ПРАГРЭС. БЫВАЙЦЕ.

Day 1,679, 07:36 Published in Belarus Belarus by Ян Лысы

Бывайце, мае сябры і (верагодныя) ворагі, я нарэшце вырашыў здзейсніць гэты крок. Здаецца ж толькі посьпехай тут дасягнуў, толькі National Force стаў, толькі амаль да 33 узроўня дапоўз, але зразумеў, што калі гэтая гульня мае права называцца "другім жыццём", то тут таксама павінна быць смерць!

І гэтай думцы ўчора я абрадаваўся. У мяне бы гэта не атрымалася, калі б учора ноччу (не гэтай, а мінулай) не закончыліся грошы на ліку ў інтэрнэце, і нам яго на суткі не вырублілі. У нядзелю банкі не працавалі, і таму за яго так і не заплацілі. Усе мае 450 (?) з лішнім дзён in a row збіліся, але я гэта ўжо не правяраў. Вырашыў я так зрабіць яшчэ ўчора, хоць магчымасць зайсці была (проста папрасіць у брата тэлефон з нэтам), але я вырашыў цвёрда:

За вакном лета, а я сяджу ў доме, як зімой. Наўрад ад таго, што я кіну еРэп я стану праводзіць больш часу звонку, затое не буду яго марнаваць на такую пустую і безсэнсоўную справу. 20 СУТАК! Я патраціў у суме, за гэтыя ГОД і ТРЫ МЕСЯЦЫ! 20 сутак проста на гульню! На што бы я патраціў яшчэ столькі ж, калі б застаўся тут яшчэ на год ці два? І ці змог бы я спыніцца тады. Вы ж усе цудоўна разумееце, што Канца еСвету ніколі не будзе!

Але Канец Свету аднойчы будзе. І гэта думка паважней гульні.

Дай Бог у адно імгненне і Вы зразумееце, што настаў час для еСмерці, і покуль не позна трэба напісаць перадЕсмяротную запіску. Вось я яе і пішу. Спачатку я хацеў напісаць усяго адзін шаўт "Бывайце.", але вырашыў апісаць усе мае падчуцці ў гэты момант.

Толькі не сумуйце, калі некаму з Вас і праўда непрыемна чытаць гэтыя радкі, то я Вас суцешу - гэта шчасце! Хто з Вас не хоча шчасця ў рэальным жыцці? Вось - вялікі плюс гульні ў еРэпаблік - тут Вы можаце пабачыць што такое смерць пасля доўгага жыцця, калі ўсе тыя дастаткі, якія ты так доўга накапліваў, будаваў кар'еру, развіваўся, усё становіцца някчэмным і не патрэбным, і ты разумееш, што пражыў жыццё (е) дарэмна... Тым не меньш, гэтая гульня дае надзею... Не... нават - упэўненасць, што пасля яе заканчэння цябе чакае значна святлейшае, прыгажэйшае, і галоўнае - САПРАЎДНАЕ жыццё! Так жа як і ў РЛ, я думаю некаторыя людзі паміраюць шчаслівымі, бо бачачы недасканаласць гэтага навакольнага свету Вераць у Вечнае Жыццё.

Я таксама Веру.

Канешне, усё гэта так жа несур'ёзна. Распісваю, як быццам і праўда паміраць сабраўся, але насамрэч у гэтым няма нічога страшнага, і кожнаму з Вас раю, як можна хутчэй памерці: у адрозненне ад РЛ, тут Вы самі выбіраеце дату свайго адыходу. І пры гэтым - гэта не "самазабойства"...

І яшчэ - як сапраўды РЛ Хрысціянін, я не веру ў рэінкарнацыю - таму не чакайце, што мне надакучыць такжа РЛ, і я вярнуся сюды. Сёння я тут апошні дзень, пасля чаго пастараюся забыцца на гэта ўсё!

Калі нехта думае, што я вырашыў прамяняць еРэп на якога-небудзь е-Сіма, то памыляецца. Там мяне таксама з заўтрашняга дня не будзе.

Вось і ўсё. Усё маё е"багацце" ляжа на дно, нашто вам той ГОЛД, будзь у мяне яго хоць дзесяць тысяч, як у дСоКра я бы ўсё-роўна нікому нічога не даў, але зразумейце, не са сквапнасці (мне гэта ўжо не спатрэбіцца), а таму што і Вам гэта не патрэбна.

Мне было цікава пазнаёміцца тут з рознымі людзьмі, і гэта адзінае апраўданне таму, што я не патраціў час дарма. Але я не буду пералічваць усе імёны, каб нікога не забыцца і не пакрыўдзіць, бо самае галоўнае, гэта тое, што тут такія ж РЭАЛЬНЫЯ людзі, са сваёй біяграфіяй і нечым большым у Душы.

Быць можа мы звамі яшчэ сустрэнімся на тым свеце (я маю на ўвазе ў РЛ), быць можа нават у Скайпе, дзе ў мяне ёсць пару сяброў адсюль... ды не, маню, амаль усе мае сябры ў скайпе, адсюль 😉 Мажліва я буду туды заходзіць раз у пару месяцаў, і каму небудзь пашчасціць мяне там сустрэць...

Прабачце, што заняў у Вас так шмат такога важнага!!!! часу гульні ў ерэп, і бывайце.

PS: можаце за мяне прагаласаваць у кангрэсе ў Гародні - будзе +1 мёрты кангрэсмэн, і яшчэ 5 ГОЛД ляжа на дно 🙂
PPS: і дайце шанец іншым журанлістам - адпішыцеся да мяне, буду вельмі ўдзячны)
PPPS: і мая апошняя просьба, жаданне. Напішыце ў камэнтарах толькі адно слова: Вам было прыемна ці непрыемна гэта чытаць?! Калі Вы ўлавілі ход маіх думак, то Вы ведаеце якому камэнтару я буду рады)

Галоўны наркаман, пазбаўлены залежнасці: Лысы Ян Язэпавіч. Менск 2012.