[еВМ] Вільготныя мары

Day 2,621, 14:38 Published in Belarus Israel by jumpuphide

Здароў, дзецюкі.
Як вашы справы?

Я вам "Вячорку" прынес

Жартую, гэта самакрытыка, лайна не будзе.

Вашыя прыемныя каментары да першага артыкулу прымушаюць пісаць яшчэ 🙂
Усім вялікі дзякуй.

У гэтым выпуску:
- Альтэрнатыўныя сусветы
- Саенс-фікшн
- Мутко
- Док і Марці
- Рык і Морці
- Квантавая механіка

Такім чынам, распачнем.
Шаноўнае спадарства, лэт мі дроў фром май харт.

Пачнем з малога. Як думаеце, што гэта?

Беларус кажа - гэта ж Беларусь!
Расеянін кажа - эта ж Бульбастан!
Поляк кажа - цо-цо, то ест Кресы Ўсходнія.
Летувец кажа - у нас зараз зніжкі, прыязджайце.
Хвілінка цудоўнага шавінізму скончана.
Украінец ведае, але маўчыць, яму зараз не да таго.

Ідзем далей. Што тут у нас?

«Ну, я шмат чаго пабачыў, але гэта нейкая фантастыка за мяжою імавернасці. Усё ж такі, квантавая тэорыя дае нам магчымасць уявіць сабе і такія рэчы. Вядома, ёсць нейкая імавернасць, што зараз па-над мною з'явіцца слон. Разумееце? Ну, вось неяк так.» - кажа наш эксперт.

Ідзем далей. Гэта што за цуд?

...


...


...

Гэта мае быць паралельным Сусветам, няма іншага тлумачэння. Толькі зірні:

...

Нам трэба вяртацца дамоў.




На самой справе ўсе мы мусім разумець, што тэрыторыя гэта не галоўнае.
Ёсць рэчы, вартасць якіх значна больш.







Галоўнае - гэта людзі.