Эколагі б'юць трывогу!

Day 1,901, 03:10 Published in Belarus Sweden by Anarkisto


Згодна з апошнімі дадзенымі эколагаў РАДАацыйны фон над Беларуссю значна перавышае норму!

З тайных крыніц рэдакцыі "Чорнай ПраЎды" стала вядома, што гэта звязана з частковай разгерметызацыяй саркафага з ілжы і фальсіфікацыяў, які быў пабудаваны над Zянонам пасля вядомых падзей. Агульнавядома, што капітальны рамонт саркафагу не праводзіўся некалькі прэзідэнцкіх срокаў запар з-за вострага недахопу бюджэтных сродкаў. У выніку і адбыўся вялікі выкід РАДАацыі, які быў зафіксаваны ўсімі суседнімі краінамі, брытанскімі навукоўцамі і Цэнтральнай Радай плюшавых мядзведзянятаў. Спачатку РАДАактыўнае воблака шпарка рухалася ў бок Масквы, аднак мясцовыя ўлады, імкнучыся абараніць традыцыйны аўтарытарны лад жыцця свайго грамадства, прынялі рашэнне расстраляць воблака нанаракетамі класу "зямля-паветра". У выніку РАДАактыўныя ападкі ізноў праляліся на гарэтную нашу Беларусь.


Той самы Zянон. Ці не праўда няшка?

- Улады ўтойваюць ад нас праўду, але мы не можам не заўважыць, што выкід ужо пачынае ўплываць на нашае жыццё, - падзяліўся з намі актывіст экалагічнага руху. - Некалькі партый ужо зараз абвясцілі лозунг: "Кожнаму партыйцу па уласна Радзе Нацыянальнага Выратавання!" Нават эколагі стварылі дзьве Рады і сёння разам з найбольш радыкальным крылом Рады Эколагаў я эмігрую ў Давос, дзе мы будзем прасіць палітычнага і экалагічнага сховішча, а таксама паспрабуем звярнуць увагу сусветнага грамадства на праблемы Беларусі. Мы не перастанем біць трывогу! No pasaran!



А пакуль эколагі заняты груканнем у бубны і выматваючымі камандыроўкамі ў Давос, мы звярнуліся за тлумачэннем да афіцыйных улад:
- Спадар прэзідэнт, што жа будзе з нашай Беларуссю?
- Бла-бла-бла-бла... - як звычайна змястоўна адказаў прэзідэнт, з лёту ўхапіўшы самую сутнасць.



- Чаму нават зараз, калі трагедыя ўжо адбылася, на саркафаге не вядуцца рамонтныя работы? - звярнуліся мы да галоўнага ідэёлага аднаго з будатрадаў БРСМ.
- На данный момент вокруг Zянона такая мощная аура РАДАактивности и демократизации, что даже члены БРСМ и убеждённые комуняги после нескольких минут работы начинают провозглашать собственные Рады национального спасения и разговаривать по-белорусски. Мы теряем лучшие наши кадры! Даже Ксения Дегелько провозгласила Раду национального спасения Октябрьского от ледовых дворцов и говнорэпа. В итоге мы были вынуждены временно свернуть все работы до тех пор, пока белорусская промышленность не начнёт массово выпускать специальных боевых роботов, - адказаў нам заслужаны дзеяч мастацтва і культуры, а таксама шматкратны лаўрэят розных дзяржпрэмій.



Тым часам наш фотакарэспандэнт зрабіў серыю здымкаў аб тым як уплывае РАДАацыя на нашае паўсядзённае жыццё ўжо зараз!


Новы хімічны элемент


Радавыратаваннядэндрон - новая сельскагаспадарчая расліна, лепшая за рапс па сваіх уласцівасцях


Самы легітымны напой для самай легітымнай Рады!

Нагадваем, што колькасць Рад прамапрапарцыянальна палітычный неактыўнасці партыі.

І апошняе. Літаральна толькі што да нас у рэдакцыю паступілі самыя свежыя навіны. Урад еБеларусі гатовы адмовіцца ад ідэі правядзення бэбі-буму, якая выношвалася на працягу некалькіх месяцаў. Замест бэбі-буму будзе праведзены рада-бум.
- Бэбі-бум - гэта так сумна і неарыгінальна, а рада-бум - гэта самы модны трэнд сезону. Такога яшчэ ні ў кога не было! - падзяліўся з намі сваім меркаваннем адзін з прадстаўнікоў урада.

P.S.: працягваецца падпіска на першае паўгоддзе на газету "Чорная ПраЎда" - аддзінае легітымнае друкаванае выданне Цэнтральнай Рады партыі памяркоўнага прагрэсу Ў межах закону. Спяшайцеся! Тыраж абмежаваны!

P.P.S.: рэдакцыя прымае дабраахвотныя ахвяраванні. Ахвяруй 10 быраў "Чорнай ПраЎдзе" - пасадзейнічай нацыянальнаму выратаванню!