[eBelarus Support] Першыя крокі: асновы ваенных дзеянняў
Ministry of Education BY
Вітаем, дарагія чытачы!
Вас вітае Міністэрства адукацыі і дэмаграфіі еБеларусі!
Сёння мы хацелі б прадставіць вашай увазе аповяд аб ваенным складніку свету eRepublik.
Заўвага 1: перад чытаннем дадзенага артыкула абавязкова вывучыце Першыя крокі, калі вы гэтага яшчэ не зрабілі!
Заўвага 2: у гульні ёсць беларуская версія. Для таго, каб яе выкарыстоўваць, націсніце кнопку Logout і вызначце беларускі сцяг справа ўверсе.
Падрыхтоўка да бітвы.
Перад тым, як прыняць удзел у бітве, вы павінны да яе падрыхтавацца. Ежу для аднаўлення здароўя вы можаце вырабіць на сваіх фірмах ці купіць. Што ж тычыцца зброі, то ваяваць можна і без яе, але ў гэтым выпадку вы будзеце наносіць менш страт і адпаведна атрымліваць меншы прырост да звання. Зброю, як і ежу, можна вырабіць на сваіх фірмах або набыць на рынку (Рынак → Рынак тавараў):
Магчымасці зброі задаюцца двума параметрамі.
Страты: вызначае страты, якія вы наносіце ворагу.
Стрэлы: колькасць удараў.
Найбольш выгадна выкарыстоўваць зброю Q6 і Q7 (ку6 і ку7, «кубы» і «сёмкі» - вылучаныя аранжавым). Адзін Q6 танк дазваляе нанесці 6 удараў з 120%-мі стратамі адносна ўдару з «голымі рукамі» (гэта значыць без зброі), Q7 - 10 удараў з 200 %-м стратамі. Як бачна, ку7 танкі вельмі добрыя; адзіны іх мінус - празмерны кошт.
Акрамя звычайнага ўзбраення, існуюць яшчэ Базука і ракеты. Базука – калекцыйная зброя, яе часткі выпадаюць выпадковым чынам у бітвах, а таксама даюцца за выкананне атрадных загадаў (DO). Кожная Базука дазваляе нанесці 3 ўдара па 10000 страт, выдаткаваўшы ў суме ўсяго 30 адзінак энергіі. Праглядзець знойдзеныя дэталі і сабраць іх (збор Базука магчымы толькі па дасягненню 150 сілы) Вы можаце на старонцы свайго сховішча (Месцы → Сховішча):
Іншы дадатковы тып зброі - ракеты - вы можаце пабудаваць самі на спецыяльным заводзе. Кожная ракета імгненна наносіць значны ўрон у залежнасці ад якасці (Q1 - Q5). Больш падрабязна аб пабудове і выкарыстанні ракет чытайце ў асобным артыкуле.
Агульная інфармацыя пра бітвы.
У еСвеце існуе два тыпу бітваў - звычайныя бітвы і паўстання (Resistance War, або RW). Адрозніваюцца яны толькі тым, што ў RW абодва бакі змагаюцца без саюзнікаў, гэта значыць для таго, каб уступіць у бой, неабходна пераляцець ў краіну, супраць якой паднята паўстанне.
Калі вы ўступаеце ў звычайную бітву паміж двума краінамі, то будзеце ваяваць на баку краіны, у якой знаходзіцеся, ці за яе саюзніка. Калі ж вы хочаце паўдзельнічаць у паўстанні, то зможаце самі выбраць, за каго ваяваць - за паўстанцаў або акупантаў:
Такім чынам, усе бітвы (або кампаніі, як іх яшчэ завуць) падзелены на раўнды (кожны доўжыцца не больш за дзве гадзіны). У сваю чаргу раўнды складаюцца з баёў паміж чатырма дывізіёнамі супрацьлеглых бакоў. Байцы размяркоўваюцца паміж дывізіёнамі у залежнасці ад узроўню свайго вопыту: 1-й дывізіён складаецца з грамадзян 1-34 узроўняў, 2-й - 35-49, 3-й - 50-69 і, нарэшце, 4-й дывізіён - гэта найбольш прапампаваныя байцы з узроўнем вышэй 69. За перамогу сваіх дывізіёнаў у раўндзе краіна атрымлівае пэўную колькасць ачкоў кампаніі: 1 (за перамогу 1-га дывізіёна), 2 (за перамогу 2-га), 3 (за перамогу 3-га) або 5 (за перамогу 4-га). Усе атрыманыя бокам у раўндзе ачкі сумуюцца і дадаюцца да яе агульнага бала (раздзел Усяго). Як толькі адзін з бакоў набірае 83 ачкі кампаніі, ен лічыцца як перажца, і бітва завяршаецца. Такім чынам, максімальная працягласць кампаніі – 15 раўндаў.
Беларусь прайграе Літве 7-48. Вы заўсёды можаце паглядзець на становішча спраў у бітве, націснуўшы на кнопку Дэталі кампаніі ўверсе экрана бітвы.
