[Diariusz] Несьвяточнае
Schrodingers Nun
Што маю сказаць, шаноўнае паньства. Ня тое, каб мне надта карціла займацца выкрываньнямі ў сьвяточны дзень, але ўчора нас паспрабавалі знатна падставіць, таму давялося рэагаваць. Тым больш, што я бачу выбарчы сьпіс на кангрэс партыі "Незалежная Беларусь" і тыя галасы за яе, што цудоўным чынам множацца як на дражджах, і разумею, што калі нешта казаць, то казаць зараз.
Расклад наступны: на мінулыя выбары ў кангрэс з дапамогай маніпуляцыяў з бататой трапіла сьвежаствораная Ромкай партыя The Dark Side. У сьпісе ад гэтай партыі трэцім нумарам прайшоў латышскі ТОшнік Pan Serz. Праблема ня ў тым, што ТОшнік трапіў у кангрэс, бо траплялі яны туды і раней - актыўных беларускіх гульцоў мала, а мейсцаў у кангрэсе шмат, - а ў тым што старшыня партыі kajagoogo (гэта адзін зь некалькіх асноўных акаўнтаў Ромкі) зрабіў тое адмыслова, узамен на галасы суполкі латышскіх ТОшнікаў. Прапановы ад латышоў паступалі раней і іншым старшыням, напрыклад Pan Obi Wan Kenobi, які на той момант меў нік Osovy, 12 лістапада скапіпасьціў мне ў прыват наступную размову:
Pan Serz для Osovy | 2 ч.назад
Помощь уже была в том что вступали в вашу партию и помогали выходить в топ5, и не мультами которые моментально получали бан, а реальными игроками. Так же и на выборах отдавали голоса за опозицию.Могли и поддержать больше если бы наши кандидаты небыли бы отброшены на последние места в списке...
Аднак іншым людзей хапала адказнасьці ды проста сумленьня не купляцца на гэткія танныя прапановы. Зрэшты, наш Ромка зусім не такі і пытаньні маралі для яго заўжды былі другаснымі. За дыктатурай кангрэс ня мае магчымасьці галасаваць альбо выстаўляць да галасаваньня законы, але і тут на дапамогу латышскаму ТОшніку прыйшоў Ромка, які зладзіў рэвалюцыю ды скінуў дыктатара Зладзіміра, пра што я больш дэталёва пісаў у папярэднім артыкуле. Такім чынам Pan Serz дзякуючы двайной дапамозе чалавека, які чамусьці называе сябе беларусам, атрымаў магчымасьць шкодзіць беларускай дзяржаве, чым ён і пасьпяшаўся заняцца.
Першым законам латышскі ТОшнік прапанаваў "Натуральнага ворага" Латвіі. Як бачыце, у выніку засталося два галасы "За" - думаю, што вы разумееце чыімі яны былі. Як міністар замежных справаў я выканаў стандартную ў гэтым выпадку працэдуру - скантактаваў з латышскім калегам:
І недзе цягам гадзіны атрымаў зьдзеклівы ліст ад латышскага ТОшніка:
Інцыдэнт падаваўся вычарпаным, аднак на наступныя суткі усё паўтарылася наноў - чарговая спроба абвясьціць Латвіі NE. Ізноў тыя ж два галасы "За", аднак гэтым разам дыктатар Латвіі праз 5 хвілінаў пасьля абвяшчэньня NE з нашага боку зрабіў аналягічны захад і са свайго. Да таго ж ён амаль адразу, пры відавочным раскладзе, што беларускі закон будзе завалены, прагаласаваў "За" па ўласнай прапанове, правакуючы нас зьмяніць сваё рашэньне. Паколькі на той момант ішла чарговая атака на Віцебск у нашай трэніравальнай вайне зь Летувой, то ўрад прыняў неабходныя меры, каб яна скончылася для Летувы пасьпяхова, нягледзячы на спробы латышоў ня даць Беларусі страціць мяжу з Латвіяй, неабходную ім для вядзеньня вайны. Калі латышскі МЗС зразумеў, што мы спрабуем зрабіць, то распачаў ліставаньне з нашым прэм'ер-міністрам Pan Alies Bu:
Як выявілася, мой латышскі калега валодае расейскай мовай на супаставімым з Pan Serz узроўні. Бліжэй да 22-ай гадзіны учорашняга дня Latvian Destroyer апублікаваў артыкул пад назвай "Situаcija Latvija 24.12.2015", тэкст якога быў надрукаваны нейкім падабенствам трасянкі, каб абцяжарыць машынны пераклад. Пакуль мы спрабавалі разабрацца ў тым, пра што вядзецца гаворка, аўтар прыбраў свой артыкул. Тым ня менш, у нас захаваўся скрын з Google Translate:
Агульны сэнс артыкула наступны: латышы абмяркоўваюць магчымасьць нападу на Беларусь на Каляды. Паведамляецца, што яны скантактавалі з мацнейшым вэнесуэльскім атрадам (Вэнесуэла з'яўлецца спарынг-партнэрам Латвіі ў трэніравальнай вайне) і атрымалі гарантыі непрадпрыманьня актыўных дзеяньняў на час, які спатрэбіцца Латвіі для акупацыі вольных беларускіх рэгіёнаў. Таксама гаворыцца, што латышскі бок турбуецца за магчымую негатыўную рэакцыю Румыніі, пад фактычным пратэктаратам якой знаходзіцца Беларусь, аднак разьлічваюць на падтрымку свайго альянсу і верагоднасьць беспраблемна прыбраць нас з мапы пад агульны шумок бягучых войнаў. Гэтаксама гаворыцца, што былі прынятыя неабходныя захады, каб не выглядаць агрэсарам - тут маецца на ўвазе сплянаваная правакацыя з законамі "Натуральнага ворага". Можна падсумаваць, што латышскія ТОшнікі як мінімум знаходзяцца ў пастаяннай сувязі зь дзейсным урадам Латвіі, што засмучае.
