Балгарыя. Перазагрузка

Day 1,864, 14:07 Published in Belarus Belarus by kyver


Прывітанне, шаноўнае спадарства!
Сёння я вырашыў зрабіць артыкул-карапульку па Балгарыі. З гэтай краінай у нас раней былі сяброўскія адносіны, але з-за выхаду Балгарыі з ЕДЭН яны зыйшлі на “не”.

Сёння, краін з якімі б нас звязвала сяброўства можна па пальцах пералічыць, і то на адной руцы. Таму я думаю вельмі многія не супраць вярнуць назад нашы ранейшыя сяброўскія адносіны.

Такім чынам, крыху па Балгарыі:
Паводле апошніх выбарах у кангрэс увайшлі 2 правацэнтрысцкія партыі (па 24% галасоў кожная), 2 цэнтрысцкай партыі і адна ўльтраправая (ад 15 да 18😵.

Што цікава, іх палітычнае поле не прадстаўлена аніводной левай партыяй, а між тым у Балгарыі аж 10 партый!! І гэта на 7200 жыхароў! Містыка, не??))

Да радасці нашага таварыша b0rmann'а, адзначу, што Піўная партыя ў Балгарыі таксама прысутнічае. Але ў кангрэс у гэтым месяцы ёй не пашанцавала ўвайсці. Магчыма нашым піваварам пашанцуе перавабіць да нас пару аматараў, хай паспрабуюць нашай "Крыніцы", і між тым і повоююць за нас.)

Адносна знешняй палітыкі Балгарыі, якіх-небудзь радыкальных ідэй, нешта падобнага як выйсці з CoT аніякай партыяй сур'ёзна не разглядаецца. Усіх задавальняе становішча, якое склалася (ну яшчэ б!). Іншае пытанне з саюзнікамі, розныя партыі маюць свае перавагі.

Што тычыцца ўзаемаадносінаў з альянсам TWO, то можна адзначыць досыць доўгі час супрацоўніцтва паміж імі. Нават сёння ідуць загады разам біць за Іспанію супраць паўстання на нейтральных Філіпінах. Як мне паведаміў афіц. прадстаўнік Балгарыі: "Карта досыць вялікая, я не бачу над чым нам спрачацца. "

Цяпер што датычна Летувы.
У цяперашні час яна знаходзіцца ўсяго ў адным кроку ад ператварэння ў паўнапраўнага сябра альянсу CoT.

Адносна нашай магутнай дзяржавы, лепш працытаваць крыніцу: "Беларусь з'яўляецца выдатнай краінай, і я быў бы рады бачыць вас у CoT, але для таго каб гэта адбылося, вы павінны стаць мацней!!! Менавіта таму, да гэтага часу я галасую супраць вашага сяброўства ў альянсе. "

Напрошваецца пытанне- калі ж мы нарэшце станем моцнымі?
Нацыянальны Фронт запрашае ўсіх неабыякавых грамадзян да вырашэння набалелай праблемы.

Крочым наперад разам!




музыка:
http://www.youtube.com/watch?v=hyNte6NeemI