[MoD] ЗАКАНЧЭННЕ ТЭРМІНУ

Day 2,298, 00:45 Published in Belarus Belarus by Belarusian Ministry of Defense




Прывітанне, панства!

Падыйшоў да завяршэння мой тэрмін на пасадзе міністра абароны. Тэрмін быў складаны праз вайну, што доўжылася ўвесь месяц. Нажаль, праз занятасць у РЖ не атрымалася актыўна займацца гульнёй апошні тыдзень і зрабіць праекты, што задумваў. Можа гэта зробіць мой паслядоўнік, калі палічыць патрэбным. Праз свой досвед, што атрымаў на пасадзе, гатовы дапамагаць па меры сваіх сіл.
Прыемна было працаваць з актыўнымі людзьмі ў адной камандзе, бо дапамагалі ўсе чальцы Ўрада. Асабліва хацеў бы вызначыць прэзыдэнта vadzimir’a, які марнаваў свае грошы на выстаўленне СО і падпісанне МРР, дамаўляўся з хаўруснікамі аб дапамозе. Калі адсутнічаў прэзыдэнт яго функцыі браў на сябе прэм'ер-міністр Chorny Wojna.

Хоць юрыдычна намеснікаў у мяне не было, фактычна гэтую ролю выконвалі Zlodimir і Kobby88, якія на свае грошы выстаўлялі СО і каардынавалі бітвы. Мая ім падзяка.


Дзякуй нашым ваенным хаўруснікам, з якіх вылучыць кагосьці цяжка, бо дапамагалі ўсе і, калі на пачатку вайны нам вельмі дапамагалі сербы і аргентынцы, то пазней, калі мы падпісалі больш МРР, ім не трэба было прыкладаць столькі намаганняў, каб нас выцягваць. З Францыяй нашыя кангрэсмены не зусім адзінадушна падпісалі MPP, але французы паказалі сябе добрымі хаўруснікамі і вельмі дапамаглі нам у бітвах. Тое ж самае магу сказаць і пра кітайцаў, калумбійцаў, румынаў, чэхаў, грэкаў. Найменшы ўдзел у нашых бітвах прымалі славенцы, але тут я іх разумею, бо яны самі кожны дзень ваявалі і лішняга дамага ў іх не было.



Па выніках абмеркавання артыкула [MoD] КААРДЫНАЦЫЯ http://www.erepublik.com/be/article/-mod-1-2377072/1/20
правілы фукнкцыявання чату MoD дабаўлены ў шапку чату. Новаму ўраду пасля яго стварэння будзе прадастаўлены доступ для рэдагавання гэтага дакумента. Няма пакуль і пераклада на ангельскую мову, але, калі гэта будзе патрэбна, то я зраблю. Калі новы ўрад будзе згодны з гэтымі правіламі, то прапаную дадаць да складу ўдзельнікаў згодна п. 3 наступных камандзіраў і іх намеснікаў:
Dogs of War: Zlodimir, PaulFromMinsk, geokul1971
La Fuerza: AkasunaItachi, Chupavix, EI matador
Lisowczyki: Alies Bu, DzeDBaradzeD, Chorny Wojna
eGUARDS: Kobby88, ZmicierKK, ZmicerU
Husaria Belarus: Pan Budzimir, Tadeush Kosciushko
Clan de Largo: Kelera, slbug
Belarus Elite Squa😛 sheva shevikzt
Beerserkers: KevinLaland, Anvid, Anarkisto
BDSM by BRSM: SlavoniC, Luis Mendez de Haro, Dilanda
SDF-1: D.A.G
Nezalezhnaya Belarus: WolverineBY, Jahsis_killuminati, Doctor Antirus
Uporatyja: Konnik Pahoni
Volnaje Vojska: Zelvium

Прапаную дадаць дарадцам Poltavets Gennadiy, як дасведчанага гульца, які праводзіць шмат часу ў гульні і актыўна шаўціць аб дапамозе пад час бітваў.



Падчас тэрміну я займаўся купляй зброі, якую выстаўляў на рынку еБеларусі з мінімальнай нацэнкай, для таго каб гульцы не змяняючы месца знаходжання маглі купіць таннейшую зброю на ракеты (гэта тычыцца ў асноўным пачаткоўцаў). Орга грошы не зарабляла, але падаткі з продажу зброі ў дзяржаўны бюджэт ішлі. Вяртаю оргу ў такім стане.



Усім дзякуй. Жыве Беларусь!
Міністр абароны Alies Bu