Майму сябру Юрачкі з Ерэпы (alias Jurasik Park)
Lintas Bell
Ой ты, Юрачка,
Што не вучышся?
Так да невукаў
Ты далучышся.
А як вырасцеш
Ты няўмекаю,
Усе высмеюць
Недарэкаю.
А ў нашага Юрачкі
З'елі сала шчурачкі,
Як пабег ён у лясок,
Каб схавацца ад кніжок.
А ў нашага Юрачкі
У капоце дзюрачкі,
Нарабіў ён іх сабе,
Як стаў лазіць па вярбе.
Ой, ты, Юрачка,
Што лянуешся,
Хаткі нашае
Не пільнуешся?
Толькі бегаеш,
Забаўляешся,
Гэтак з кпінамі
Напаткаешся.
А ў нашага Юрачкі
Пагублены гузічкі,
Ён тады іх пагубляў,
Як з садочку уцякаў.
А з нашага Юрачкі
Сталі кпіць і курачкі,
Што не мыўся цэлы дзень
I бубніць, як авадзень.
Ой ты, Юрачка,
Кінь ляніціся,
Ды надумайся
Ты вучыціся.
Будзем цешыцца,
Што ты вучышся
I да невукаў
Не далучышся.
(Іва́н Даміні́кавіч Луцэ́віч, 1932 A.D.)
З павагай,
Л. Б.
Comments
Малайца! Ксёнжку знайшоу. А чаму не казку пра ерэпку, ну там дзед-баба, унучка-сучка ды усе такое? ))
Скончыліся казкі, ўнучка. Усе яны за акном, на акне і асабліва пад ім.
Жалка цябе, старыкашка! )
Дзяды - каб ваяваць а не казкі расказваць. Ну, можа часам паміж баямі для любімых унучак.
Калі прыдумаю новую - раскажу, добра?
Чакай.
короче
ПА-ДЕ-ЖИ
V
v
o7
o/
zdravstvuj
да
o7
o7
o7
C V
Y.M.C.A. (song)
voted
О чём это он?
Не тармазі, Гагарын.
v
Ў!
беспощадный беларуский троллинг
Пульцін ўнучак?
Вось так вось
v
Ў!