Зараз разгледзім механіку супрацьстаяння дывізіёнаў. У кожным раундзе фармуюцца адсоткавыя суадносіны сіл (нанесеныя байцамі страты) паміж супернікамі. Дамінуе той бок, які «ўтрымлівае сцяну ў плюсе» - больш за 50%. У залежнасці ад дамінавання кожную хвіліну паміж ваюючымі бакамі размяркоўваюцца ачкі. Яны дадаюцца ў скарбонку дамінуючага дывізіёна па наступнай схеме:
- На працягу першага паўгадзіны кожная хвіліна перавагі дае 10 ачкоў (усяго 300 ачкоў) ;
- На працягу другога паўгадзіны кожная хвіліна перавагі дае 20 ачкоў (600);
- На працягу трэцяга паўгадзіны кожная хвіліна перавагі дае 30 ачкоў (900);
- На працягу апошняга паўгадзіны кожная хвіліна перавагі дае 60 ачкоў (1800).
Перамагае дывізіён, які першы набірае 1800 ачкоў дамінавання.
Коратка падагульнім вышэйсказанае. 4 дывізіёна ваюючых бакоў б'юць адзін супраць аднаго і набіраюць ачкі дамінавання. Па выніках раўнда дывізіёны-пераможцы прыносяць сваёй краіне пэўную колькасць ачк...
Коратка падагульнім вышэйсказанае. 4 дывізіёна ваюючых бакоў б'юць адзін супраць аднаго і набіраюць ачкі дамінавання. Па выніках раўнда дывізіёны-пераможцы прыносяць сваёй краіне пэўную колькасць ачкоў кампаніі. Напрыклад, у баі краін А і Б у 2-м і 3-м дывізіёнах перамаглі сілы краіны А, а ў 1 - м і 4- м - сілы краіны Б. Тады краіна А атрымае 2+3 = 5, а краіна Б - 1+5 = 6 ачкоў кампаніі. Затым пачнецца наступны раўнд і так працягнецца да таго часу, пакуль адзін з бакоў не набярэ 83 ачкі кампаніі. Усё проста
🙂
Ход бітвы.
Пры ўступленні ў бітву супраць вас выпадковым чынам выстаўляецца праціўнік. Ён можа быць знішчаны за адзін або некалькі удараў (колькасць разлічваецца аўтаматычна). Хоць, калі казаць дакладней, супраць вас выстаўляецца толькі копія рэальнага гульца, а зусім не ён сам. Такім чынам, вы не наносіце страт канкрэтнаму суперніку, але дапамагаеце свайму баку змяніць адсоткавыя суадносіны ў сваю карысць.
Пры знішчэнні суперніка (недабіты праціўнік не прынясе ніякай карысці!) Вы:
1) зарабляеце страты ў скарбонку сваёй краіны (гэта значыць уплываеце на суадносіны сіл у вашым дывізіёне);
2) атрымліваеце ачкі досведу (па адным за нанесены ўдар);
3) атрымліваеце ачкі звання (10% ад вашых страт).
Аднаўленне энергіі.
Па ходзе бітвы ваша энергія будзе дастаткова хутка змяншацца. Павысіць яе можна некалькімі метадамі:
1. Ежай.
Адначасова вы можаце аднавіць абмежаваную колькасць энергіі, якая залежыць ад вашага ўзроўню і наяўнасці дадатковых будынкаў. Так, на 21-м узроўні вы атрымаеце магчымасць адначасова выкарыстоўваць 1000 энергіі (500 + 500 у запасе). У далейшым павялічыць гэтую колькасць можна толькі купляй дададковых будынкаў (Месцы → Дадатковыя будынкі).
Кожныя 6 хвілін аўтаматычна аднаўляецца 10 энергіі. Такім чынам, усяго за суткі (24 гадзіны) можна аднавіць да 2400 энергіі.
2. Батончыкамі і аптэчкамі.
Батончыкі даюцца за атрыманне новых званняў - па батончыку за новы ранг, а таксама за выкананне місій і выкананне штодзённых загадаў вашага атрада (Military Unit, або MU). Батончык аднаўляе 100 энергіі.
Аптэчкі вы можаце купіць пасля таго, як цалкам выдаткуеце сваю энергію і батончыкі. Адна аптэчка варта 0.5 голд і аднаўляе 10 энергіі. Купля аптэчак вельмі дарагая, таму не выкарыстоўвайце іх!
Статыстыка.
Для таго, каб паглядзець статыстычныя дадзеныя па стратам, дастаткова націснуць на адпаведную кнопку ў правым ніжнім куце экрана (даступная з 15-га ўзроўню):
У статыстыцы вы зможаце знайсці TOP-5 байцоў у любым раўндзе па любым дывізіёне, а таксама агульны Топ-5 бітвы.
На гэтым пакуль усё. Да будучых перамог, сябры!
П.С. Праводзіцца паступовая беларусіфікацыя ўсіх артыкулаў і гайдаў для пачаткоўцаў
🙂
П.П.С. Оригінальна стаття - http://www.erepublik.com/en/article/-1-2114211/1/20
Comments
Ў 3
V
ух ты, саппорт рабочий
в Беларуси настолько суровый МоД, что работает саппортом.
[removed]
А есть инфа, сколько тратится энергии за 1 выстрел? И от чего это зависит?
На выстрел тратится 10 ед энергии. Количество выстрелов, необходимых для убийства соперника, зависит от оружия, ранга, силы (ваших и противника)
Эх, все не так просто оказывается) спасибо за инфу.
Ў. аранжавы-памяранцавы
http://prntscr.com/4aeg5u
Палитесь посоны
чиорт, расскрыл мои украинские корни...