[МЗС] Інтэрв'ю з грэцкім Тытанам *** [Пераклад]

Day 2,242, 02:52 Published in Belarus Belarus by Ministry of Foreign Affairs BY


Дарагія суайчыньнікі,

Віншую з Новым годам ды зычу вам доўгіх гадоў жыцьця.

Цягам апошніх тыдняў вы намагаліся атрымаць мэдаль героя кампаніі... Гэта была складаная задача... Намагаліся здабыць прынамсі мэдаль героя бітвы... Таксама складана… Вы глядзелі на профіль аднаго з гульцоў, каб даведацца, што ён у афлайне, і тады вам магчыма ўсьміхнецца ўдача. І ніхто нас не пашкадаваў… Больш за тое, мы вітаем яго з атрыманьнем новага вайсковага рангу!

Сёньня з найвялікім задавальненьнем мы запрашаем да інтэрв'ю (арыгінал тут) першага Грэцкага Тытына з трыма зорачкамі, які ўваходзіць да тройкі сусьветных тытанаў***. Радасьць і каштоўнасьць падзеі значна большыя, паколькі гэтае званьне атрыманае на Дзень анёла (У Грэцыі Дзень анёла зьяўлецца вялікшым сьвятам за дзень нараджэньня. заўв. перакладчыка).



F@nis, другі камандзір МЮ -GAMA-, шматразовы чалец урадаў ды парлямэнтаў, з багатым баёвым досьведам без ваганьняў прыняў нашае запрашэньне да інтэрв'ю.






Фанісе, віншую са сьвятам ды зычу ўсяго найлепшага на твой Дзень анёла.
Такім чынам, ты Тытан***! Першы грэк, які дасягнуў гэтае мяжы і ўваходзіш да тройкі сусьветнага рэйтынгу(http://wiki.erepublik.com/index.php/Military_rank). Гэта найлепшы падарунак на твой Дзень анёла?


Перадусім, віншую ўсіх з Новым годым, зычу ўсім моцнага здароўя ды ўдачы, багата ўдачы, бо, як кажа мой сябар Vasspana/Васіліс, здароўе мелі й на Тытаніку 🙂 !!!Дужа важным зьяўляецца тое, што ранг Тытан*** супаў з маім Днём анёла, і для майго ўяўнага пэрсанажа гэта, мусіць, найлепшы падарунак!
- Цягам некалькіх гадзінаў ты быў першым, хто меў найбольшую адзнаку рангу між Тытанаў***. Рухтуешся з посьпехам атрымаць наступны ранг (калі ён будзе ўведзены)? Якая твая наступная найбліжэйшая мэта?

Насамрэч, калі гульня выводзіць цябе на новы ўзровень, яна пачынае «штурхаць» на новыя перамогі, і як бы я сказаў, што адмаўляюся ад гэткага запрашэньня, то гэта будзе няпраўда. Зрэшты, ва ўсіх гульнях пэрсанажы намагаюцца стаць яшчэ мацнейшымі ды атрымаць вышэйшыя ўзроўні. У гэтым і ўся асалода ад гульні. Існуе да таго ж і камандны складнік (напрыклад, перамога ў важнай бітве), якую нельга ацаніць, аднак яна таксама дае адчуваньне задавальненьня.
- Паколькі ты ўзяў адное зь першых месцаў у рэйтынгу, GAMA увойдзе да тройкі МЮ па выніках тыднёвага спаборніцтва. Ці будзе гэта добраю рэклямаю твайго МЮ?

GAMA зьяўляецца вайсковым юнітам, што складаецца зь людзей, якія ёсьць сябрамі ў РЛ. У працэсе разьвіцьця новыя чальцы МЮ намагаліся дапамагчы маладзейшым ды слабейшым гульцам. Мы рэалізавалі шмат рэчаў у МЮ у межах гульні, і працягваем рабіць усё, атрымліваючы асалоду на этапе, калі гульня не заахвочвае гульцоў заставацца ў ёй моцнымі і не зьяўляецца надта прывабліваю.
Дужа важна знаходзіцца ў наймацнейшым МЮ гульні, прызнаньне гэткага МЮ на сусьветным узроўні захоўвае ўспаміны цягам даўжэйшага часу, а разам зь імі павагу й пашану і сярод нашых «ворагаў».
- Якімі былі на тваю думку найшчасьлівейшыя ды найсумнейшыя моманты eRepublik?

Шчасьлівых імгненьняў было дужа шмат. Мабыць найбольш памятнымі былі нашыя перамогі над баўгарамі, калі іх спалучалі зь бязьмежным тролінгам па розных падзеях, як напрыклад тролінг Flausino.
Найбольш сумнымі былі імгненьні, калі ўзьнікалі супрацьстаяньні ды абвінавачваньні.
- Адносна стратаў, што нанесьлі за гэтыя два тыдні грэцкія гульцы. Ці маглі бы мы выкарыстаць у нейкай з паветраных атакаў (airstrike), ці гэткае рашэньне на тваю думку несвоечасовае?

