Заклік да барацьбы!

Day 1,769, 03:24 Published in Belarus Belarus by plovets



…Не разбіраючы дарогі, імчыцца дзікае паляванне па самай жахлівай дрыгве, па лесе, па вадзе. Не бразгюць ланцуглі, не звіняць мячы. Моўчкі сядзяць у сёдлах прамыя постаці коннікаў, і балотныя агні кацяцца наперадзе дзікага палявання караля Стаха, якраз праз дрыгву.Вецер развейвае іх валасы, плашчы, грывы коней, і самотная гострая зорка гарыць над іхнімі галовамі.
У жахлівым маўчанні шалёна скача над зямлёю дзікае паляванне караля Стаха.
Хаваючыся напалову ў тумане, імчыць над змрочнай зямлёй дзікае паляванне.




Я прачынаюся і думаю, што не прайшоў ягоны час, пакуль ёсць цемра, голад, нераўнапраўе і цёмны жах на зямлі. Яно — сімвал усяго гэтага…

У. Караткевіч

Сябры!!! Грамадзяне!!! Беларусы!!!

Сёння я звяртаюся да Вас у гэты цяжкі для еБеларусі час, каб мы ўсе аб’ядналіся разам і выгналі ўгорцаў-захопнікаў!!! еВенгры захапілі ўжо еУкраіну, а зараз ўзяліся за нас!!! Гэта не добрая навіна! Колькі дзён мы, напружаннем апошніх моц, стрымліваем шматлікія атакі нашых ворагаў. Але яны ўсё ідуць і ідуць на нашыя землі.
На нас з Вамі ляжыць вялікая адказнасць за захаванне незалежнасці нашай краіны. Мы павінны аднім агульным націскам уразіць венграў і выкінуць іх за межы еБеларусі! Толькі разам мы здолеем абараніць і выратаваць Айчыну!!!
І, як асноўнай мэтай караля Стаха было ратаванне “люду простага” і набыццё свабоды, так нашай першай задачай паўстае абарона краіны!!!
Усе за зброю беларусы!!!
Усе на венграў!!!
Усе за Радзіму!!!

Беларусь!!!
Ты - наш край.
Ты - чырвоная груша над дзедаўскім домам,
Лістападаўскіх зьнічак густых фасфарычная раць,
Ты - наш сьцяг, што нікому, нікому на сьвеце, нікому
Не дамо абсьмяяць, апаганіць, забыць ці мячом зваяваць.
Мы клянёмся табе баразной сваёй першай на полі
І апошняй ральлёй, на якую ўпадзём у журбе.
Мы клянёмся табе, што ніколі,
Ніколі,
Ніколі,
Так,
Ніколі ня кінем,
Ня кінем,
Ня кінем цябе.


У. Караткевіч