І тут мы вяртаемся да першапрычыны згаданых падзеяў, а менавіта да Ромкі. Уначы ён паспрабаваў прасунуць закон, які ў 5 разоў уздымае падатак на працу ў Беларусі і робіць безсэнсоўнай усялякую вытворчасьць. Апошні раз менавіта такі закон прасунулі тыя ж самыя латышскія ТОшнікі недзе 1,5 гады назад, што прывяло да сыходу беларускіх вытворцаў у іншыя краіны, а таксама страты падаткаў на карысьць акупанта, якім была на той момант сама Латвія. То бок ініцыятар разумеў што робіць і да якіх падзеяў апэлюе.
Тым больш прыкра назіраць, што адсунуты намаганьнямі АТО ад кіраваньня будзь-якімі партыямі Ромка ідзе трэцім нумарам у выбарчым сьпісе "Незалежнай Беларусі" з дапамогай сваёй тушкі Anton Garadzienski пры тым, што старшыня партыі ведае што гэта за гулец. Мне цяжка зразумець чым харчуецца гэткае настойлівае жаданьне паднасраць сваёй краіне. Аднак, я не зьбіраюся марнаваць увесь свой вольны час на барацьбу з ноўлайферамі, для якіх працэс дэфекацыі ператварыўся ў адзіны жыцьцятворны. Бог вам судзьдзя. Ну і з Калядамі вас, паньства.
Comments
v
ў, дзяк, са святамі
Ў! Сябры і прэзыдэнт "Незалежнай Беларусі", не ведаю пакуль, наўмысна ці ненаўмысна вы супрацоўнічаеце з ТОшнікамі і ворагамі нашай дзяржавы, але гэта прыкра.
По инерции же
Ok. We can make some fun. I guess.
🙂
Ў! Усё па справе
Ў! Дзякуй, што інфармуеце туклікераў і пачаткоўцаў!
Доўгі час урад латвіджы адмаўляў, што ведае, хто такія гэтыя ТОшнікі з Латвіі. Выявілася, што гэта мульты топавых гульцоў. Ок.
Адзін толькі Сказіс быў добры латыш,
А ўсе астальныя - такое... (с) перароблена
Цікавае назіраньне: ужо даволі працяглы час не маем трывалых кантактаў з Расеяй, а ўсё адно Беларусі імкнуцца паднасраць выключна рускамоўныя, то бок жыхары "рюзске мір": рускамоўныя "латышы" і рускамоўны "паляк" рамашка. Супадзеньне?
На шчасце, сьвет не чорна-белы. Каму як не нам ведаць, што ў ім безліч шэрых колераў. Катэгарычнасцю беларусаў не возьмеш))
Ну конечно же, проще обвинить своих и чужих сограждан в работе на Расею и подрыве стабильнасци а не искать первопричину. Так охотнее поверят что они все ураги.
Первая прычына эта ты,
А втарая все тваі мечты,
Трэцяя прычына попаболь
Ад таго, што медаль дзіхтацера ня твой...
Значит всё зациклилось только на мне? Объясню для обезьяны на пальцах:
1) Кто помогал против Латвии и тащил за уши союзников и ставил со год назад в битве за последний Беларуси регион? Я
2) На кого выливают всё дерьмо теперь, когда история повторяется? Правильно - снова на меня.
3) Почему тогда мы выступали одним фронтом, а теперь не можем? Потому что несколько товарищей раскололи страну на 2 лагеря. А что делают интервенты когда в стране гражданская война? Правильно, используют конфликт в своих интересах.
4) Как быстро же сложился ваш договор с Латвией, как карточный домик, стоило только им почувствовать что у власти недалёкие люди.
Так будет всегда - это аксиома.
