[Diariusz] Несьвяточнае

Day 2,957, 04:07 Published in Belarus Lithuania by Schrodingers Nun


Што маю сказаць, шаноўнае паньства. Ня тое, каб мне надта карціла займацца выкрываньнямі ў сьвяточны дзень, але ўчора нас паспрабавалі знатна падставіць, таму давялося рэагаваць. Тым больш, што я бачу выбарчы сьпіс на кангрэс партыі "Незалежная Беларусь" і тыя галасы за яе, што цудоўным чынам множацца як на дражджах, і разумею, што калі нешта казаць, то казаць зараз.


Расклад наступны: на мінулыя выбары ў кангрэс з дапамогай маніпуляцыяў з бататой трапіла сьвежаствораная Ромкай партыя The Dark Side. У сьпісе ад гэтай партыі трэцім нумарам прайшоў латышскі ТОшнік Pan Serz. Праблема ня ў тым, што ТОшнік трапіў у кангрэс, бо траплялі яны туды і раней - актыўных беларускіх гульцоў мала, а мейсцаў у кангрэсе шмат, - а ў тым што старшыня партыі kajagoogo (гэта адзін зь некалькіх асноўных акаўнтаў Ромкі) зрабіў тое адмыслова, узамен на галасы суполкі латышскіх ТОшнікаў. Прапановы ад латышоў паступалі раней і іншым старшыням, напрыклад Pan Obi Wan Kenobi, які на той момант меў нік Osovy, 12 лістапада скапіпасьціў мне ў прыват наступную размову:

Pan Serz для Osovy | 2 ч.назад

Помощь уже была в том что вступали в вашу партию и помогали выходить в топ5, и не мультами которые моментально получали бан, а реальными игроками. Так же и на выборах отдавали голоса за опозицию.Могли и поддержать больше если бы наши кандидаты небыли бы отброшены на последние места в списке...


Аднак іншым людзей хапала адказнасьці ды проста сумленьня не купляцца на гэткія танныя прапановы. Зрэшты, наш Ромка зусім не такі і пытаньні маралі для яго заўжды былі другаснымі. За дыктатурай кангрэс ня мае магчымасьці галасаваць альбо выстаўляць да галасаваньня законы, але і тут на дапамогу латышскаму ТОшніку прыйшоў Ромка, які зладзіў рэвалюцыю ды скінуў дыктатара Зладзіміра, пра што я больш дэталёва пісаў у папярэднім артыкуле. Такім чынам Pan Serz дзякуючы двайной дапамозе чалавека, які чамусьці называе сябе беларусам, атрымаў магчымасьць шкодзіць беларускай дзяржаве, чым ён і пасьпяшаўся заняцца.


Першым законам латышскі ТОшнік прапанаваў "Натуральнага ворага" Латвіі. Як бачыце, у выніку засталося два галасы "За" - думаю, што вы разумееце чыімі яны былі. Як міністар замежных справаў я выканаў стандартную ў гэтым выпадку працэдуру - скантактаваў з латышскім калегам:


І недзе цягам гадзіны атрымаў зьдзеклівы ліст ад латышскага ТОшніка:


Інцыдэнт падаваўся вычарпаным, аднак на наступныя суткі усё паўтарылася наноў - чарговая спроба абвясьціць Латвіі NE. Ізноў тыя ж два галасы "За", аднак гэтым разам дыктатар Латвіі праз 5 хвілінаў пасьля абвяшчэньня NE з нашага боку зрабіў аналягічны захад і са свайго. Да таго ж ён амаль адразу, пры відавочным раскладзе, што беларускі закон будзе завалены, прагаласаваў "За" па ўласнай прапанове, правакуючы нас зьмяніць сваё рашэньне. Паколькі на той момант ішла чарговая атака на Віцебск у нашай трэніравальнай вайне зь Летувой, то ўрад прыняў неабходныя меры, каб яна скончылася для Летувы пасьпяхова, нягледзячы на спробы латышоў ня даць Беларусі страціць мяжу з Латвіяй, неабходную ім для вядзеньня вайны. Калі латышскі МЗС зразумеў, што мы спрабуем зрабіць, то распачаў ліставаньне з нашым прэм'ер-міністрам Pan Alies Bu:



Як выявілася, мой латышскі калега валодае расейскай мовай на супаставімым з Pan Serz узроўні. Бліжэй да 22-ай гадзіны учорашняга дня Latvian Destroyer апублікаваў артыкул пад назвай "Situаcija Latvija 24.12.2015", тэкст якога быў надрукаваны нейкім падабенствам трасянкі, каб абцяжарыць машынны пераклад. Пакуль мы спрабавалі разабрацца ў тым, пра што вядзецца гаворка, аўтар прыбраў свой артыкул. Тым ня менш, у нас захаваўся скрын з Google Translate:


Агульны сэнс артыкула наступны: латышы абмяркоўваюць магчымасьць нападу на Беларусь на Каляды. Паведамляецца, што яны скантактавалі з мацнейшым вэнесуэльскім атрадам (Вэнесуэла з'яўлецца спарынг-партнэрам Латвіі ў трэніравальнай вайне) і атрымалі гарантыі непрадпрыманьня актыўных дзеяньняў на час, які спатрэбіцца Латвіі для акупацыі вольных беларускіх рэгіёнаў. Таксама гаворыцца, што латышскі бок турбуецца за магчымую негатыўную рэакцыю Румыніі, пад фактычным пратэктаратам якой знаходзіцца Беларусь, аднак разьлічваюць на падтрымку свайго альянсу і верагоднасьць беспраблемна прыбраць нас з мапы пад агульны шумок бягучых войнаў. Гэтаксама гаворыцца, што былі прынятыя неабходныя захады, каб не выглядаць агрэсарам - тут маецца на ўвазе сплянаваная правакацыя з законамі "Натуральнага ворага". Можна падсумаваць, што латышскія ТОшнікі як мінімум знаходзяцца ў пастаяннай сувязі зь дзейсным урадам Латвіі, што засмучае.


І тут мы вяртаемся да першапрычыны згаданых падзеяў, а менавіта да Ромкі. Уначы ён паспрабаваў прасунуць закон, які ў 5 разоў уздымае падатак на працу ў Беларусі і робіць безсэнсоўнай усялякую вытворчасьць. Апошні раз менавіта такі закон прасунулі тыя ж самыя латышскія ТОшнікі недзе 1,5 гады назад, што прывяло да сыходу беларускіх вытворцаў у іншыя краіны, а таксама страты падаткаў на карысьць акупанта, якім была на той момант сама Латвія. То бок ініцыятар разумеў што робіць і да якіх падзеяў апэлюе.


Тым больш прыкра назіраць, што адсунуты намаганьнямі АТО ад кіраваньня будзь-якімі партыямі Ромка ідзе трэцім нумарам у выбарчым сьпісе "Незалежнай Беларусі" з дапамогай сваёй тушкі Anton Garadzienski пры тым, што старшыня партыі ведае што гэта за гулец. Мне цяжка зразумець чым харчуецца гэткае настойлівае жаданьне паднасраць сваёй краіне. Аднак, я не зьбіраюся марнаваць увесь свой вольны час на барацьбу з ноўлайферамі, для якіх працэс дэфекацыі ператварыўся ў адзіны жыцьцятворны. Бог вам судзьдзя. Ну і з Калядамі вас, паньства.