Я доўга маўчаў

Day 1,689, 17:15 Published in Belarus Belarus by Valentinych
Я доўга маўчаў, але сёння я вырашыў напісаць гэты артыкул каб праясніць дзеля сябе калі не ўсё, дык шмат.
Калі вы шукаеце пераклад на русскую мову, вы яго не знойдзеце, і, калі вы лічыце што на беларускай мове ён будзе не зразумелы вам і не цікавы – смела можаце ціснуць “зачцыніць” у сваім браузэры. Гэты артыкул напісаны не дзеля вас.

Я нават і не помню, як я сюды трапіў, адно магу сказаць дакладна – любоў да сацыяльных гульняў і цікаўнасць прывялі мяне сюды. Я не меў магчымасці хутка ва ўсім разабрацца, нават набываў “аптэчкі” за паўголда.
Потым было шмат часу, калі я не меў магчымасці удзельнічаць у гульні актыўна. Калі на некаторы час захапіўся жыццём у eRepublik і пачаў пісать артыкулы мяне ізноў захапіў новые праект IRL (як прынята гаварыць у гэтых вашых Інтэрнэтах) і я адклаў сваю спробу разабрацца ў палітычным жыцці краіны.
Асноўнае, што я змог вынесці з нашага палітычнага жыцця – галоўнае прадэманстраваць што ты – д’Артаньян, а астатнія – асобы нетрадыцыйнай арыентацыі. І паміж гэтых усех выбараў, мясцовых срачаў ды перадзелу скуры незабітага зубра існуе такая краіна у eRepublik. Большасць палітычнага жыцця закранае пачуццё асабістай годнасці кожнага палітыка, а не імкненне зрабіць краіну больш магутнай. Я двойчы сам ціскаў на кнопачкі за ці супраць законаў, я напружваў сваю галаву, распытваў пра палітычные рухі ў краіне… Але, нічога! Калісьці мы выбралі бок расійскай палітыкі і пабудавалі сваю знешнюю палітыку на гэтым. Сваю віртуальную палітыку пабудавалі, але нейкія найбольш недасвечаная моладзь са складу гульцаў з беларускім грамадзянствам праводзяць паралель с рэальным жыццём і робяць усё супраць аб’яднання сіл у краіне. Навошта нешта думаць і нешта дзейнае пісаць у сваіх газэтах, якія больш падобныя на жоўтыя часопісы са зграяй шалёных ідэй напраўленных.
Я не магу уцяміць тое, што прапануюць нам палітычные сілы у Беларусі.
Я не магу ўцяміць, якія палітычные сілы існуюць!
Я не магу ўцяміць, чаму палітчные сілы ў краіне складаюцца не з партый, а з Ваенных Падраздзяленняў!!!
Я хачу ўдзельнічаць у палітычным жыцці краіны, і кожнага з вас заклікаю – калі мы нічого не зробім, то гэтага не зробіць ніхто. Я заклікаю актыўней змагацца за месцы ў парламент і паразважаць наконт палітычнага жыцця. Калі вы лічыце сябе прадстаўніком якой-небудзь палітычнай сілы у краіне, напішыце у каментарыях да гэтага артыкула асноўныя пазіцыі свайго палітычнага кірунку:
- с кім у eRepublik сябраваць, а з кім – ваяваць?
- што нам патрэбна рабіць, каб усё у нас было добра?
- ці есць у вас палітычная ідэя, якую можна сфармуліраваць адным сказам?
- чаму вы абралі такую палітычную сцежку?
Выбачайце, калі я не зразумеў відавочных рэчаў, але дапамажыце мне разабрацца ў палітычным становішчы.
Дзякую за ўвагу!

P.S.: Артыкул напісаны на беларускай мове не з спробай прыцягнуць ўвагу да сябе, тым больш, што я не маю вялікага вопыту напісання на беларускай мове, але лічу, што патрэбна больш пісаца на роднай мове.