[еВМ] Першае слова

Day 2,620, 11:39 Published in Belarus Israel by jumpuphide

Здароў, дзецюкі.
Як вашы справы?

Я гуляю ў еРэпаблік 5 месяцаў, гэты час я сачу за е-прэсай, большай часткай - вядома, за беларускай.
За гэты невялічкі час я паспеў заўважыць, што большасць артыкулаў падзяляюцца на тры тыпы:
1. Апытанні
2. Дайджэсты
3. Раздачы
У нашай е-краіне дайджэсты не маюць папулярнасці, але замест гэтага ёсць гістарычнага тыпу артыкулы, якія часам прысвечаны да гістарычнай даты.
Што датычыцца мяне — гэтыя тыпы мне не зусім падыходзяць. Не тое, каб яны былі мне не даспадобы, але каб зрабіць, напрыклад, апытанку трэба ведаць аб чым пытацца, у каго пытацца, карацей, мець дакладныя веды пра становішча спраў у гульне.
Мяркую, дайджэсты не маюць папулярнасці таму што няма чаго збіраць у дайджэст.
Каб зрабіць раздачу, патрэбны сродкі. Сродкаў няма, раздач не будзе 🙂

Зрэшты, я магу пісаць пра РЛ.
Ці чулі вы пра гэткае ІРЛ-выданне, як «Вечерний Могилев»?

Прапусцім жарты пра літару е.

Ну, наконт "очень інтересная газета" яны крыху разагналіся.
Затое пра ветэранаў не забыліся. Такое ўражанне, што ў гэткіх газетах ёсць спецыяльны "Аддзел па ветэранах", які праверае, каб абавязкова ў нумары былі пара-тройка артыкулаў пра ветэранаў ці ВАВ.

Існуе «Вечаровы Гродна», «Вечаровы Брэст», «Вечаровы Мінск» і г. д.
Не ведаю, адкуль пайшла гэта назва, што яна мусіць значыць і чаму яна капіюецца ў кожным горадзе. Мажліва, гэта адлюстроўвае мэтавую аўдыторыю: прыходзіш увечар, апасля працы, дамоў, апранаеш хатняе адзенне, дастаеш з халадзільніка бутэльку Аліварыі, плюхаешся ў крэсла, калі гэта пятніца - уключаеш "Поле цудаў" і бярэш у руки "Вячорку".

Вось і пісалі бы яны пра памылкі 50-гадовых мужыкоў, пра ветэранаў ды як хто каго абакраў, але нядаўна магілёўскія "журналісты" зрабілі выпад у бок мясцовага жыхара-транссэксуала, над якім ішло судзілішча. Мусіць, вы чулі ці чыталі той артыкул. Пра гэта пісалі Наша Ніва, Тут.бай, галоўны рэдактар Анлайнера Дзяніс Блішч.

Чатыры факта на вашае меркаванне:
1. Газетны артыкул падпісан двума аўтарамі:

Прычым Васілій Стасов - калумніст, гэтае імя - псеўданім.

2. Імя суддзі па справе - Леўчанка Станіслаў Васільевіч:


3. У артыкуле "Вячоркі" імя суддзі скарацілі - вядома, з нейкай выключна журналісцкай нагоды:


І, нарэшце, 4. Галоўны рэдактар газеты - Леўчанка Надзея Уладзіміраўна


Узрадуемся ж, дзецюкі, што ў нас так добра ладзяць дзве галіны ўлады — судзебная і неафіцыйная чацвертая.