціўніка і загрызаў яго насмерць! Калі ж патрабавалася тактычнае адступленне, бабёр мог выкарыстоўвацца, як амфібія і з лёгкасьцю перасякаў водныя перашкоды...

Дзяржаўнымі мовамі еПалескай Рэспублікі стануць хутчэй за ўсё jiтвjежа волода і беларуская мова (усходняе Палессе шчыльна заселена беларускамоўнымі палешукамі).

Як мы бачым палескі сепаратызм мае сваю гісторыю і культуру, але магчыма ўсе гэтыя працэсы і надалей праходзілі бы незаўважанымі з боку шырокага грамадства, калі б у справу не ўмяшаўся ебеларускі КДБ. Негледзячы на тое, што акцыя праходзіла пад покрывам ночы ў поўнай сакрэтнасьці (нават ад саміх удзельнікаў), негледзячы на тое, што ўдары адбываліся амаль што выключна па ДО, а раздачы праходзілі пад сьцягам афіцыйнага МЮ, негледзячы на ўсё гэта, кіруючыся ці то шматгадовым вопытам савецкіх спецслужбаў, ці то папаўшы пальцам у неба, маёр Fatigas правёў шэраг ваенна-палявых судоў і паказальных расстрэлаў у лепшых традыцыях жанру.



Але ці можна было калі напалохаць такой дробяззю як расстрэл людзей, хаты якіх кожную вясну залівае вадой па самыя коміны? Тым больш, што сам Плата падтрымаў палескіх сепаратыстаў. Публікуем ліст, які "выпадкова" патрапіў на наш бровар... прабачце, у нашу рэдакцыю. Гэты ліст па нашых дадзеных быў атрыманы палешукамі ў адказ на запытанне дапамогі ў справе стварэння ўласнай рэспублікі.



Гэты тэкст, магчыма, падасца камусьці крыху дзіўным, але ж улічыце, што Плата таксама карыстаецца гугл-перакладчыкам. Жывы перакладчык абыходзіцца залішне дорага (і між іншым, не бярэ плату піксельным золатам), і таму яго наймаюць толькі для перакладу афіцыйнай перапіскі.

Нам жа застаецца дадаць да ўсяго вышэсказанага, што рэдакцыя "Чорнай ПраЎды" заўжды падтрымлівала і будзе падтрымліваць сепаратысцкі рух, як частку права кожнага этнасу (выдуманага альбо рэальнага) на самавызначэнне. Мы паслядоўна выступаем за незалежнасць еЭўскал (краіна Баскаў) ад еІспаніі, еБаварыі ад еПольшчы, еХабітона ад еБрытаніі і гэтак далей.

P.S.: Косава jе Палессе!


P.S.S.: Нам стала вядома, што ў плянах паўстанцаў ё стварэнне рэгулярнай Палескай Партызанскай арміі, мэтай якой будзе барацьба за вызваленне карэнных рэгіёнаў усіх нацый еСвету ад акупантаў. У каментарыях, акрамя хвалебных од у адрас аўтара артыкула, вы можаце пакінуць свае меркаванні на конт магчымасьці стварэння такога вайскавога падраздзялення.