Раптоўна.

Day 1,811, 05:46 Published in Belarus China by laserleo
%устаў патрэбнае% ніколі не выпіліцца аб Беларусь, нават дзеля фана.

Вялікаму Магістру не патрэбна дэмакратыя. Вялікаму Магістру патрэбна нямое падначаленне. Ніхто не можа пярэчыць яго волі. Яго выбар – гэта яго выбар, а я толькі праваднік яго мрояў.

Можна па-рознаму адносіцца да адыходзячага прэза, але ен нядрэнна ўзняў настрой нашай суполцы. Вядома, гэта не расійскі чад, але ж і яйкі не курыныя.
А што вы чакаеце ад Прэзідэнта?

Каб ен накарміў і абагрэў моладзь? Дык моладзь сама павінна праяўляць зацікаўленасць. А то неяк складваецца ўражанне, што да нас прыйшло не некалькі сотняў, а некалькі.

Каб ен пастаянна ўзрушаў прэсу? “Быть Президентом и не побыть хоть немножко фейлером? Это ж какой сволочью нужно быть?!” А вы нашто? “Няма фантазіі і няма часу? Гэта ж якім лайдаком трэба быць?!”

Каб ен падтрымаў родную мову, б.ч.б. і г.д. і т.п? А нашто яе падтрымліваць? Яна што, у заняпадзе? Ніхто ж не перашкаджае на ей размаўляць. Яўген, Ян Лысы, Белы, каго адразу ўспомніў. Рускамоўная большасть нават не спрабавала іх “загнобить”. И наогул, гэта гульня – не адлюстраванне рэальнасці, а проста “Новы Свет”.

Каб ен узрадзіў ВКЛ? Ну ці хаця б паказаў суседзям кузькіну маці? Для гэтага трэба ўсяго нічога. Кожны з нас прыводзіць у гульню па дзесятку сапраўдных гульцоў і сілай або ўгаворамі прымушае іх знаходзіцца тут некалькі месяцаў. Няўжо ў вас есть столькі ворагаў?

Каб ен дамагаўся паважлівага стаўлення да краіны на міжнароднай арэне? Для гэтага трэба ўсяго нічога. Кожны з нас...

Каб ен знайшоў для нас новых саюзнікаў і новы ўтульны альянс? Для гэтага трэба ўсяго нічога. Кожны з нас... А калі сур’езна, то няўжо вы думаеце, што нас будуць успрымаць сур’езна ў любым іншым магутным альянсе? Я мяркую, што нас будуць успрымаць як роўню толькі ў трох выпадках: калі сапраўдныя сябры; калі альянс прыкладна роўных по сіле краін; калі нашы ілітарыі маюць вагу ў кіраўніцтве магутнага альянсу.

Можаце лічыць гэта перадвыбаркай. І маей падтрымкай роднай мовы.

p.s. Сэнсу ў гэтым артыкуле столькі ж, колькі і ў гэтай гульні.