Майму сябру Юрачкі з Ерэпы (alias Jurasik Park)

Day 2,697, 14:08 Published in Belarus Serbia by Lintas Bell







Ой ты, Юрачка,
Што не вучышся?
Так да невукаў
Ты далучышся.

А як вырасцеш
Ты няўмекаю,
Усе высмеюць
Недарэкаю.

А ў нашага Юрачкі
З'елі сала шчурачкі,
Як пабег ён у лясок,
Каб схавацца ад кніжок.

А ў нашага Юрачкі
У капоце дзюрачкі,
Нарабіў ён іх сабе,
Як стаў лазіць па вярбе.

Ой, ты, Юрачка,
Што лянуешся,
Хаткі нашае
Не пільнуешся?

Толькі бегаеш,
Забаўляешся,
Гэтак з кпінамі
Напаткаешся.

А ў нашага Юрачкі
Пагублены гузічкі,
Ён тады іх пагубляў,
Як з садочку уцякаў.

А з нашага Юрачкі
Сталі кпіць і курачкі,
Што не мыўся цэлы дзень
I бубніць, як авадзень.

Ой ты, Юрачка,
Кінь ляніціся,
Ды надумайся
Ты вучыціся.

Будзем цешыцца,
Што ты вучышся
I да невукаў
Не далучышся.

(Іва́н Даміні́кавіч Луцэ́віч, 1932 A.D.)



З павагай,

Л. Б.