Зараз альянс ня мае істотных праблемаў (напрыклад, дапамога камусьці зь іншых чальцоў альянсу), таму запуск паветранага ўдару можна было б правесьці толькі дзеля ўласнага задавальненьня. Сцэнар, па якім мы б мелі 20 адзінак зброі за адпрацоўку насамрэч немажлівы, паколькі закранае інтарэсы шматлікіх топ-краінаў, якія нам давядзецца скарыць для таго, каб атрымаць жаданы бонус.
Мяркую, што тое, як ваявалі ўсе грэкі ў грэцкіх бітвах было цудоўна, паколькі мы атрымалі шмат золата з мэдалёў сапраўднага патрыёта. Адначасова разумею, штоо гэткая сытуацыя ня будзе трываць заўжды і калісьці мы ўсё ж павінны будзем дапамагаць нашым саюзьнікам.


Сёньня адбываюцца выбары прэзыдэнта. Улічваючы твой досьвед знаходжаньня на дзяржаўных пасадах, чаго бы ты яму параіў й чаго ён павінен пазьбегнуць за гэты месяц?

Няхай не пазьбягае рызыкі, узмацненьня вагі краіны ў альянсе, а таксама нашых сувязяў з саюзьнікамі. Няхай назьбірае вялікі запас валюты на баёвыя загады (Combat Orders), бо, як мы бачым, патрэбна мець даволі шмат коштаў, а таксама зьдзейсьніць перавод 4-ае дзяржаўнае (фабрыкі зброі). Таксама вельмі важным і даволі складаным зьяўляецца прыцягненьне ды падтрымка новых гульцоў.
- Да поўнага набору табе бракуе аднаго мэдаля. Паразмаўляем пра гэта ці ня варта?

Гэта той мэдаль, якога я ня надта прагну. Я заяўляў шмат разоў, розным людзям, што гэты мэдаль мяне не цікавіць праз шэраг чыньнікаў, якія не магу агучыць зараз. Аднак, я ўпэўнены, што гэтыя словы зьберагуць мяне ад таго, каб дадаць яе да свайго профілю.
- На тваю думку, вайсковы модуль гульні лепшы за палітычны ці не?

На маю асабістую думку гульня больш стратэгічная, чым палітычная. Палітычны модуль існуе таму, што існуе стратэгічны модуль. Калі ты ня маеш тэрыторыі - ты ня маеш ураду, ня можаш прыняць важныя законы, а існаваньне асобных частак цягне, у адпаведнасьці да законаў гульнявое мэханікі, вялікія страты. Насамрэч палітычны модуль таксама важлівы, існуюць людзі, які атрымліваюць асалоду ад такога стылю гульні, у тым ліку і я. Аднак стратэгічны модуль заўжды на першым мейсцы.
- Калі зрабіць справаздачу па перамогах ды паразах еГрэцыі за той час, што прайшоў, то якія б пазытыўныя ды нэгатыўныя моманты ты бы адзначыў?

Нэгатыўнымі зьяўляюцца шматлікія супярэчнасьці, якія ўзьніклі як спадчына. Супольнасьць ад іх стамілася і ня можа зрабіць крокаў наперад для дасягненьня важнейшых мэтаў, займаючыся асабістымі выгодамі.
Пазытыўнымі зьяўляецца новы альянс, які хоць і не такі прываблівы, як EDEN, аднак у ім мы пазнаёміліся ды пачалі супрацу з новымі людзьмі, зь якімі мы былі да таго часу ворагамі, узаемапавага, што існавала і раней, да таго часу, як мы апынуліся на адным баку.
Упэўнены, што між найбольш пазытыўных дасягненьняў ёсьць і трывалая акупацыя буйной краіны (зь гледзішча стратэгіі) ды нашага вялікага ворага - БЮРМ (Рэспубліка Македонія). Гэтая акупацыя іх цалкам абяскровіла і дазваляе нам рабіць нашую справу значна лягчэй.
- Чаго бы ты хацеў пазычыць гульцам? Які падарунак ты бы хацеў, каб табе падарылі?

Пазычу ўсім Добрага Году й моцнага здароўя, няхай нашая краіна ў РЛ знойдзе свой шлях, няхай кожны з нас адолее ўсе цяжкасьці, што сустракаюцца на штодзённым шляху, няхай мы станем бліжэй адно адному і пакажам усім што такое ГРЭЦЫЯ.
Магчыма я зьяўляюся гульцом, які ведае большасьць гульцоў у РЛ. Калі гэтая гульня ўяўляе зь сябе адлюстраваньне рэальнасьці і асалоды, то я бы хацеў, каб маім падарункам было каб усе засталіся тут і не адыходзілі адтуль як шмат тых, хто ўжо адыйшлі.

Дужа дзякую за інтэрв’ю!
Доўгіх гадоў!!!

Дзякуем і мы! І яшчэ раз моцнага здароўя!



Падрыхтаваў амбасадар еБеларусі ў еГрэцыі - Meliowant
Дзякуй за дапамогу з перакладам - Chorny Wojna


З павагай,
Беларуская каманда МЗС.