Агітацыя новых гульцоў.

Day 1,674, 12:55 Published in Belarus Belarus by Tadeush Kosciushko


Паважанае спадарства, вы ўжо канешне ведаеце аб тым, што сіламі нашага гульца Лібертына ў еБеларусі распачаўся ББ. Гэта ўсё проста выдатна, але не хацелася б на гэтым спыняцца.
Менавіта таму я прапаную пачаць сур'ёзную агітацыйную кампанію: распаўсюджваць інфармацыю аб гульні на беларускіх форумах, у сацыяльных сетках, і г.д. Словам паўсюль. На жаль матэрыяльнымі сродкамі мы не валодаем, таму будзем пакуль што агітаваць без іх (але калі нехта жадае ўнесці матэрыяльны уклад - наперад).
Але ж гэта не павінна быць аднаразава. Возьмем той жа "Вконтакте". Зробім суполку гульцоў Беларусі і будзем распавядаць аб на сваёй старонцы. Але трэба гэта рабіць раз у тыдзень, не меньш. Возьмем любы форум. Хтосці створыць тэму гульні - астатнія гульцы пакідаюць каменты па тыпу "Тааак. Трэба паспрабаць, мабыць цікавая гульня!", бо калі чалавек бачыць зацікаўленнасць іншых - хочацца і самаму паспрабаваць.
Усё гэта так, першыя думкі, але ўсё будзе развівацца, спадзяюся.
І памятайце, кожны з нас можа ўнесці свой уклад у развіцце еБеларусі. Калі зацікавіліся - дадавайце мяне ў Скайпе, будзем вырашаць пытанні. (jass_017).
Да новых сустрэч.


P.S. Дадаемся ў суполку - http://vk.com/ebelarus