[Нацыянальны Фронт] ZmicerU - перадвыбарка

Day 2,186, 09:58 Published in Belarus Belarus by ZmicerU


Вітаю, сябры!

На парозе чарговыя выбары Старшыні партыі Нацыянальны Фронт. Я ў чарговы раз вырашыў балатавацца на гэтую пасаду. І спадзяюся атрымаць ад вас падтрымку і адабрэнне таго, што было зроблена за гэты месяц.

Вядома, зроблена не ўсё з таго, што планавалася. Але асноўныя пункты перадвыбарчай праграмы, з якой я ішоў у мінулым месяцы, рэалізаваны.

Мы аднавілі дзейнасць Рады НФ, якая была сфарміравана з кангрэсменаў ад партыі. Аднак, некаторыя спадары з партыі спрабуюць яе раскалоць і арганізоўваюць сваю Раду НФ і нешта там вырашаюць. Механізм фармавання іх Рады з'яўляецца сумніўным. Мала таго, там нават няма абранага вамі Старшыні партыі, г.зн. мяне. Аб чым тады можна казаць?

На выбарах у кангрэс мы далі дарогу маладым гульцам, якія атрымалі добры досвед працы ў такой пасады. Акрамя маладых гульцоў, у кангрэс прайшла і дастатковая колькасць прадстаўнікі іншай "Рады". А мяне яшчэ абвінавачваюць ў дыктатуры ... Гэтыя спадары (акрамя Коббі) нават не знайшлі час здаць па 1 Голд з медаля кангрэсмена ў партыйную казну, на сродкі якой арганізуюцца конкурсы і раздачы.

Мы правялі конкурс на новы слоган для партыі. Са спадчынай ў будучыню! Пераможца і ўдзельнікі атрымалі свае прызы. Я зрабіў новы партыйны банэр для артыкулаў.

Была праведзена даволі паспяховая перадвыбарчая кампанія на прэзідэнцкіх выбарах. Адрыў ад пераможцы быў не вельмі вялікі. Прадстаўнікі іншай "рады " і ў гэты раз паказалі сваё сапраўднае аблічча.

Я спрабаваў з імі супрацоўнічаць, але яны гэтага не хацелі. Яны хацелі, каб я проста выконваў тое, што яны мне кажуць. Але гэтага не будзе! Я праводжу незалежную партыйную палітыку.

Яны ўзурпавалі ўладу ў партыі і мянялі кіраўніка з ліку сваіх прадстаўнікоў. Але ў мінулым месяцы усё пайшло не па іх плане, бо вы абралі мяне.

У адказ на мае дружалюбныя пасылы ў іх бок на мяне кожны раз выліваецца вялікая колькасць бруду. Маладым гульцам ўжо чаго толькі пра мяне не распавядаюць...

І як я павінен з імі супрацоўнічаць???

Іх галоўны інструмент - чорны піяр. Нічога больш яны не могуць. І довадаў новых супраць мяне прыдумаць не могуць... З месяца ў месяц яны паўтараюць аднолькавыя завучаныя фразы, якія ведаюць ужо ўсё.

А дзе ж іх праца? Хай пакажуць, што яны зрабілі ў апошні час для партыі і краіны, нашай супольнасці.
Планы на наступны месяц:

У кангрэс мы зноў запросім некалькі маладых гульцоў. Гэта добры вопыт і яго варта працягнуць. Рада будзе сфарміравана з кангрэсменаў ад партыі.

Будзе праведзена вялікая віктарына па гісторыі Беларусі. Калісьці мы ўжо праводзілі нешта падобнае з украінскімі сябрамі. Такія мерапрыемствы прымушаюць людзей звярнуць увагу на гісторыю сваё краіны, папоўніць прабелы ў ведах.

Я не буду хаваць таго факту, што збіраюся ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах у наступным месяцы. Але хіба гэта дрэнна, што прадстаўнік ад партыі можа стаць наступным прэзідэнтам?
Сябры, я заклікаю вас заўтра прагаласаваць за маю кандыдатуру. Зрабі выбар за далейшае развіццё краіны і партыі.

Са спадчынай ў будучыню!

ZmicerU
Старшыня партыі



P. S.: У партыі заўважана некалькі прадстаўнікоў Партыі аматараў піва. Што гэта значыць?