Ордэн Вітаўта! За мужнасць і гераізм! Стартуем!

Day 1,814, 06:12 Published in Belarus Lithuania by Bulbash.Kamajskij




мы пачынаем !
www.erepublik.com/ru/article/-10-00--2153809/1/20




Сябры! Мы вядзем вайну з Расіяй, трэніровачную, але вайну ! Мужнасць і гераізм нашых грамадзян не павінен быць забыты! Таму як прадстаўнік Ордэну Knight Templar аб'яўляе аб стварэнні Ордэна Вітаўта, які будзе ўручацца за гераізм і мужнасць, праяўленыя ў баях за Айчыну!

На дадзены момант Ордэн Вітаўта будзе ўручацца ўдзельнікам I дывізіёна. Для таго, каб атрымаць Ордэн, неабходна:

1. Быць грамадзянінам Беларусі і знаходзіцца ў 1 дывізіёне.
2. Абвясціць аб сваім удзеле. Гэта можна зрабіць у каментарыях да артыкула або прыватным паведамленнем.

Рэгламент:

- Рэгістрацыя ўдзельнікаў будзе праходзіць на працягу 2-х дзён да 9 лістапада (1816 дзень) і 10 раніцы па беларускім часе.
- Да гэтага моманту ў кожнага ўдзельніка будуць зафіксаваны бягучыя паказчыкі Сапраўднага Патрыёта (True Patriot).
- На працягу двух дзён да 11 лістапада 10-й раніцы па беларускім часе героі будуць змагацца за Радзіму, імкнучыся нанесці як мага больш стратаў ворагу.
- Да дадзенага часу будуць зафіксаваны новыя паказчыкі Сапраўднага Патрыёта і па іх выніках будуць вызначаны трое пераможцаў, якія набяруць найбольшую колькасць паказчыкаў.

Узнагароджанне:

Патрыёт, які заняў першае месца атрымае
Ордэн Вітаўта I ступені + дахрэна Q7 танкаў +5 голда !
Другое месца - Ордэн Вітаўта II ступені + 20 Q7 танкаў.
Трэцяе месца - Ордэн Вітаўта III ступені + 10 Q7 танкаў.
Таксама і ежы !

Спонсары:
У каго ёсць жаданне павялічыць прызавы фонд - напішыце мне прыватнае паведамленне, бо спонсары зараз патрэбны !
Тады і ўзнагарода будзе павышана !
Чакаю заявак і паведамленняў !

За герояў! За Беларусь!!

Як вы ўжо зразумелі гэта раблю я зноў як Рыцар-Джэнтэльмен, дзякуй усім Тампліерам, хто таксама патрымаў гэтую ідэю !
Думаю, калі сам Рэтраман зойдзе сюды, яму будзе прыемна, што зам. яго зама хоць ужо і ад іншай партыі працягвае яго справу..!
І, навогул, поўная назва Ордэну гучыць так: Ордэн Вітаўта ім. Рэтрамана!