Ромашка, тебя уволили и назад не возьмут, слишком ты посредственный. Посредственная мотивация, посредственный интеллект, посредственная честность, посредственный английский, наконец.
Ты нам просто не нужен. Найди себе ещё какого туповатого Вольверина, Аленя, приправь это доверчивым Джастом и варись где-нибудь в Иране с пачкой мультов, дай пацанам спокойно поиграть уже.
Мне не нужен Иран, Расея, Грузия и пачки мультов. Я хочу и буду играть там где родился. Если что не нравится обвиняй кого другого, со мной это не пройдёт. А лучше начни отсюда : http://www.erepublik.com/en/article/-pack3-s83-l221-2573505/1/20
Конец.
У! Добрая гасударсцтвенная раздача!
Цікавыя калядныя інтрыгі. Thanks!
Короч, "Золижная Білоруссиja", однажды у нас закончится терпение, просто имейте это в виду.
Поскорей бы, Двинском, надеюсь, не ограничитесь.
Как обычно, мы начнём с уничтожения внутреннего врага и предателей, а потом разберёмся.
За 2 года не уничтожили)
Забавный
Вчера моя партия, сегодня НБ завтра кто? Туклик? Думал терепение уже закончилось оказывается ещё есть резервы.
Тоже самое скажу и про Сионов и подобных. Если не уберётесь с моей партии то то что происходит сейчас покажется цветочками. Ибо моему терпению пришёл конец. 4 месяца диктатуры были показательными, но игры уже кончились.
Угрозы говноедов нас не пугают, как ты уже неоднократно убеждался.
опять ультиматумы про три региона, пустить джаста к пириговорам и прочее?
скуууууууууууууука
Согласен. Возьмите и нагните говноедов пока те не нагнули вас. Только не мешайте в кучу НБ, меня и латышей (русских тошников ведь нагнули уже, что-то не видно их). Ибо надорвётесь.
Cорта говна.
Не першы год пад нас латышы падкопваюцца
бутэрброд са шпротамі наша на каляды найпрыемнейшая страва
Откуда известно что Антон Городенский мультфильм Ромки?
Откуда известно что наш ПП об этом знал момент выдвижения кандидатов в конгресс?
Гарадзенскі нейкі час знаходзіўся ў атрадзе ”Лісоўчыкаў”. Каб пераканацца, што маю справу з жывым чалавекам я папрасіў яго даць спасылку на профіль у сац.сетках. Ён даслаў спасылку ў ВК, якая прывяла мяне на профіль Ромкі ў Фэйсбуку, пра што ”Гарадзенскаму” і паведамілі - ў адказ ён прамаўчаў. Па другім пытаньні - я асабіста казаў пра гэта старшыні задоўга да сёньняшніх выбараў.
вот этой инфы в статье не хватало
Кэш гугла помог разобраться.
Типичная НБ, лол
Хм... Калі коціка, яшчэ не прывучанага да туалета, тыцкаюць носам у лужыну, якую ён зрабіў, то ён чамусьці не пытаецца: "А адкуль ты ведаеш, што гэта я?" У коціка неяк хапае розуму зрабіць правільныя вывады
Лол лол лол. Как много нового я узнал про Незалежную Беларусь на Рождество. И про то, что половина актива партии - это боты Грамадзянина, и про то что в конгрессе 2 тошника и оба латышские подстилки, и что Антось и Макс мои боты. Офигительные истории.
Конечно же, я охотно в это поверю, ведь так "главный" написал.
а ну всё переубедил
мы так ошибались
если ромка сказал - то это непоколебимая правда
еКБД работает)
дзякуй за артыкул, вельмі цікава
Однозначно не Ў. Несельскахазяйствена! Неправильна!
З Калядамi, людзі!
Са святамi!
Картинки, а когда давить шпрот будете?
З.Ы. На инглише сам писа письма ребятам?
Будзе, калі будзе. Дакладна вядома, што не тады, калі яны самі гэтага хочуць. Па іх сцэнары вайны ня будзе.
А ты таксама са шпротамі імі каардэнуешся? Як табе вортакс ад ромкі? Цудоўны калядны падарунак ненавісным беларусікам мог бы быць
Рома ня можа пускаць законы так, як гэта рабілі шпроты.
Адказваю на тваё пытанне: мне абыякава, што там у шпротаў творыцца. І ніякіх планаў не выношваю)
Калі патрабуецца дакладнасьць фармулёвак, то прашу дапамогі ў Вальдэмара.
Шта
Рома ня можа пускаць законы так, як гэта рабілі шпроты.(с)
Ну, зразумела, што ня можа, але ж памкненьне такое ё. Канешне, у яго не хапае розуму ды навыкаў, каб правярнуць усё як след, але хіба гэта апраўданьне? Хіба рабаўніка, які ня здолеў абрабаваць ахвяру адпускаюць на волю без суда ды седства?
Война, а почему не на твоём любимом сельском? Тебя Вальдо не накажет за это?